Каласы
- Автор: Цвірка Кастусь
- Год: 1975
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Каласы». Краткое содержание книги:
Думка пра родную зямлю, пра чалавека працы праходзіць праз усю кнігу К. Цвіркі. Піша ён проста і зразумела. Строфы яго, вобразна гаворачы, падобны да барозен, што сцелюцца да лёка-далёка ў сонечныя гарызонты.
Перейти на страницу:
Даяркі
Пад восеньскім сонцам няяркім,
Чакаючы пастухоў,
Усмешлівыя даяркі
Пляткараць пра жаніхоў.
Ці ж дома ўседзець дзяўчатам —
Стаяць пад вецярком.
Як малако, халаты
I шчокі — кроў з малаком!
Даяркам — мілым, прывабным,
Не трэба чужога святла:
Усе, што патрэбна, фарбы
Ім шчодра прырода дала.
Не раз тут страчалі, бывала,
Пеўневы галасы.
Iм губы зара фарбавала,
Што ззяла ў кроплях расы.
Бялілі ім шыі міла
Крыніцы — летам, зімой.
А валасы залаціла
Дзяўчатам сонца само.
* * *
Народ мой — высокае дрэва шматлістае,
якое ўсё весялей на
Планеце гамоніць,
пускаючы
новыя парасткі i галіны.
Карэнні гэтага дрэва —
гісторыя...
Балада пра Хатынь
Была на Зямлі (у Лагойскім раёне, на Беларусі)
веска сасновых хат — Хатынь.
Там гуляла ў вокнах сінь,
на сонцы грэліся гладышы i слоікі,
якіх уздзявалі на тын.
Там поле вясною аралі,
жытам i лёнам зямлю засявалі,
Там песні свае (такіх нідзе не пачуеш!)
на купалле i на дажынкі спявалі.
Там маці, выцягваючы з вузялка
скупыя рублі,
дачушцы панчошкі купляла,
А як гуляць маладу пускала,
выходзіла за вароты,
рог хусткі кусала.
Праводзіў хлопец дзяўчынку
да гэтай вось брамкі;
даверліва рукі свае міламу аддавала —
I ад вакна адыходзіла маці,
усю ноч вачэй не змыкала...
Аднойчы прыйшлі сюды людзі ў зялёных фрэнчах
З арыйскімі сваімі ідэямі,
З кулямётамі
i запалкамі.
Вочы былі ў ix з халоднага лёду,
сэрцы — з каменю.
Кажуць, тады далека з дымам ляцеў
людскі развітальны крык.
Была на Зямлі (у Лагойскім раёне, на Беларусі)
веска сасновых хат — Хатынь.
Сёння на месцы Хатыні —
пустыня.
Хто галаву не схіліць,
пачуўшы пра гэта:
На цэлую вёску людзей
асірацела планета!
Сталі попелам сівым
i вочы, i рукі, i ўсмешкі;
Навек загінула (і ніколі ўжо не ўваскрэсне!)
людская душа — песні...
Нядаўна —
у памяць пра вёску Хатынь,
у памяць пра іншыя ўсе Хатыні —
Павесілі архітэктары
на яе папялішчы званы.
Падзьме вецер, які варот i аканіц шукае,
I — звоняць яны.
Звоняць званы.
Звоняць званы.
Ці чуеш ты, шар зямны,
Хатыні тваёй
званы?
Хадыка
A між бароў, сярод імшары дзікай,
Дасюль вядзецца пасека лясная.
Багата дзіў аб ёй апавядаюць
I называюць гэтак жа—Хадыка.
Перейти на страницу: