Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Ралля суровая
Ралля суровая - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ралля суровая

Электронная книга - «Ралля суровая». Краткое содержание книги:

Зборнік Ніны Мацяш «Ралля суровая» склалі вершы аб мужнасці чалавека, аб радасці жыцця, аб роднай прыродзе. У другі раздзел паэтэса ўключыла пераклады, сярод якіх творы польскіх (Юліюш Славацкі, Уладзіслаў Бранеўскі, Ян Гушча) і французкіх (П'ер Жан Беранжэ, Луі Арагон, Поль Элюар, Крысціна дэ Пізан, Шарль Арманскі ) паэтаў. Лірычныя вершы Ніны Мацяш нікога не пакідаюць абыякавымі. Шчырае, глыбокае і чыстае ўспрыняцце свету, адкрыты і наўпроставы пераказ трапляе з душы ў душу. Не дзіва, што большасць вершаў стала песнямі. Сярод вершаў першай часткі (уласна Нініных) “Калыханка маме”, верш, які таксама стаў песняй, мала таго, стаў гімнам даччынай і сыноўняй любові. Увесь зборнік прысвечаны родным і блізкім – “Усім маім дамашнім”. (Н.Г.)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Перейти на страницу:
ШАРЛЬ АРЛЕАНСКІ РАНДО
з французскай
З бяздоннай студні ўдумнасці маёй Ваду надзеі ўпарта здабываю, Бездапаможны, часта ж выяўляю, Што перасох струмень гаючы мой.
Крынічная, крыштальная парой, Парою каламутная, цвілая. З бяздоннай сгудні ўдумнасці маёй Ваду надзеі ўпарта здабываю.
Атрамант расціраю дбайна ў ёй, Паперы ліст бяру, ды падступае Падступны лёс, паперу шкуматае І ўсё шпурляе ў жорсткасці сеаёй У бездань студні ўдумнасці маёй.
ШАРЛЬ АРЛЕАНСКІ РАНДО
з французскай
Даўно ўжо сыты мною свет, Так, як і я даўно ім сыты; Усё глухой імглой спавіта, Хаця б дзе-кольвечы прасвет.
Дарма... Адны аскалы бед, Тугі, распусты непрыкрытай. Даўно ўжо сыты мною свет, Так, як, і я даўно ім сыты.
Душу аддай за веры цвет, Калючкі ж задарма — і квіты; Ці ж дзіўна, што так хваравіта Кладзецца скарга ў запавет; Даўно ўжо сыты мною свет.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)