Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 104
Перейти на страницу:
А Ісаевічы, Падгайскія, Бяргелі, Бірбашы, Вільбікі ды Котвічы глядзелі На здзек, які няслі Дабрынскія ў няволі, І астывалі з гневаў даўнішніх міжволі. Бо шляхта ў нас, хоць звады, бойкі вельмі любіць, Ды помстай супраціўнікаў сваіх не губіць, Дык да Мацея падаліся ўсе на раду. А той парасстаўляў іх за вазамі ззаду, Сказаў чакаць.
Ксёндз злез, падаўся ў бок пакояў. Там ледзь яго пазналі — ў гэткім быў настроі І новай форме. Сумны у любую пору, Панурысты, ўзняў сёння галаву угору І з мінай яснаю і рук шырокім махам, Перш чым загаварыў, смяяўся: «Ха-ха, ха-ха! Вітаю, ха-ха-ха! вітаю! вось прыгожа, Панове афіцэры! Хто ўдзень толькі можа Хадзіць на ўлоў, а вы і ўночы! А звярыну Я бачыў. Скубці шляхту! драць з яе лупіну! Кілзайце брыкуноў, вучыце іх парадку! Віншую, пан Маёр, што ты схапіў Графятка. О, гэта тлусцячок, багач, з арыстакратаў, Не выпускай яго без сотняў трох дукатаў, А ўзяўшы, дай хоць грош манастыру ў падмогу, Бо й за тваё збаўленне я малюся Богу! На сан мой! мне не абыякі вашы душы! І штабс-афіцароў хапае смерць за вушы! Праўдзіва Бака піша — ў смерці многа працы: Бярэ ў палацы і ў палотны б’е ахвотна, І па сукне не раз шчаўкне, ды і ў мундзіры, Так, як у каптуры, ахвотна робіць дзіры. Матуля-смерць, казаў наш Бака, як цыбуля, Слязою блісне, калі сцісне, і у люлі Дзіця бярэ, і малайчыну ў часе гуляў! Ах, ах! жывём, а заўтра, можа, загніёмся. Ўсяго ў нас, пан Маёр, што пад’ямо, нап’ёмся! Як, пан Суддзя, ці не пара падмацавацца? Сядаю сам і ўсіх прашу не адмаўляцца. Як, пан Маёр, пан Капітан? Закажам зразы? Як думаеце? Мо і пуншыку з паўвазы?»
«Чаму ж, — абодва мовілі,— мы рады чэсці І выпіць за Суддзю здароўе і паесці!»
Дзівіліся ўсе хатнія з ксяндза Рабака: Чаму зрабіўся раптам ён такім гулякам? Суддзя даў кухару патрэбныя наказы: Уміг бутэлькі ўнеслі, вазу, цукар, зразы. Плут з Рыкавым так спрытна пачалі ўвіхацца, Піць часта і старанна ежай мацавацца, Што ў паўгадзіны з’елі дваццаць і тры зразы І пуншу выхілілі не малой паўвазы.
Дык Плут вясёлы, сыты разваліўся, потым Дастаў тытун і люльку, прыкурыў банкнотам I, вусны чыста выцершы канцом сурвэты, Звярнуў на дам свой твар, напіткам разагрэты; «Люблю я дам, — сказаў,— ды гэта ж не сакрэты! Клянуся чэсцю, мне пасля падмацавання Закускай лешпаю бывае размаўлянне З такімі прыгажунямі, як вы тут, пані! Вось што, паграйма ў карты! ў вэльба-цвэльба? ў віста? Або хадзем мазурку! Га! Чарцякаў трыста! Ды ў егерскім палку я ж першы з мазурыстаў». Пры гэтым штораз бліжай к дамам нагінаўся І з дымам кампліменты ім пускаць стараўся.
«У танцы! — крыкнуў Робак. — Дык не трацьма часу! І я, хоць ксёндз, падпіўшы, падхіляю расу І йду мазурку. Але ведаеш, Маёрку? Мы тутка п’ём, а егры мерзнуць на падворку, Гуляць, то ўсім гуляць! Суддзя, дай ім сівухі, Маёр дазволіць еграм выпіць весялухі!» «Прасіў бы, — Плут сказаў,— ды тут не мус, а проста…» «Дай бочку, — ксёндз шапнуў Суддзі,— на… дзевяноста». І так, калі ў двары піло, гуляла панства, У войску каля дому пачалося п’янства.
Маўкліва Рыкаў толькі чаркай забаўляўся, А вось Маёр і піў, і к дамам прыхіляўся, І ўсё да танцаў узрастала ў ім натхненне. (Пакінуў люльку, стаў чапляцца к Талімэне, Цягнуў гуляць, але ўцякла, тады да Зосі Пайшоў з хістаннем, кланяецца — ў танец просіць. «Гэй, Рыкаў, люльку кінь, смактаць яе ўжо годзе, Ты ж балалаечнік праслаўлены ў народзе. Гітару бачыш вунь? Ідзі вазьмі гітару, Мазурку грай! У першую пайду я пару». Дык Капітан, гітару ўзяўшы, круціць, строіць, А Плут зноў Талімэну просьбай непакоіць.
1 ... 69 70 71 72 73 74 75 76 77 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)