Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Каласы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы

Электронная книга - «Каласы». Краткое содержание книги:

Думка пра родную зямлю, пра чалавека працы праходзіць праз усю кнігу К. Цвіркі. Піша ён проста і зразумела. Строфы яго, вобразна гаворачы, падобны да барозен, што сцелюцца да лёка-далёка ў сонечныя гарызонты.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 19
Перейти на страницу:
                толькі па яго інструкцыях, Без зігзагаў, Каб слова яго                 (гаворачы, ён глядзеў                 з высокай сваёй вышыні)                 я лавіў на ляту, Каб моўчкі, ківаючы галавою — але, але! —                 выслухоўваў я                 любую яго лухту, Каб я забываў на сябе,                 каб рабіў толькі так i так, Каб перад ім — о, ён вялікі у гэтым свеце!                 поўзаў я, як чарвяк. Ды я не думаў                 яму паддавацца, Выкручвацца i згінацца. Я нёс —                 маё права! — Яму ў зубы                 заяву. Пытальнікам вылупіў вочы. Так, я штатнае месца                 па ўласнай ахвоце                 вызваліць мушу. У павучыную сетку вачэй                 хай ловіць іншую муху! Нада мною ж будзе ад сёння Справядлівейшы самы загадчык — Сонца. За яго настроем                 толькі i буду сачыць дзень за днём,                 як сланечнік. Аднаму яму                 буду я падпарадкавацца                 вечна. Зялёная Дуброва — яго абход. Сонца ніколі яе не мінае. Тут будуць маімі —                 кожны яго узыход i заход,                 яго лясы i ўраджаі, Яго — пад Ласінай балоцінай — клік,                 яго арахі за Падліп'ем, Яго раўкі, Яго метлюкі,                 яго салавей у ліпе... Тут буду я жыць. Журавель — у зары. Старыя засаўкі ў лопуху. Тут некуды ў зоры                 гадоў вятры                 нясуць нашу хату, як лодку. Даўно нас выветрыла з яе,                 не знаю, якой залевай. Як птушкі з гнязда — хто куды —                 разляцеліся мы                 па голлях жыццёвага дрэва. Устане маці. Месяца грай. Клятчатымі коўдрамі                 ложкі засцелены. Дзеці! Дзеці! Гукай не гукай —                 толькі вецер за сценамі. Сышлі                 (цяпер адно пісем чакай). Што ж, не было тут дзецям разгону. Пайшлі па свеце                 шукаць свой хлеб,                 сышлі з дому. У вушах — галасы, галасы.                 (Пецярых, без бацькі — бацьку забрала вайна —                 нас выхавала маці.) У кожнага зараз                 галінка свая —                 абжывай ды мацней трымайся. У Валі — швейнае атэлье ў «раівоне»                 (з іголкі жыве Валя); У Зіны — мінскі трактарны завод                 (як яна церпіць                 той грукат i скрогат?); У Аліка — нейкі Белсаўпроф                 (хоць i няцяжкая ў яго работа,                 але зарабляе нядрэнна); У Яні — завод у Старых Дарогах,                 на якім робяць сітро. У Косціка... Адзін толькі Косцік                 галінку сваю                 знайсці дагэтуль не змог. Усё не адвыкне ён ад зямлі,                 што — як малы быў — плугам чапаў,                 усё не забудзе бацькаў парог. Кінуў работу, пісаў. Думае жыць з мазаля,                 вольным хлебам                 у вольным свеце — Без начальства, без службы... Дзеці, дзеці...
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 19
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)