Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 199
Перейти на страницу:

Летам 1917-га полк перакінулі на фронт. Ведаючы, што без ахвяраў не абыдзецца, Антон Сокал-Кутылоўскі зноў вырашыў кінуць выклік лёсу: насыпаў у фуражку жменю скручаных паперак, на некаторых напісаў «СМЕРЦЬ»… І сталі сябры гадаць, што каму выпадзе. Без жартаў, сцішана разабралі паперкі, моўчкі разгарнулі… «Смерць» аднаму Рудамёткіну дасталася. Напаўжартам адспявалі яму «вечную памяць» і разышліся. Але ў жарт не перарасло іхняе гаданне. Як падмянілі з таго часу Рудамёткіна: задуменным стаў, весялосці — ані знаку, ад сяброў адвярнуўся.

7 ліпеня пачалася артылерыйская падрыхтоўка да наступу. Іхні полк павінен быў прарываць першае ўмацаванне лініі праціўніка. Рудамёткін бег поруч з Антонам… Ціўкнула, як заблукалае птушанё, перад імі разрыўная куля, і Рудамёткін спыніўся, схапіўся за правы бок, зірнуў спакойна на Антона, усміхнуўся нацята — і ўпаў перад насыпам нямецкага акопа. Там навек і застаўся — нельга ніяк было вынесці таварыша з поля бою…

Пасля гэтага Антон нават у карты гуляць перастаў, пра «гаданне» і падумаць баяўся, — прэферанс толькі раскласці зрэдку дазваляў сабе. Праўда, аднаго разу чорт усё ж зблытаў яго — і рызыкнуў у «дзевятку», ці «жалезку», перакінуцца. Тады Антона ўжо ў сувязь перавялі. Ад'ютант палка даручыў адвезці ў штаб дывізіі пакет з загадам. Адказ чакалі раніцай. Зайшоў перабыць у афіцэрскі клуб — а там чалавек з чатырнаццаць рэжуцца ў карты, на грошы (акурат пенсіён атрымалі). Ну і падсеў да іх Антон. І — трэба ж! — якую б карту ні адкрываў — кожная выйгравала. Усе кішэні павыварочвалі, у ардынарцаў сваіх апошняе забралі… Сярод ночы гульня закончылася — усё да драбніцы прайгралі гаспадары. Развітваючыся, Антон увесь выйгрыш — штось каля дваццаці тысяч! — паклаў на стол, прапанаваў кожнаму забраць сваё. Аднак трэба ведаць афіцэрскі гонар! Пакрыўдзіліся на яго нават, хоць у саміх — сем'і без грошай засталіся. Перад ад'ездам Антон усе грошы штабному ад'ютанту перадаў пад паквітаванне і папрасіў раздаць усім начным «ахвярам». Ледзь не па ўсёй дывізіі чутка пра іхнюю гульбу пайшла…

Толькі восенню 1919-га дабраўся Антон у літоўскі Папанген. І радасна, і турботна сустрэла яго Ядзя:

― Каб жа на паўмесяца раней ты аб'явіўся… — і ледзь прашаптаць здолела: — Праз тыдзень мне пад шлюб ісці…

У той жа дзень Антон ад'язджаў у Вільню. Ядзя прыбегла развітвацца.

― Варочайся хутчэй з пярсцёнкамі заручальнымі! Тваёй буду…

Ды не вярнуўся Антон, не стаў у яе адбіраць новага шчасця. Вайну кленучы, праз колькі дзён ліст Ядзі напісаў, у якім жадаў ёй моцнага шчасця…

Праз год ажаніўся з Аляксандрай Ясінскай, бацькі якой мелі ў Менску тры каменныя дамы. І зноў яго вайна паклікала… І не мог без бою скарыцца Антон свайму лёсу, падаўся ў паўстанцы да суседзяў сваёй Лунінеччыны…

У Капыль выступілі звечара, каб за ноч паспець акружыць мястэчка і атакаваць ужо завідна. Першымі па вуліцах прагізавалі коннікі. З хатаў пачалі выскокваць чырвонаармейцы — у адных сподніках. Усчаліся няўцямныя стрэлы… Непаразуменне, гармідар вакол. Аніяк не маглі разабрацца, хто ж гэта на іх вырашыў напасці.

― Балаховцы, что ли? Чёрт их реж! — хаваючыся за сценку студні (стаяла пасярод вулкі), праціраў вочы мужчына з азызлым тварам.

― Да не… Те атамановцы ночью бы всех порезали… — уставіў шараговец (на выгляд ужо дзед), які залёг побач, з другога боку студні.

Усё роўна як пачуў іх камандзір слуцкі, капітан Сокал-Кутылоўскі, ― у пярэрве паміж стралянінай загадаў узняць сцяг брыгады.

І яшчэ больш зніякавелі бальшавікі — адкуль у слуцакоў вайсковыя адзінкі?!

Наступоўцы спакойна выпхнулі чырвоных з цэнтра, пачалі шчыльней акружаць. Двойка ад студні так нікуды і не перабегла — адчуваў камандзір, што пастка наўкол. Папстрыкваў з нагана, лаяўся на старога шарагоўца:

― Да стреляй ты, черт тебя!.. — злавіў у цэліку нязграбную постаць, зноў пстрыкнуў — і постаць, бачыў, віхнулася назад (твар чалавека разгледзець паспеў нават, загарэлы, маршчыністы)…

― Один… — Камандзір злосна дзмухнуў у рулю нагана, зноў крыкнуў на шарагоўца: — Дёмин, растуды твою мать! Чего ж… — і асёкся раптоўна, торкнуўся тварам у падмерзлую зямлю, — а на сподняй кашулі плямка — з далонь — зачырванела. І нечакана дзіўнае зацішша абрынулася на вулку, як і не здарылася там нічога. Потым адзіночны стрэл, яшчэ адзін — з боку наступоўцаў.

1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)