Каласы
- Автор: Цвірка Кастусь
- Год: 1975
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Каласы». Краткое содержание книги:
Думка пра родную зямлю, пра чалавека працы праходзіць праз усю кнігу К. Цвіркі. Піша ён проста і зразумела. Строфы яго, вобразна гаворачы, падобны да барозен, што сцелюцца да лёка-далёка ў сонечныя гарызонты.
Перейти на страницу:
У вёсачцы нашай некалі жыў дзядзька Адам.
Казалі, i птушкі ніколі не зачапіў дзядзька Адам.
Касіў, поле араў, баранаваў дзядзька Адам,
Сыноў i дачушак малых гадаваў дзядзька Адам.
Нідзе ў жыцці не бываў,
апроч вёскі ўласнай глухой, дзядзька Адам,
Поезда нават не бачыў за вечнаю працай сваей
дзядзька Адам,
Век прахадзіў між знаёмых палёў i лясоў
дзядзька Адам,
A паміраць аж за трыдзевяць земляў пайшоў
дзядзька Адам.
Перейти на страницу: