Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » У капцюрох ГПУ
У капцюрох ГПУ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У капцюрох ГПУ

Электронная книга - «У капцюрох ГПУ». Краткое содержание книги:

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт, яхi дагэтуль не выходзiў асобнай кнiжкай. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.
1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70
Перейти на страницу:

Эпiлёг

I вось я на волi. Цешуся, п'янею ад волi. Месца сабе не знаходжу. He сядзiцца на адным месцы. Вось пайду яшчэ сюды, загляну туды, пабачуся з гэтым, трэба шчэ наведаць таго. I як дзiўна. Нiхто за мной ня йдзе, ня трэба нiякага пропуску, куды хачу, туды йду.

Дзе-ж гэтыя, што памiраюць з голаду, беспрацоўныя, аб якiх я гэтулькi чытаў i чуў там, у Саветах? На гасподу майго прыяцеля, у якога я жыву, часта звоняць нейкiя людзi: мужчыны, бабы… «Паночку! Калi ласка, беднаму галоднаму беспрацоўнаму, сяньня шчэ ня еўшы… Дайце, што ласка…» Гаспадыня дае галоднаму кавалак белай булкi з маслам, з сырам… У ваччу «галоднага» расчараваньне…

Варочаюся дахаты… Што гэта на клямцы? Прыглядаюся… На клямцы ўбiта булка з маслам i сырам… Скуль гэта булка? А! Гэта быў беспрацоўны… Галодны… не дастаўшы грошай, у злосьцi ўбiў булку на клямку… «Падавецеся вы сваёй булкаю!»…

Я бачу, што ў буржуазных краёх людзi не памiраюць з голаду, як аб гэтым на працягу 6 гадоў i 8 месяцаў я бязупынна чуў i чытаў у бальшавiцкiх газэтках…

Сяджу ў кавярнi… Грае аркестра… Усе людзi чыстыя, сытыя, вясёлыя, ветлiвыя… I ўспамiнаюцца мне цяпер лягерныя блышыцы й вошы, гукi факстроту, якiя прыносяць радыёвыя хвалi з далёкiх старонак…

Няўжо-ж усё гэта я запраўды перажыў? Няўжо-ж гэта ня сон, як тады — на вастрожных нарах?..

Хочацца гаварыць, а шчэ больш хочацца пiсаць. Хочацца расплюшчваць людзям вочы. А людзi кажуць:

«Ну, няма дзiва, што вы гэтак настроены… Салоўкi. Блiзу 7 гадоў… Гм… Гэта ня жартачкi… Дык вы ня можаце глянуць на справу бесстаронна, вы на ўсё глядзiце аднабока… Але за што-ж вас у рэшце рэштаў пасадзiлi?.. Мусiць, нешта было»…

Iдыятычнае пытаньне!.. За што? Таксама iдыятычна. Бядуля аднойчы, спаткаўшыся на вулiцы ў Менску з маiм сваяком (пасьля майго вызваленьня), сказаў:

— А што! Бачыце! Вымянялi! Значыцца, не здарма! Значыцца, нешта было…

Хочацца пiсаць. Пайшоў у «Крынiцу». Разводзяць рукамi. Няма месца. Газэта бiтма набiтая матар'ялам… Можа, з часам… можа, калiсь…

Разумею…

А пiсаць хочацца…

Рэдакцыя польскае газэты «Słowo» прапануе мне, каб я надрукаваў у iх свае ўспамiны. Ахвоча згаджаюся. Пiшу. Пiшу праўду. Прытрымваюся прынцыпу: ня згушчаць хварбаў. Толькi праўду. Калi што блага — пiшы, што блага, калi што добра — пахвалi! Але людзi ня вераць. Не! Гэты Аляхновiч махлюе. Гэта ня так…

А тым часам ГПУ ня сьпiць. Шчупнi палiпавы растуць, выцягваюцца, працягваюцца ажно да Вiльнi… Трэба неяк паралiжаваць Аляхновiчаву работу…

У габiнэце галоўнага рэдактара «Slowa» С. Мацкевiча (Cat) зьвiнiць тэлефон.

— Хто гаворыць?

— Заступнiк начальнiка 2-га аддзелу, Ш. Што вы робiце? Нашто вы друкуеце гэтага Аляхновiча? Вы нiчога ня ведаеце! Гэта вельмi цёмны тып! Што? Кажаце: быў на Салоўках… Ну, гэта шчэ пытаньне, цi ён там быў… Наагул — ня верце яму й будзьце асьцярожныя. Мы маем дадзеныя, што ён — агент ГПУ!..

Вось гэта здорава прыдумана! Як, якiм парадкам ГПУ здолела сугераваць гэтую чутку польскай Дэфэнзыве, — гэтага ня ведаю. Гэта застаецца таямнiцай iхнай: ГПУ й Дэфэнзывы.

Ну, ведама, у рэдакцыi думалi, разглядалi, кумекалi — i прыйшлi да выснаваў, што п. Ш мае благiя iнфармацыi… Што-як-што, але каб Аляхновiч супрацоўнiчаў з ГПУ, — ну, гэта ў галаве ня месьцiцца…

I вось я пiсаў далей. Паслаў свой рукапiс у расейскай мове ў газэту «Возрожденiе» ў Парыж. Надрукавалi. Прыслалi грошы. Тады я сваiм коштам выпусьцiў свае ўспамiны кнiжкай у польскай мове. Зарабiў. Кнiжка разыйшлася. Знайшоўся выдавец на другое выданьне. Зьвярнулася да мяне фiрма «G. Nerbini» з Фiрэнцэ. Выдрукавалi па-iтальянску «La verita sulla Russia Bolscevica». Атрымаў прапановы з Рыо дэ Жанэйро. Зьявiлася «Sete annos nas garras sovieticas» па-партугальску. Друкавала мяне ўкраiнскае «Дiло», а пасьля выпусьцiла асобнай кнiжкай «7 лiт на Соловках».

Крыху, можа, нязручна аўтару казаць аб сваiх удачах, але мушу гэта зрабiць як уступ да новае штукi, выкiнутае ГПУ у дачыненьнi да мяне.

Як ужо я сказаў вышэй, «Крынiца» адмовiлася друкаваць мае ўспамiны (нават без ганарару!). Я ведаў, што беларускае выданьне кнiжкi слаба разыйдзецца. Але мне надта хацелася, каб кнiжка мая зьявiлася i ў маёй роднай мове…

I вось, у канцы 1937 г. зьявiлася «У капцюрох ГПУ».

Я сам займаўся кальпартажам кнiжкi. Пасылаў знаёмым праз пошту. Некаторыя прысылалi грошы, iншыя толькi дзякавалi. Раздаў па колькi экзэмпляраў у вiленскiя кнiгарнi.

I вось, як я аднойчы зайшоўся ў вадну iз гэткiх кнiгарняў, каб даведацца, як разыходзiцца кнiжка, памiж мною i гаспадаром быў гэткi больш-менш дыялёг:

1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)