Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Ралля суровая
Ралля суровая - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ралля суровая

Электронная книга - «Ралля суровая». Краткое содержание книги:

Зборнік Ніны Мацяш «Ралля суровая» склалі вершы аб мужнасці чалавека, аб радасці жыцця, аб роднай прыродзе. У другі раздзел паэтэса ўключыла пераклады, сярод якіх творы польскіх (Юліюш Славацкі, Уладзіслаў Бранеўскі, Ян Гушча) і французкіх (П'ер Жан Беранжэ, Луі Арагон, Поль Элюар, Крысціна дэ Пізан, Шарль Арманскі ) паэтаў. Лірычныя вершы Ніны Мацяш нікога не пакідаюць абыякавымі. Шчырае, глыбокае і чыстае ўспрыняцце свету, адкрыты і наўпроставы пераказ трапляе з душы ў душу. Не дзіва, што большасць вершаў стала песнямі. Сярод вершаў першай часткі (уласна Нініных) “Калыханка маме”, верш, які таксама стаў песняй, мала таго, стаў гімнам даччынай і сыноўняй любові. Увесь зборнік прысвечаны родным і блізкім – “Усім маім дамашнім”. (Н.Г.)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Перейти на страницу:
АРАБІНЫ
Ну вось, зноў арабіны адцвілі,      Шчэ ў адзін чэрвень велічна ўваходзяць. Хто я? Дзеля чаго тут, на зямлі? Нашто брыла тысячагоддзі, Пакуль, як арабіна ў лета, крок У гэтую хвіліну не зрабіла,      Якая — памылкова ці знарок?— Са сну маю свядомасць абудзіла?
Лістоты й гронак вязіва шуміць Прад небам вечнае зачараванне. А я — а я ўсяго кароткі міг, Працяг у часе нечых існаванняў.
Працяг іх лепшых помыслаў, відаць,      Надзея іх няздзейсненых памкненняў. Я ж чую, чую: плодная вада Упарта акрынічвае карэнне Маё; і я — за продкаў, за сябе—      Распростваю спіну, увысь цягнуся. Ідуць у задуменні, не ў журбе У песню            арабіны Беларусі.
* * *
Чакаю цябе. Так жаўронак світання чакае, З чужой чужаніцы дадому вярнуўшыся                                                        ўночы. Чакаю цябе. У сваім неспакоі блукаю, Які мне то памяць тваю,                         то няміласць прарочыць,
Жыву без цябе, як без лесу бяроза                                     на ўзгорку — Высокая, дужая, толькі заўжды                                     ў адзіноце, Нязломная, толькі ці ведае хто,                                     як ёй горка Адной грэцца сонцам, калі гэта сонца                                     ўзыходзіць...
Чакаю цябе.
ЗМЯРКАННЕ
Вячэрнія птахі запелі. На змену спякотнаму дню Задумнаю свежасцю спеляць Маю цішыню.
І вокліч, і высвіст, і шчэбет, І рэзкі, наструнены крык. Гарыць аблачыначка ў небе, Жарынай гарыць.
Яе прахалода папеліць Галінкаю не варухне... Вячэрнія птахі запелі... Як молада мне! І як мне на дзіва спакойна! Скацілася сонца ў лясок. І — не апусцела шпакоўня... Усё яшчэ збудзецца, ўсё!

ПЕРАКЛАДЫ
ЮЛІУШ СЛАВАЦКІ ГІМН
з польскай
Сумна мне, божа! У сто пераліваў Захадам граеш ты мне прамяністым, Гасіш валошкавай хваляй імклівай             Зорак агністасць... Хоць залаціш неба й мора так гожа, —             Сумна мне, божа!
Голаў падняўшы, як колас нішчымны, Моўчкі стаю ў здавалёнасці ленай. Воку чужому такім ціхамірным             Здамся, напэўна. Ты толькі ведай, што сэрца трывожыць, —             Сумна мне, божа!
Нібы малое, што не адпускае Маці без плачу, — я блізкі рыданню Бачыць, як сонца мне з хвалі кідае             Промень расстання. Хай яно ззянне назаўтра памножыць, —             Сумна мне, божа!
Тут, над марскою бурліваю пашчай, — Сто міль ад берага, сто да другога, — Сёння буслоў цёплакрылых пабачыу             У лёце строгім. Я ж іх вітаў і над польскаю пожняй, —             Сумна мне, божа!
Тое, што думаў пра смерць я так, многа, Роднага дому не ведаў гадамі, Быў як вандроўнік у цяжкіх дарогах,             Пад перунамі, Што не ўгадаць, дзе ў магілу паложаць, —             Сумна мне, божа!
Помніку-стражу ніколі не ўсведчыць, Дзе будуць тлець мае белые косці. Тым, хто на могілках — па-чалавечы             Век мне зайздросціць. Прыстань мая быць спакойнай не можа, —             Сумна мне, божа!
Часта дзіця на радзіме далёкай Шлях мой малітвай гарачай асвеціць. Ды не к айчыне нясе маю лодку, —             Гоніць па свеце. Мусіць, малітва мне ўжо не паможа, —             Сумна мне, божа!
Гэтае неба пры сонца заходзе, Гэту раскошу вясёлкавых цудаў Новые людзі і цераз стагоддзе             Бачыць тут будуць. Пакуль не зміруся, што знікнуць                                                 я можу, —             Сумна мне, божа!
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)