Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 238
Перейти на страницу:

Звыш усяго, як апошні доказ Міхасёвай сталасці, да яго прыстаўлена памочніца — Люда Мірончык, таксама з іхняга выпуску. Яна шмат большая за Міхася, a ўсё ж такі стаіць каля яго толькі прыёмшчыцай. Так што можна нават час ад часу, з ахвоты, зрабіць ёй сякую-такую заўвагу. Міхась даўгавата глядзіць на тое, як Люда здымае са стала аддрукаваныя аркушы i адносіць ix на стапу. Усё ў яе ідзе як трэба. I за што б учапіцца?..

— Цётка, — кажа нарэшце Міхась, — вы, можа, паменш хапалі б?

— Што? — пытаецца Люда, не дачуўшы праз гоман машын.

— Што, што… Паменш, я кажу, адбірай.

— А што табе да гэтага? Балідь?

— Як гэта што? Прыёмка павінна быць спраўнай. Не ведаеш, мусіць.

— Ай-ёй! Які ж ты зрабіўся начальнік! Глядзеў бы от лепш на сябе.

Ну што ж, прыёмшчьща яўна недысцыплінаваная. Ате «начальнік» не мае больш у запасе адпаведных сваёй годнасці слоў, i таму ён вырашае проста прамаўчаць. Ён кладзе ў кішэні зашмальцаваных портак чорныя ад змазкі i фарбы рукі, важна цыркае слінай праз зубы i адыходзіцца ад машыны.

Міхасёвым суседам справа, каля машыны № 7, стаіць Толя Касёнак, больш вядомы па хатняй мянушцы — Цыган.

Толя старэйшы за Міхася на адзін толькі год, але вышэйшы ён нават за Люду. Наогул увесь ix выпуск — сто сорак хлопцаў i дзяўчат, — усе большыя за Міхася. Затое яго i празвалі Бабашкай[9] яшчэ на пачатку вучобы, як толькі пачалі знаёміцца з прабельным матэрыялам.

Бабашка, не вымаючы з кішэняў рук, важна глядзідь на верхні аркуш Цыгановай прадукцыі. Таксама мне работа! Падумаеш — нейкія бланкі друкуе! Черная рука пакідае цёплую кішэню i перагортвае адзін, другі аддрукаваны аркуш. Toe самае! Бабашка зноў кладзе руку ў кішэшо, зноў важна цыркае слінай праз зубы i нейкі момант думае над тым, як тут найлепш сказаць Цыгану аб перавазе такой, скажам, прады, як друкаванне трэдяга аркуша «Дрыгвы», над усімі відамі дробных друкарскіх формаў — усімі гэтымі бланкамі, квіткамі… Ён толькі хоча пачаць, як раптам праз гул машын даносіцда сур'ёзны голас дарослага:

— Эй, хлопец!

Гэта — майстар. Бабашка, выхапіўшы рукі з кішэняў, лётам ляціць да машыны.

— Ты што, на рабоце ці на рынку? — пытаецца Іван Сымонавіч.

— На рабоце, таварыш майстар, — больш пакорна, чым разгублена, адказвае Міхась.

— На рабоце, брат, так не стаяць. Гэта што?

Майстар паказвае рукой на тры пакамечаныя аркушы.

— Гэта, таварыш майстар, брак, — яшчэ больш пакорна адказвае Міхась.

Больш тут нічога не скажаш. Машына як быццам у нейкай змове з Іванам Сымонавічам. Так усё было спраўна, а як толькі Міхась адышоўся, «пальцы» чамусьці няўдала прынялі два лісты, скамячылі ix, a трэці ліст наогул сышоў з барабана парваны. I майстар таксама спрытны: умомант заўважыў!..

Як толькі Іван Сымонавіч адышоўся, Міхась з цвёрдым намерам больш ні на крок не адыходзіцца ад сваёй машыны, пачынае сачыць за працай «пальцаў».

— Таварыш майстар! Таварыш майстар! — чуваць ціхі, прыглушаны гулам машын голас. Міхась чуе яго, але не адварочваецца. Ён ведае: гэта Люда. Яна стаіць каля папяровай станы, aдвярнуўшыся, i толькі прыкідваецца, што нешта робіць.

— Міхаіл Бацькавіч!..

Міхась робіць выгляд, што гэта яго не датычыцца.

— Таварыш Лазунок, што гэта ў вас? Няўжо брак?

Далей Люда не можа трываць: яна садзіцца на стапу i звонка смяецца.

Хочучы давесці дзяўчыне, наколькі вышэй ён стаіць над усім гэтым блазенствам, Міхась пачынае высвістваць, робячы зусім абыякавы выгляд.

Пасля крыху супакоіўшыся, ён заціхае i задумваецца.

…Ат, ісолькі там гэтага браку! Аднак…

Аднак у памяці зноў паўстае, як жывы, той самы дзядуля…

Было гэта больш за месяц таму назад, яшчэ ў школе. На перапынку Міхась з нуды прадзьмухаў у абмерзлай шыбе акна невялікае круг лае акенца. Стала, нарэшце, i не выходзячы з класа, відаць, што робіцца на вуліцы. Людзі ідуць. Прайшло тры машыны. Два салдаты ў кажухах праехалі на санях каля самага тратуара. А потым Міхась зацікавіўся толькі дзядулем. Ен ішоў тым бокам вуліцы, уздоўж высокага шэрага плота. Спаважна ступаў па снезе, апіраючыся на кіёк.

— Зірні,— сказаў Міхась гэтаму самаму Толю Цыгану.

вернуться

9

Бабашка — металічны брусочак, ніжэйшы за наборную літару, які ўстаўляецца ў набор, каб зрабіць такім чынам прабел.

1 ... 65 66 67 68 69 70 71 72 73 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)