Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » У капцюрох ГПУ
У капцюрох ГПУ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У капцюрох ГПУ

Электронная книга - «У капцюрох ГПУ». Краткое содержание книги:

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт, яхi дагэтуль не выходзiў асобнай кнiжкай. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.
1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70
Перейти на страницу:

Гаспадар: — Што гэта вы нарабiлi ў Цехацiнку?

Я: — Дзе? У Цехацiнку, кажаце? Дык гэта было ўжо так даўно… Мусiць, каля 15 гадоў… Ну, бывае… Грахi маладосьцi… Рамантычная гiсторыя…

Гаспадар: — He. He 15 гадоў, але зусiм нядаўна…

Я: — Нядаўна? Я нiкуды не выяжджаў зь Вiльнi…

Гаспадар: — Кажуць, што нейкiя польскiя ксяндзы запрасiлi вас на «одчыт», вы зьявiлiся зусiм п'яны й пачалi там нешта плесьцi аб тым, як вас выслала ў Менск польская дэфэнзыва i г.д.

Я: — Што?.. Хто гэта казаў?

Гаспадар спачатку не хацеў выявiць прозьвiшча iнфарматара. Але ў рэшце рэштаў сказаў: гэта быў Б., бязглузды чалавечак, бацька паршывенькага вiленскага камунiсьцiка…

Гэты чалавечак усю гэтую гiсторыю аб Цехацiнку расказаў таксама й кс. В.Г. Каму шчэ — ня ведаю.

Вось якiя штукi прыдумвалi! He ўдалося зрабiць з Аляхновiча агента ГПУ, дык папрабуем зрабiць яго агентам дэфэнзывы! Трэба яго неяк апаганiць, запэцкаць, каб страцiў у грамадзянства ўсялякi давер…

Пару дзён пасьля я спаткаўся на вулiцы з гэтым Б.

— Што-ж гэта вы выдумалi пра нейкi Цехацiнак? — спытаўся я, расказаўшы пачутае ад гаспадара кнiгарнi апавяданьне.

— Я? Крый Божа! — адпiраўся ён. — Нiчога падобнага! He Цехацiнак, а Цеханавiчы. Я быў у Цеханавiчах. Там начаваў у ваднэй гасподзе. Гаспадар мне кажа, што быў тут зь Вiльнi нейкi журналiсты, выпiў з хурманом лiтар гарэлкi й расказваў аб Салоўках… Дык я думаў, што гэта вы.

— Ну, дык памятайце: адбрахаць тое, што набрахалi.

Вось як бальшавiцкая погань атручвала мне жыцьцё нават у Вiльнi!

Канчаю. Я чуў, кажуць, што я за шмат добрага напiсаў аб Саветах. Што-ж зрабiць! Я пiсаў праўду. А што пры ГПУ крыху лягчэй было, як пры НКВД — гэта не мая вiна.

У капцюры НКВД я ня трапiў. Пашанцавала. Калi-б трапiў, ужо ня пiсаў-бы гэтых радкоў. I, мабыць, ужо ня траплю.

Вiльня 1942 г.

1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)