Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]
Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]». Краткое содержание книги:

Раман у двух кнігах «Каласы пад сярпом тваім» прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі.
Першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне, якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку».
Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману, і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет, каб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 154
Перейти на страницу:

— Французы, любы генерал, французы. Усё яны, фармазоны. Буанапартэ…

— А кляштар?

— Але, — сказаў Загорскі, — частавалі нас там, частавалі. Такія гасцінныя людзі!

І ўсхапіўся:

— Няўжо яны скардзіліся?

— Што вы. Наадварот, хваляць.

— Вось бачыце, генерал, як можна звяртаць увагу на данос без подпісу… Дый наогул, што гаварыць аб гэтым… Давайце лепей у фараон перакінемся.

«Сволач, — падумаў Баранаў. — Яшчэ дражніць. Ну, я ж табе зараз за фаўна грошы прагуляю. Адмовіцца не магу, па няшчаснай слабасці маёй да антыкаў, дык я ж зраблю так, што я ў цябе гэтага фаўна куплю. І рукі будуць вольныя».

— Калі ласка, князь.

«Дурань, — думаў Загорскі. — Ты ж не толькі дурань, ты яшчэ і сволач. Паглядзім, хто прайграе. Каб прайграць у час ды ўмела, на гэта лепшыя мазгі патрэбны, чым у цябе…»

Перад світаннем Загорскі ўстаў з-за стала ў страшэнным пройгрышы: прагуляў Загоршчыну. Баранаў, не разумеючы, як жа гэта так атрымалася, што ён узяў хабар, маліў яго не лічыць гульні ўсур'ёз.

— Радавы маёнтак, князь. Яго ж нельга прайграваць.

— Нельга. Але карты. Няшчасная слабасць!

— Давайце не лічыць.

— А гонар, генерал? Не, картачныя даўгі трэба плаціць.

Баранаў і верыў у хабар, і не верыў. Але нават калі і не хабар, хто паверыць, што не хабар. Радавы маёнтак таго, каго рэвізуеш. Дый не дазволяць! Апекаванне над «умственно несостоятельным» князем. Жах! Сведкі побач.

— Кіньце, генерал… Загоршчыну, вядома, шкада. Дык давайце я пад распіску аддам вам за яе грошы. Га? І нязручна не будзе. На імперыялах пячаткі няма, адкуль яны.

«Заблытаў, загубіў, акаянны… Адной пятлёй цяпер звязаныя. Ён на дно, і я на дно, за ім. Грошы, вядома, не скажуць, адкуль яны. А распіскі ён не пакажа. Божа, толькі б галаву з пятлі, ды давай бог ногі».

І, унутрана прыміраючыся з усім, махнуў рукой.

А Загорскі, адлічыўшы грошы за траціну маёнтка, — «Хопіць і гэтага, ды і фаўн дапоўніць», — гасцінна сказаў:

— Дык я статую да вас адпраўлю са сваімі.

Баранаў надзёрся ў маёнтку да сініх чарцей. Яго пасадзілі ў карэту і «еле можаху» адправілі ў Сухадол. Адтуль ён накіраваў у Пецярбург дэпешу:

«Монастырь сгорел от неизвестной причины и, предпочтительно, едва ли не от руки злодея-корсиканца. Дальнейшее же дело за давностию и неотысканием следов, князя Загорского обеля, следует предать забвению».

Загорскі перамог. Але гэта не прынесла радасці. Брыдка! Нізкі свет!

І ён пусціўся ў разгул так, што самому страшна рабілася. Загоршчыну запісаў на сына. Мільён яшчэ да вайны быў пераведзены за мяжу і пакладзены роўнымі долямі, пад тры складаныя працэнты гадавых, напалову ў швейцарскі і напалову ў англійскі банк.

Нашчадкам няма чаго дакараць яго за разгул. Ён нікога не збядняе. Ён прапівае паўдзённыя землі. Піце, людзі! Піце! Гуляйце ўсе!

Скакалі коні, захлынаючыся бомамі, стралялі гарматы, лілося віно, купляліся статуі і карціны. Кожны месяц нехта абпіваўся да святых дароў.

…Пакрысе гэта абрыдла яму. З нешматлікімі сябрамі ён замкнуўся ў маёнтку, стварыўшы нешта накшталт братэрства, філосафам якога быў Эпікур, а рэлігіяй — Вальтэр.

Музыканты. Спектаклі прыгоннай оперы. Усё, што можа даць мастацтва і вытанчанасць, прырода і каханне.

І пустата.

Паступова адыходзілі верныя сябры. І толькі ён са сваім жалезным здароўем жыў, усё глыбей пагразаючы ў меланхоліі і мізантропіі. Памерла дачка — і да ўсяго гэтага (з узростам ён стаў мякчэйшы) дадаліся туга, мукі сумлення.

Яму было пяцьдзесят чатыры, калі ён канчаткова страціў веру ў сумленне і гонар улад, у карыснасць дзяржаў, у тое, што свет ідзе да лепшага. У гэты год цар страляў у людзей з гармат. Тыя людзі былі храбрыя, браты па духу, бескарыслівыя, сумленныя. Не кур'яны, не баранавы — цвет зямлі! І што ж зрабілі з імі? Вешаць дваран! І хто?! Фельдфебель!..

Ажаніўся сын, нарадзіўся Алесь. Нішто не змяніла дзедавай велікапышнай самоты. Толькі ад сына ён аддаліўся, — нявестка зноў завяла ў Загоршчыне папа. Ён бачыў іх рэдка, раз у год-два.

Калі нарадзіўся другі ўнук — ён ажывіўся. Яму здалася забаўнай новая ідэя. Бацькоўскай уладай ён загадаў, каб унука хрысцілі ў касцёле.

— Народ раздзялілі гэтай верай. Сварацца, як быццам не адной маці дзеці. І кожны лічыць, што мае рацыю, калі гыркае. Дык няхай хаця два браты будуць іншай веры.

Вымушаны былі зрабіць па яго і ўнуку далі імя Вацлаў.

Але нічога не змянілася.

Пышны і магутны абломак старасвеччыны, ён згасаў, абкружаны мастацтвам, паркамі, дзівоснай скульптурай і музыкай.

1 ... 68 69 70 71 72 73 74 75 76 ... 154
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)