Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » У капцюрох ГПУ
У капцюрох ГПУ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У капцюрох ГПУ

Электронная книга - «У капцюрох ГПУ». Краткое содержание книги:

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт, яхi дагэтуль не выходзiў асобнай кнiжкай. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.
1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70
Перейти на страницу:

Гэта ўжо запраўдны псыхоз!

Гутарыў я з адным iнжынэрам, якi належаў да пашыранага да нядаўнiх часоў тыпу «вредителей» (шкоднiкаў), — аднаго з тых, што самi сябе аплёўваюць i прызнаюцца да нязробленых злачынстваў. Хадзiў iз кута ў кут па нашай прасторнай камары i, чухаючы рукой чупрыну, апавядаў:

— Чорт ведае, што мы там наплялi! Проста, тварылi раман аб нябывалых рэчах. Загiпнатызавалi нас, цi якi чорт?! Здавалася нам, што гэтак лепей… Лепей i для нас, i для справы сацыялiзму…

Канвэер

Сустракаючыся з новымi вязьнямi, якiя прыбывалi ўсьцяж у нашую камару, я даведаўся ад iх аб новых спосабаў допытаў у ГПУ. У першыя гады пасьля майго арышту фiзычнага прымусу пры допытах ня было. Бiлi адно толькi на пагранiчных пастанях ГПУ. Цяпер гэта робiцца пры допытах даволi часта — нават у Маскве. Ведама, да кажнага вязьня розны бывае падыход. Адных стараюцца прымусiць да падпiсаньня вымаганых паказаньняў бiцьцём, другiх — толькi пужаньнем. Часта добрыя вынiкi дае спосаб, называны «канвэерам». Iснасьць яго — у тым, што вязьня пазбаўляюць магчымасьцi спаць.

Асобы, якiя вядуць допыты, зьмяняюцца чарадою, а вязень можа часам задрамаць нейкiх 5-10 часiнаў, калi чародны мучыцель ягоны крыху прыпозьнiўся.

Гэткiя допыты трываюць часам ажно сем дзён i нават даўжэй — у залежнасьцi ад нэрвовае сыстэмы вязьня. Калi вязень засынае, мучыцелi аблiваюць яго сьцюдзёнай вадой або бразгаюць яму нечым над вухам.

«Думкi каламуцяцца, — казаў мне вязень, якога дапытвалi „канвэерам“ пяць дзён, — забываешся значаньне слоў. Замiж iменьняў людзей блытаюцца на вуснах геаграфiчныя назовы. Здаецца, быццам, там узьдзелi на галаву нейкую зялезную шапку. Я колькi разоў хапаўся за галаву, каб зьняць гэную шапку, i быў зьдзiўлены, калi далонi намацвалi замiж яе — мае собскiя валасы… Патрэба сну гэткая вялiкая, што гэтага выказаць словамi нельга…»

Ня дзiва, што «вредители», маючы гэткую шапку на галаве, твораць раманы аб нябывалых рэчах…

Таварышы з Саловак

Раз дзьверы камары расчынiлiся, i празь iх увялi тры новыя пастацi, зьнясiленыя, але непадобныя да масы ўцекачоў. 3 зацiкаўленьнем прыглядаўся я да iх, тым балей, што адзiн зь iх быў у шэрым салавецкiм «бушлаце» — знаёмай мне вопратцы катаржан. Урэшце я падыйшоў да новапрыбылых i запытаўся ў чалавека ў «бушлаце»:

— Выбачайце, таварыш, цi вы не з салавецкага лягеру?

Выйшла, што гэтак было запраўды. Зачэплены мною «таварыш» быў ксёндз А. Ф. Два другiя — ксёндз М. Б. i ксёндз В. П. Як я даведаўся, iх вывезлi зь лягеру, як i мяне, неспадзявана, раптоўна, ды з гэткай пасьпешнасьцяй, што П. i Ф. перавезьлi з Салавецкага абтоку на аэрапляне, бо параплаву ў той дзень ня было. Дык мы супольна ўжо пачалi дашуквацца прычыны перавозу нас у бутырскi вастрог. Таму, што ўсе здагадкi — пасьля глыбейшае развагi — выходзiлi беспадстаўнымi, мы ў рэшце рэштаў пачалi думаць, што рыхтуюцца нас абмяняць.

Думку гэтую падмацаваў ксёндз Б., кажучы, што мае некаторыя падставы спадзявацца абмену, бо ягоная радня ў Лiцьве стараецца аб гэта.

У Лiцьве?! Гэта зьбiла мяне з панталыку, бо я ня мог спадзявацца, каб Лiтва абмяняла мяне з Саветамi на арыштаванага камунiстага.

Бо калi-б я мог спадзявацца абмену, дык хiба толькi з боку Польшчы, дзе меў калегаў i прыяцеляў. Справа зноў зацямнiлася. Iзноў пачалiся пэсымiстычныя здагадкi: аб новай справе, аб пераводзе ў iншы лягер i г. д.

Змораны ўсякiмi дапушчэньнямi што да майго будучага лёсу, стаяў я ля ваконных кратаў, пазiраючы на сухотныя таполi, што расьлi на бутырскiм панадворку…

Назаўтрае ксяндзоў перавялi на iншы калiдор — сьледчы. Слабы праменьчык надзеi, якi на часiнку зазьзяў, гэтак сама хутка згас. Значыць — ня можа быць гутаркi пра абмен. Бо-ж ксяндзы, як вiдаць, былi прывезеныя ў Маскву дзеля новае справы…

Але чаму-ж мяне тут, у гэтай камары, трымаюць ужо другi месяц бяз допытаў, нiкуды ня высылаючы й не пераводзячы?

Мiнула колькi дзён. Iзноў у маёй камары зьявiлiся дзьве постацi, выглядам сваiм непадобныя да iншых. Гэта былi: ксёндз В. Д., якога прывезьлi з карнага лягеру ў Сiбiры, i 70-гадовы стары К. В. — з выгнаньня. Апошнi мае дачку ў Коўнi.

Iзноў пачалiся здагадкi й дапушчэньнi што да нашае будучынi. I зноў думка аб магчымасьцi абмену разьбiвалася аб тую акалiчнасьць, што В. мае сям'ю ў Коўнi.

Што за лiха? Абдумвалi мы нашае палажэньне безьлiч разоў i не маглi затрымацца на нечым пэўным.

Голад нам страшэнна дакучаў. Каб крыху палепшыць нашую ежу, мы з ксяндзом Д. папрасiлiся за паслугачоў на калiдоры.

1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)