Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Каласы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы

Электронная книга - «Каласы». Краткое содержание книги:

Думка пра родную зямлю, пра чалавека працы праходзіць праз усю кнігу К. Цвіркі. Піша ён проста і зразумела. Строфы яго, вобразна гаворачы, падобны да барозен, што сцелюцца да лёка-далёка ў сонечныя гарызонты.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 19
Перейти на страницу:
Перакаці-поле
Расла травінка на вясёлым полі — У родным свеце, у расяным прыволлі. Але аднойчы злосны ўсхадзіўся вецер I, вырваўшы, панёс яе па белым свеце. I вось лятае травінка ад поля да поля, Сядзе i тут жа ўверх уздымаецца —                 перакаці-поле. Дзе ёй спыніцца, дзе ўкараніцца — не знае: Не міла травінцы глеба чужая. Коціцца далей i далей.                 Такая ўжо доля: Век між зямлёй i небам перакаці-поле.
Мурашка
Ад цямна да цямна — на нагах мурашка.                                                 Сук, большы ў сем раз за сябе, схапіла i бяжыць: не цяжка! I выхадных ёй не трэба,                 снуе i снуе ля свайго палаца, Што значыць —                 любая праца!
Жураўліныя ягады
За лесам сінім, на градцы нязнанай Спялілі ягады журавы. A ўвосень сабралі i ўсім караванам Панеслі ў кошыках да сінявы.
Хацелі данесці да цёплага поўдня Роднага краю дары. Ды свіснула бура i з дзюбаў раптоўна Сарвала кошыкі ўсе ўгары.
Як сонцы маленькія, на імшары Скаціліся ягады з вышыні. Ад той пары журавы i зараз Шукаюць, шукаюць ix дзень пры дні.
Знайшлі ix i людзі, аблюбавалі, І вось, калі загарацца кляны, Ідуць на балота і, нібы каралі, Збіраюць у кошыкі ды ў збаны Чырвоныя ягады жураўліныя — Журавіны.
* * *
Замятае, лісцем замятае Поплаў, пасекі, раўкі далін. Завядзі, дарожка залатая, У краіну вольх i арабін.
Там цвіце — мой сон заўсёдны — верас, Па нізах віецца дзераза I блішчыць расінка раннем шэрым На травінцы кожнай, як сляза.
Хай бягуць за голлямі аблокі... Годы уцякаюць — не лічы... Глянь, пад елкай — рыжык крутабокі Ды баравікі, нібы карчы,
Ды ў агні нягаснучым асіны — Не атушаць ix i туманы — Сняць свае, зялёныя i сінія, Чэрвеньскія ночы, як чаўны...
* * *
Так кожнаму наканавала Доля — міл ці не міл: Усе мы адыдзем памалу За небасхіл.
Ды ў сонечным свеце, за брамай, Залётная каня, крычы! — Будуць цвісці гэтаксама Яблыні i касачы.
Белай сям'ёю крылатай — Новага лета паслы — Будуць на поплаў за хатай Зноў апускацца буслы.
Я зноў ix убачу! Ахвоча На свет гэты, тут i там, Будуць глядзець мае вочы, Што ўнукам я перадам.
Закон вады
З дарогі! Вада лёд прарвала! Бачыце, бачыце,                 як яна рынулася на волю —                 вал за валам! Хутчэй, разявака:                 лёд                 вада                 прарвала! О як яна загаварыла,                 запела,                 забушавала! A ўсю ж зіму пад лёдам,                 як лінь, стаяла. І не было цішэй вады... А гэта —                 вада лёд прарвала! Бяжыць,                 абганяючы самую сябе,                 зрываючы палі, платы, маладая, Спяшыць                 запоўніць нізы ўсе i ямы да краю! Такі — закон вады:                 вада пустаты не трывае...
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 19
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)