Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 199
Перейти на страницу:

І Русак тады слова казаў, хораша казаў:

― …У Рызе ангельскія й французскія арбітры польска-савецкага канфлікту вырашылі мяжу па рэчцы Лані пазначыць. Зноў новы шнар на целе Бацькаўшчыны нашай будзе! Гэта яшчэ адзін нам напамінак, што лепшую долю сваю мы толькі самі здабыць можам. На чыёсь заступніцтва — няма надзеі! Адраклася ад нас і Польшча, не падтрымала справаю Беларускую Народную Рэспубліку, на некалькі месяцаў раней за саму незалежную Польшчу абвешчаную… Не дадуць паслабкі й бальшавікі — бачыце, як сквапна кінуліся яны займаць пакінутыя землі. Але ж мы ўжо, самі бачыце, сіла! І мы йшчэ паглядзім, хто каго!..

І Русак заспяваў «Ад веку мы спалі», паўслупка цягнуў адзін, а далей ― нібыта апамятаўшыся, песню падхапілі дзесяткі іншых галасоў, сотні — і ўзнеслі-акрылілі над асыпаным сонцам мястэчкам.

А пазней і парад адбыўся: люднай вулкай адмаршыраваў узвод «бэвэкоўцаў», заместа пагонаў у якіх былі бела-чырвона-белыя нашыўкі. Расчулены Цярэшчанка, казалі, плакаў…

Назаўтра, 26 лістапада, вырашана было выступаць супраць бальшавікоў. А вечарам «папараць-кветаўцы» (іхні аддзел увайшоў у 2-гі батальён Грозаўскага палка пад камандаваннем штабс-капітана Мацэлі, Алесевага «бліжэйшага» земляка, — Мацэля нарадзіўся ў Малой Млынцы Цароўскай воласці) сабраліся ў адной хаце — і ноч не маглі заснуць. І чакалі змагання — а яно ўсё ж нечаканым падбіралася. І ўсё ўяўным, прытрызненым падавалася, нібыта гульню хлопцы нейкую ўсчынялі…

Тады ж Алесь упершыню загаварыў з Жылкам:

― Гэта ж ты вершы пішаш?

Крыху здзівіўся той, усміхнуўся:

― Спрабую…

― То дай Божа ўсім такія спробы! Гэта ж да цябе Лістапад з Буслом прыязджалі? Гэта ж тваё ў «Беларусі» надрукавана было? — І Алесь гучна ― на ўсю хату — задэкламаваў, і бачыў, як сцяліся, баючыся варухнуцца, хлопцы:

Пад штандар бел-чырвона-белы Гартуйся, раць, адважна, смела Адважных, храбрых ваякоў!..

Калі ён скончыў чытаць, маўчанне колькі хвілінаў пульсавала ў хаце, за жывое кранулі радкі гэтага ціхмянага хлопца, душу ўсю ўзварушылі. З той хвілі не толькі яны, але — з іх расказаў — і ўсе ў батальёне моцна палюбілі Жылку, павагаю ахінулі.

А ён таго вечара нясмела падзякаваў Алесю, што «Покліч» ягоны запомніў, руку паціснуў — далікатны, невялікага росту, хударлявы, вочы наболеныя, стомленыя…

Боек даўні цяг…

За Бацькаўшчыны волю й бедны свой народ, супроць нязьлічаных чырвоных катаў іх горстачка, адрокшыся сямьі і родных хатаў,  падняліся і рушылі ў крывавы карагод…

(З песні інтэрнаваных стральцоў Слуцкай брыгады.)

Ягонае пачуццё незвычайнай гульні разбілася з першым стрэлам…

Ранак — нібыта падмянілі: хмурна, золка, ветрана. З усходняй роўнядзі небасхілу як аграмадныя плыты сунуліся шэра-брудныя хмары, нізка завісалі над галавою, нібыта зачапіўшыся за дзіды векавух-елак.

Батальён залёг, чакаючы праходу Сіняўскім трактам частак 8-й дывізіі Чырвонай арміі, аб чым неаднакроць перадавала выведка.

Напачатку на дарозе ўзніклі цёмныя крэскі, затым сталі расці й ператварацца ў вершнікаў. Гэта была конная застава.

― Чырвоныя! — зашапталі раптоўна шарагоўцы.

― Цішэй… Страляць толькі па маёй камандзе, — хваляваўся, бачна было, і камандзір Мацэля.

Коннікі — ужо ў метрах сарака, і нарэшце пляснула кароткае «Плі!» Цішыня ўзарвалася. Конь пад першым вершнікам даў свечку… Заляскалі-аглушылі новыя стрэлы, а Алесь тады нечакана зніякавеў, палец на курку нібыта скамянеў, не слухаўся.

«Стрэліць — у жывога…» — апякла млосная няпэўнасць, увушшу зазвінела, і адразу ж стала шкада сапсаванага патрона…

Застава, пакінуўшы на дарозе з дзесятак забітых і параненых, сыпанула назад.

― На другую пазіцыю — бяго-ом!!!

Шарагоўцы ўсхапіліся й кінуліся за Мацэлем. А той спланаваў правільна: як толькі ягоны звяз залёг перад невялікім кустоўем — метраў з пяцьсот паперадзе з'явіліся два бальшавіцкія ланцугі і паўколам кіраваліся да трох прыдарожных дубоў, з-пад якіх і сустрэлі свінцом заставу.

«Такі арыенцір, — думаў Мацэля, — не можа не кінуцца ў вочы».

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)