Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Ралля суровая
Ралля суровая - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ралля суровая

Электронная книга - «Ралля суровая». Краткое содержание книги:

Зборнік Ніны Мацяш «Ралля суровая» склалі вершы аб мужнасці чалавека, аб радасці жыцця, аб роднай прыродзе. У другі раздзел паэтэса ўключыла пераклады, сярод якіх творы польскіх (Юліюш Славацкі, Уладзіслаў Бранеўскі, Ян Гушча) і французкіх (П'ер Жан Беранжэ, Луі Арагон, Поль Элюар, Крысціна дэ Пізан, Шарль Арманскі ) паэтаў. Лірычныя вершы Ніны Мацяш нікога не пакідаюць абыякавымі. Шчырае, глыбокае і чыстае ўспрыняцце свету, адкрыты і наўпроставы пераказ трапляе з душы ў душу. Не дзіва, што большасць вершаў стала песнямі. Сярод вершаў першай часткі (уласна Нініных) “Калыханка маме”, верш, які таксама стаў песняй, мала таго, стаў гімнам даччынай і сыноўняй любові. Увесь зборнік прысвечаны родным і блізкім – “Усім маім дамашнім”. (Н.Г.)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Перейти на страницу:
БАЛАДА МАРЫ
Дзівосным пер'ем грае цёплы птах, — Ажно шчыміць і замірае сэрца Ва ўзбуджана-шчаслівай паняверцы Раскошу гэту бачыць блізка так.
І рукі узлятаюць да яе, І пальцы чуюць трапятлівасць цела Але,        зіхоткая,                     амаль нясмела Ірвецца птушка прэч                                і растае...
Асірацела гойдаецца трон — Вечназялёны куст, што цуд той гушка Была такой вясёлкаваю птушка — Скуль на далоні чорнае пяро?
БАЛАДА ПАМЯЦІ
Цвіла пяшчотным лёнам неба сінь. Жаданая, чаканая, уладная, Ішла —            не ў госці йшла, а назусім Да чалавека            Радасць Безаглядная.
Ёй бачылася ўжо, як шумна ў дом Увойдзе гаспадыняй раным-раненька. ...Сурова заступіў дарогу дот, Аброслы мёртвым зеллем і крываўнікам.
ЧЭРВЕНЬСКАЯ БАЛАДА 1941 ГОДА ДНЯ 25-га

Памяці Юрыя Папова, дваццацігадовага стралка-радыста, камсорга 130 СБАП; памяці ўсіх лётчыкаў памянёнага палка, паўшых на Бярозаўшчыне ў першыя дні Вялікай Айчыннай.

Сівелі азёры з бяды і адчаю, Чарнелі ад гора крывавага дня. Крычала ў бяспамяцці, білася чайка: У небе гарэла яе чаяня...
Пра што ён думаў у баі няроўным? Душыла хіжа свастыка зямлю, Расхлістаную, да пакуты родную... Пра што ён думаў у баі няроўным? Фашысцкія знішчальнікі, як восы, Па двое наляталі на яго. О неба, неба, стань ты смертаносным Для подлага захопніка твайго!
І помстай адзываліся нябёсы За руйнаваны беларускі дом — Палалі танкі на шашы між сосен, З-пад ног чужынца вырываўся дол.
Даруй, матуля! Некалі было Цябе згадаць бязвусаму салдату: Радзіму б засланіць сваім крылом!.. Падлічваць Перамога будзе страты...
Сівелі азёры з бяды і адчаю, Чарнелі ад гора крывавага дня...
...Віецца з журбой непазбыўнаю чайка: У небе згарэла яе чаяня...
ЗВЫЧАЙНАСЦЬ ПАД МІРНЫМ НЕБАМ
Гарэзяць на падворку дзеці. Курыць туманам нізкім пожня. Усё звычайна ў гэтым свеце: І першы ўсхліп, і ўздых апошні — Як дым над комінам вясковым, Як тонкі месяца акрайчык. Спакон вякоў было такое: Смяюцца людзі, людзі плачуць. Ступае на каціных лапках Ноч зорна-жнівеньскае масці. Чаму ж ад кволай думкі зябка— Што згэтуль знічкай мне прапасці? Усё звычайна ў гэтым свеце, І першы ўсхліп, і ўздых апошні— Былі каб толькі вечна дзеці, І дым над комінам, і пожня! Ды як набыць бясстрашной сілы Без горычы, без наракання Сысці ў нябыт, а што любіла — Пакіыуць тут усё дазвання, Калі й надзеінка не свеціць, Што ўпэўніцца зноў будзе можна: Усё звычайна ў гэтым свеце— І першы ўсхліп, і ўздых апошні?..
КРЫНІЦА У АРЭШНІКУ
Ты з якога стагоддзя прабіўся, струмень? Так утульна з табой у гушчэзным арэшніку. Што аддаў ты зямлі, каб прыдбаць узамен Гэту сілу і гэту крышталёвасць                                              бязгрэшную? Што ты хочаш паведаць, такі гаваркі, Моршчыш лоб, нібы сілішся ўспомніць                                              штось важнае, Што?         ...Раптоўна нямею, уражаная: Крутануў вір каменне. Лёгка.                                              Быццам вякі.
ШЫПШЫНА
Гляджу на куст шыпшынавы з тугою: Не ўбераглі яе калючкі цвету. Дзеля чаго ж яны тады на голлі? Маўчыць маё дасведчанае лета.
Ажно да ўзлесся з сонечнай палянай Усеўладарна падступіла жыта. Нямала і ў мяне галін зламана Чужым і ўласным хапатлівым бытам...
Спакой — не здзьмуць апоўдню                                       й парушыны З ліста, ён і не сіліцца дарэмна. Я знаю: быць шыпшынаю шыпшыне, Пакуль зямлі трымаецца карэннем.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)