Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 104
Перейти на страницу:
Дык шляхта з перамогі ўся у захапленні — Той цягне ўжо трафей, там бочку ўжо абселі — Абставін бою, як відаць, не разумелі. Адзін ксёндз Робак справу знаў (яму каноны Не дазваляюць біцца), ды, жыццём наўчоны, Ён радзіў, як лепш біць, і пляц абходзіў бою, Каманду падаваў і вокам, і рукою І зараз заклікаў, каб у адно злучацца, На Рыкава ударыць, з рэштай расквітацца. А Рыкаву праз пасланца паведамляе, Што той жыццё, хто кіне зброю, захавае. Калі ж прадоўжыць далей капітан змаганне, То ўміг атрад акружаць, высекуць да-звання.
А Рыкаў не намерваўся прасіць пардону. Сабраўшы ля сябе палову батальёна: «За зброю!» — крыкнуў. Па загаду каітана Ўміг зброя хруснула, даўно панабівана. Ён крыкнуў: «Цэль!» Ствалы заззялі шнурам цэлым. Скамандаваў: «Агонь чаргой!» — б’е стрэл за стрэлам. Страляе той, той набівае, той наводзіць, Свіст куль, затвораў трэск з канца ў канец праходзіць, Шарэнга выгінаецца, як звер паўзучы, Які махае спрытна сотняй ног бліскучых.
Хоць кожны з еграў быў ад спірту моцна п’яны, Цаляць не мог ніхто, ды ўсё ж наносяць раны, А той-сёй і заб’е. Праз момант двух Мацеяў Падбілі, і адзін забіты з Баўтрамеяў. А шляхта б’е ў адказ ім з некалькіх рушніцаў, На шаблі з еграмі жадаючы счапіцца, Старэйшыя спыняюць, кулі ж свішчуць густа, Трапляюць, гоняць. На двары ўміг будзе пуста, Па шыбах дому звоняць часта, б’юць па рамах.
Тадэвуш, што павінен быў сядзець пры дамах З загаду дзядзькі, чуючы, што справы горай Пайшлі, дык выбег, з ім пабег і Падкаморы, Якому шаблю ўжо Тамаш прынёс нарэшце. Спяшаецца, камандуе, як бой правесці. Бяжыць, падняўшы шаблю, шляхта — побач, радам, А егры сыпанулі ў іх куль цэлым градам. Паў Вільбік, Ісаевіч, Брытва злёг ад раны. Тады напад той бесталковы быў стрыманы Мацеем з Робакам. Дык шляхта халадзее, Здае назад. Такая маскалям падзея Узнімае дух, і Рыкаў меціць адным махам Ачысціць двор і апынуцца ўміг пад дахам.
«Фармуйся! — крыкнуў. — На штыкі! Наперад! Жвава!» І ўміг уся шарэнга са штыкамі лавай Хінецца, рушыцца і прыбаўляе кроку. Дарма страляе шляхта спераду і збоку, Палову ўжо двара прайшоў атрад з адвагай, А капітан, на дзверы паказаўшы шпагай, Крычыць: «Суддзя! Здавайся! Двор спаліць прыкажам!» «Палі! — крычыць Суддзя. — Цябе ў агні падсмажым!».
О, двор Сапліцаўскі! Калі цяпер ты цэлы І свеціцца між ліпаў твой будынак белы, Калі там шляхты грамада, суседзі Сядаюць за сталы Суддзёвы пры абедзе, То Конаўкі здароўе п’юць абавязкова, Бо каб не ён, даўно б не стала Сапліцова!
Дагэтуль Конаўка не меў яшчэ нагоды Адвагі доказ даць, хоць першы ўстаў з калоды, Хоць конаўку знайшоў у возе дарагую — Штурмак свой мілы, куляў торбачку-другую, Ды біцца не хацеў, казаў, што мала варты Бывае нашча, дык ішоў шукаць паўкварты. Да бочкі спірту падышоў, зачэрпнуў жменяй, І ўжо калі пачуў, што выпіў болей-меней, Паправіў шапку, конаўку сваю пагладзіў, Памацаў кулю шомпалам, затвор наладзіў І аглядзеў пляц бою. Бачыць, доўгай хваляй Блішчаць штыкі і гоняць шляхту штораз далей. Дык пачынае супраць гэтай хвалі плысці, Дае нырца ў быллё, паўзе ў густэчы лісця І пасярод дзядзінца ў крапіве знікае, Хаваецца і Сака жэстам заклікае.
А Сак са штурмаком парог аберагае, Бо ў гэтым доме недзе Зося дарагая. І хоць не раз ад Зосі быў ён адапхнёны, Цяпер жыцця не шкадаваў для абароны
Вось егры ў крапіву ўступаюць роўным крокам… Тут Конаўка даў стрэл. Штурмак ствалом шырокім Пускае тузін куль разных па грознай хвалі. Другі — пускае Сак. І маскалёў стрымалі — Спалоханы засадай рад канцы звівае Назад, а раненых Хрысціцель дабівае.
Гумно далёка — каб не рассыпаць народу, Дык Рыкаў падбягае пад паркан гарода, Трымае ўцекачоў, камандуе талкова, Зноў ладзіць строй, ды толькі ўжо манерай новай, Рыхтуе трохвугольнік вострым клінам з ходу, А цэнтр абапірае аб паркан гароду. І правільна зрабіў, бо конніца йшла здалі.
1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)