Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » У капцюрох ГПУ
У капцюрох ГПУ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У капцюрох ГПУ

Электронная книга - «У капцюрох ГПУ». Краткое содержание книги:

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт, яхi дагэтуль не выходзiў асобнай кнiжкай. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.
1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 70
Перейти на страницу:

— Выбачайце… Гэта мне так здавалася… Гэта са мной так часам здараецца.

Другiм разам мы таксама йшлi зь iм па Крамлёўскай вулiцы, калi Баеў раптам кiнуўся да плоту iз словамi:

— Пачакайце! Там мiска з баршчом стаiць!..

Рука яго схапiла — паветра…

Iзноў гэты самы рух выцiраньня рукой чала, iзноў гэтая вiнаватая ўсьмешка i словы:

— Выбачайце… Мне здавалася… Гэта са мной здараецца…

I мы йшлi далей i гутарылi нармальна, быццам нiчога ня здарылася.

Баеў хутка пасьля гэтага памёр.

* * *

У лягерных спажывецкiх крамах (ларкох) рэдка бываюць спажыўныя прадукты. Часам разыйдзецца чутка, што прывезьлi бочку нейкае скiслае мармаляды. Зараз-жа перад парком зьбiраецца чарга, — i ўсё мiгам распрадаецца. Часамi зьявiцца бочка падгнiўшых селядцоў. I ix таксама мiгам раскупяць. Але хлеб выдаецца толькi паводле нормы. У вольным продажу яго няма.

Таварамi, якiя заўсёды можаш дастаць, колькi хочаш, ёсьць: парашок да зубоў, памада да вуснаў, пудра кармiн i iншыя падобныя касмэтыкi. I гэта купляюць. Купляюць жанчыны, якiя малююцца, каб сябе прыхарашыць.

Цiкаўна выглядае гэткая какетка. У пакрыўленых валенках, у шэрым вастрожным каптане, з загрубелымi ад цяжкае працы рукамi i — з намаляванымi начырвона вуснамi, з вачыма, падведзенымi чорным алоўкам…

Час ляцеў…

Час ляцеў, гады йшлi…

Аляхновiч усё сядзеў i сядзеў.

Праўда, прыстроiўся ўжо ня блага. Дзякуючы Богу й каманданту 7-ай роты, жыў у б. манастырскай кельлi. У невялiчкiм пакойчыку зьмяшчалася восем чалавек, аднак хапала месца, каб кажны меў для сябе асобны тапчан.

Iз старых мяшкоў Аляхновiч наладзiў сабе сяньнiк, за пачку махоркi дастаў у сталярнай майстроўнi стружак для яго набiўкi. Над сваiм тапчанам павесiў палiчку, на якой стаяў кубак, мiска, банка з тытуном. Пад палiчкай вiсела фатаграфiя малых Аляхновiчатаў.

Камфорт! Чаго больш?

Клопатаў нiякiх. Усё паводле званка. Званок — выходзь на праверку! Званок — iдзi з мiскай у кухню! Званок — выходзь на работу. Званок — рабочы дзень скончаны! Можаш бiць клапоў, гуляць у шахматы, чытаць кнiжку, выйсьцi на панадворак на шпацыр, а калi дастанеш пропуск — дык нават за муры Крамля, у лес. Раз на тыдзень камандант склiкае сваю роту: «собiрайся в баню». Там, разьдзеўшыся, у вадно ваконца аддаеш сваю брудную бялiзну, у другiм дастаеш чыстую. Ня трэба нi аб чым думаць. Iншыя пра цябе падумалi, iншыя за цябе паклапацiлiся.

Ня жыцьцё, а малiна!

Але аднаго разу зайшоў у камару камандант роты.

— Аляхновiч! Хто тут з вас Аляхновiч! Ты Аляхновiч? «Собирайся с вещами!»

— Куды, таварыш камандант?

— У чатырнаццатую роту.

Брр! Чатырнаццатая рота называлася «запретнай» ротай. Там былi шмат горшыя ўмовы жыцьця. Спалi на агульных нарах. Забаронена было выходзiць. У кухню, на работу, у патрэбнае месца — iшлi пад канвоем. Тут быў сабраны «няпэўны» элемэнт: былыя афiцэры царскай службы, пракуроры i iнш. небясьпечныя каэры.

Пасьля камфорту 7-ай роты Аляхновiч апынуўся ў 14-ай «запретнай».

Чаму? За што? Што здарылася?..

На Вэгэракшы

Раз, восеньскiм днём, калi я ўжо рыхтаваўся спаць, у маю камару шпарка ўвайшоў камандант:

— Зьбiрай свае манаткi! Хутчэй!

Я астаўпеў. Куды?

Мяне павялi на прыстань. Пасадзiлi на параплаў. Павезьлi ў Кем.

Пасьля шасьцёхгадовага побыту ў лягеру мяне ўжо не ўважалi за небясьпечнага вязьня, якi захацеў-бы ўцячы, дык прызналi магчымым перавесьцi на зямлю. 3 абтоку ўцячы немагчыма, а на зямлi бывалi здарэньнi ўдалых уцёкаў.

Прывезьлi мяне ў Кем, малое мястэчка за 10 кiлёмэтраў ад узьбярэжжа Белага мора. За мястэчкам стаяць драўляныя баракi, абведзеныя калючым дротам. Тут жывуць вязьнi.

Гэтае выклятае месца мае назоў «Вэгэракша», што ў карэльскай мове значыць: шлях ведзьмаў.

Частка прадпрыёмстваў, у якiх працуюць вязьнi, стаiць тут-жа, у драцяной агарожы. Тутака ёсьць: электроўня, друкарня, гарбарня, фабрыка цацак. За агарожай знаходзяцца: сталярня, швальня i канцылярыя, якiя абслугоўваюць лягеры.

Вязьнi, што працуюць за драцяной агарожай, маюць пропускi на права хадзiць да мястэчка. Аднак тамака iз сталымi, вольнымi жыхарамi нiякага лучэньня ня маюць, бо гэта магло-б мець прыкрыя для адных i для другiх вынiкi.

У некаторых крамках, якiя ёсьць у мястэчку, гэтаксама няма емiны, як у лягерных «ларкох». На тутэйшым торжышчы можна дабраць толькi два прадукты: малако ды часам чорны хлеб.

Кормяць вязьняў на «Вегэракшы» зусiм таксама, як i на Салоўках: даюць салоную рыбу ды полiўку з рыбы. Дык згаладалыя людзi цягаюцца берагам ракi, шукаючы адпадкаў емiны, бо ўсялякiя адпадкi i сьмяцьцё скiдаюць тутака на бераг ракi.

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 70
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)