Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 199
Перейти на страницу:

Антон Борык кіраваў, да ўсяго, берлінскай канторай «Сіндыката Сапегі для Еўропы й Азіі», які распачаў работу ў 1920 годзе на Беларусі (яго заснаваў інжынер-лётчык, беларускі князь Станіслаў Леў Сапега). Сіндыкат меў сваіх прадстаўнікоў у розных краінах. Антон Борык запрашаў на працу свядомых інтэрнаваных беларусаў, выпісваў ім беларускія газэты, а карыстаўся пячаткай з выявай «Пагоні». Берлінская кантора сіндыката займалася фінансавымі і гандлёвымі пытаннямі, а таксама кансультавала ў юрыспрудэнцыі (магла нават прапанаваць дэтэктыва).

За інтэрнаванымі ў Нямеччыне салдатамі былой царскай арміі вялося сапраўднае паляванне. Міжнародная камісія ў Берліне намагалася сфармаваць з іх супрацьбальшавіцкае войска. Не драмалі й бальшавікі — маючы грошы і агітатараў, схілялі палонных на свой бок. Вось кіраўнік Беларускай ваеннай місіі ў Берліне Антон Борык з падтрымкі міністра ўнутраных спраў БНР (а ім стаў на той час Кузьма Цярэшчанка) і высільваўся, каб палонных беларусаў не адаслалі куды-небудзь у дзянікінскую ці Чырвоную армію. Быў закладзены «адзьдзел збліжэння палоненых беларусаў у Нямеччыне з родным краем» (Беларусаў на чужыне сабралася каля пяці тысячаў). А непасрэднае знаёмства Борыка і Пашкевіча адбылося пасля таго, як у прадстаўніцтве місіі атрымалі ліст з лагера «Зольтау» — просьбу накіраваць іхнюю дружыну на фронт у беларускае войска.

«Усе як адзін станем, а Родну Беларусь дастанем!» — запэўнівалі інтэрнаваныя.

Не мог пасля гэтага Борык не прыехаць у лагер! А пасля абодва знаёмцы і на Случчыну разам дабіраліся, гасцяваў Борык у Набушаве ў Пашкевічаў. І атайбаваўся ў тых краях — яго прызначылі начальнікам штабу Слуцкай брыгады. Пра гэтае «начальства» і ўзгадаў Рыгору Пашкевічу Плішка Ціма…

…― А дзе ж стралец той, каторы нашага снайпера… такім-та абазваў? — узгадаў раптам капітан Сокал-Кутылоўскі. — Гэта ж і яму падзякаваць трэба, і з ягонай дапамогі так проста ўсё вырашылася…

А калі Дзёміна адшукалі і прывялі да камандзіра — і твар, і постаць знаёмымі капітану падаліся.

― Дзёмін, кажаце?.. А сын у вас ёсць? — Сокал-Кутылоўскі злёгку прымружыў павекі.

― Да… А что? — занепакоіўся стары.

― Мікалай. У шаснаццатым прызвалі…

― Точно…

― Штабс-капітанам быў. Казанскі інстытут скончыў. Настаўнікам збіраўся стаць?

― Да-да… — Дзёмін-старэйшы нават язык ад нечаканасці высалапіў.

— В Казани тетка его жила. Она побогаче, своих детей не было, вот и пристроила в институт…

І тады слуцкі капітан моцна абняў старога Дзёміна:

― Служыў я колісь з вашым сынам, бацька!

― А где он?! — у старога раптам пачырванелі вочы, вусны задрыжэлі.

― Пра гэта я ў вас спытаць збіраўся… Ня ведаю… — і Сокал-Кутылоўскі яшчэ раз абняў зніякавелага Дзёміна.

* * *

Слуцак падаўся згвалчаным — бруд, бітае шкло на вуліцах, смецце… І на жыхароў сполах найшоў — у вокны глядзець баяцца. Але праз дзень пачалі ажываць. Загаманілі дворыкі…

Полк начаваў у ягонай Цароўцы. На ўездах выставілі каравулы. Да сябе ў хату Алесь запрасіў Бусла, Жылку, Харытончыка, яшчэ колькі хлопцаў і, канешне ж, Лістапада — ён ужо амаль братам родным стаў.

У двор заходзілі цёмначы — пад ногі з гыркатам кінуўся адвязаны Рыжык ды, абнюшкаўшы, замянцеліў хвастом.

Дзед абрадаваўся, маці адразу ў слёзы… Затым устрапянулася, зніякавела:

― Вой, а чым гэта пакарміць вас? — і да печы, высыпала з чыгунка на стол адваранкі — бульбы неабіранай, у міску смятаны плёхнула: — Памачайце во, а я зараз яешню спяку… — І нібыта ўжо апраўдваючыся: — Абшалёсталі ўсё раквізіччыкі…

Пасля падсела бліжэй (дзед ад прыпечку не адыходзіў), усміхнулася, на іх гледзячы.

― Не турбуйцеся, цётка, дома ўсё смачна, не ад'есціся… — бадзёрыўся Бусел.

― Ды ўжо ж асмакоўвайцеся, чым ёсць… І калі ж гэта, дзеткі, усё ўціхне? Жыткі ж аніякай… Лацьвей цяперака бязлюднікам — як той Буба — жыць у зямлянцы, і ні чуць, і ні бачыць нічога…

― Ну чаго разгорнілася так? І горшае бывае! А ён жа не выскрабак (гэта пра Алеся), не адно кніжкі чытаць яму… Вунь як да неба скочыў! — падаў голас і дзед.

― Праўда, мама… Ты не турбуйся так… Штодня мы амаль і з бацькам бачымся. А пра Бубу ты ўспомніла — дык і ён жа ў брыгаду прыйшоў! Цяпер і яго кавальскія рукі патрэбны.

― Дык ужо ж глядзіце там… — маці, адчуў, вось-вось зноў заплача…

1 ... 73 74 75 76 77 78 79 80 81 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)