Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Падары нам дрэва
Падары нам дрэва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Падары нам дрэва

Электронная книга - «Падары нам дрэва». Краткое содержание книги:

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова — прыгодніцка-фантастычная. Яе галоўны герой нечакана трапляе ў нейкае іншае вымярэнне. Там і пачынаецца яго новае жыццё і прыгоды ў незвычайнай завушніцы, сярод мёртвых робатаў і, урэшце, на невядомай планеце, якая загінула ад экалагічнай катастрофы.
Зацікавяць чытача таксама прытчы і метафары.
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 106
Перейти на страницу:

Яму вельмі захацелася дадому. Захацелася проста адчыніць свае веснічкі, зайсці ў сваю хату, легчы на сваю канапу, глядзець у сваё акно… Дадому!

Пачакай, а куды гэта дадому? Ён жа і цяпер, лічы, дома. Калі добра ва ўсім разабрацца.

Цяпер Радзім знаходзіцца на завушніцы. Завушніца — на Юліным вуху. Юля — недзе ў хаце ці каля яе. Хата ў роднай вёсцы, а вакол — уся любімая Беларусь, па якой ты сумуеш…

Дык жа выходзіць, што ён і зараз там, куды імкнецца, па чым сумуе! Аднак Беларусь, яго вёска, сама Юля для гэтай краіны За, для гэтых людзей, што насяляюць яе, — як далёкая-далёкая галактыка. Яны, можа, і здагадваюцца, што такая галактыка ёсць, што За ўваходзіць туды, але вось убачыць яе ўсю, зразумець, спасцігнуць хоць думкаю, не могуць.

Дзіўна было ведаць, што і іх таксама не заўважаюць. Можа, і цяпер глядзіць хто-небудзь на завушніцу, але і ў думках нават не ўяўляе сабе, што на ёй у гэтую самую хвіліну віруе такое жыццё…

Мудрэц перакладаў на стале нейкія выразкі з газет, нейкія паперы. Падаў адну Радзіму:

— Пачытай.

Радзім угледзеўся ў яе.

«Па вытворчасці трактараў (95,5 тысячы ў год), — чытаў ён, — Беларусь значна апярэджвае Вялікабрытанію, Італію, займаючы ганаровае месца ў групе сусветных лідэраў трактарабудавання. Паперадзе яе толькі Японія (156 тысяч) і ЗША (106 тысяч)».

Цікава, а ён пра гэта і не ведаў. У школе толькі тое і рабілі, што ўбівалі ў галовы думку пра адсталую і забітую Беларусь. Відаць, трэба было апынуцца так далёка, а правільней — так глыбока ад свайго краю, каб даведацца пра гэта.

Вочы нецярпліва бегалі па радках:

«Мінеральных угнаенняў Беларусь здабывае ў паўтары разы болей, чым Францыя, амаль удвая апярэджвае ФРГ і ўтрая — Англію і Японію. Сярод еўрапейскіх краін рэспубліка толькі ад Італіі адстае па выпуску хімічных валокнаў і нітак. Затое па вытворчасці масла ў паўтара разы пераўзыходзіць італьянцаў, а таксама японцаў».

— Я не ведаю гэтых краін, — задумліва загаварыў Мудрэц, — але калі з імі параўноўваюць вас, то яны хутчэй за ўсё нечага вартыя…

— Ага, — патлумачыў яму Радзім, — гэта самыя багатыя капіталістычныя краіны.

Сказаў і сам адчуў, што Мудрэц, пэўна, не зразумее яго, — адкуль яму ведаць, што гэта такое: «капіталістычныя краіны», «сацыялістычныя краіны».

— Багаты твой, хлопча, край, — гледзячы кудысьці паўз Радзіма, — нібыта ён якраз бачыў тое, пра што гаварыў,— ціха прамаўляў Мудрэц. — І народ твой добры. Але зламыснікі хочуць знішчыць яго. І хітра гэта робяць. Дабрадзеямі прыкінуліся. А самі ўсе намаганні прыкладаюць, каб вы павыміралі. Рупяцца, каб хутчэй памерлі старыя, а малыя — каб увогуле не нараджаліся. А таго, хто насуперак ім усё ж радзіўся, — дурнямі, рабамі паробяць. Спояць і затаўкуць. Старым не даюць есці, адабралі ў іх лекі — памірайце хутчэй. Маладыя маці баяцца раджаць, бо трывожацца, што не будзе чым карміць дзяцей. Ды і ў раддом жа цяпер не пойдзеш — дорага. А большасць дзяўчат і маладух увогуле затлумленыя наркотыкамі, сексам, вар'яцкімі песнямі і музыкаю. Дзе ім ужо да сваёй жаночай радасці, да дзяцей. Самая лепшая цяпер для іх праца — прастытуцыя…

Мудрэц, прыжмурыўшыся, усё яшчэ глядзеў у адну кропку па-за Радзімам — як ўсё роўна чытаў гэтыя думкі з якога-небудзь ліста, выстаўленага здалёк.

— Зямля ваша, хлопча, некаму спадабалася, — нявесела закончыў свае разважанні Мудрэц. — Спатрэбілася нейкаму д'яблу зямля ваша, але без людзей. Даверлівасць вас загубіць, за сваю дабрату вы загінеце.

Радзім слухаў яго ўважліва, не перапыняў.

— Ды і ў нас, хлопча, не лепей, — усё яшчэ суміўся Мудрэц. — Не мёд, як ты кажаш. Быццам пазвар'яцелі людзі. Адабраў бог розум. І гэты злыдзень… — Мудрэц не гаварыў, але хлопец зразумеў, што ён мае на ўвазе караля № 121.— Дарэчы, ты ж яшчэ не быў у горадзе. Схадзі, падзівіся, як мы жывём на волі…

Калі Радзім выходзіў з вар'яцкага дома, калі за ім з цяжкім і напружаным рыпеннем зачыняліся масіўныя жалезныя дзверы, ён яшчэ не ведаў, што неўзабаве будзе бегма бегчы сюды назад.

Першае, што яму кінулася ў вочы адразу за варотамі,— гэта цесната. Здаецца, усе людзі былі на вуліцах, ніхто нідзе не працаваў. Адны, абшарпаныя і абадраныя, хадзілі сюды-туды па вуліцах з нейкімі наскрозь дзіравымі палотнішчамі і сцягамі; другія, збіўшыся ў цесныя кучкі, цярпліва стаялі на мітынгах і слухалі ўсіх, хто б што ні гаварыў. Радзім, пастаяўшы ў некалькіх натоўпах, зразумеў, што хоць прамоўцы вярзуць розную лухту, усе іх горача і зацікаўлена падтрымліваюць.

Каля якогасьці афіцыйнага будынка стаяў ладнаваты, падобны на збітых у кучу авечак, гурт людзей у зусім падзёртым адзенні. Ашмоцце матлялася на ветры, спадала да самай зямлі. Амаль ва ўсіх іх былі з сабою торбы: у адных яны віселі праз плячо, у другіх — па дзве крыж накрыж, а трэція трымалі іх у руках, размахвалі імі.

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 106
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)