Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 147
Перейти на страницу:

І на ўсё гэтае гарганцюарства прымільна глядзеў вялікі чорна-белы (а вушы «страшэнна падобныя на локаны Наталлі Ганчаровай з партрэта Гаў», як сказаў ксёндз) спанель Ас.

Ас па-расейску «ас», па-нашаму — нічога, а па-польску «туз». Жыховіч паклаў яму цукар на нос і загадаў цярпець. Шагрэневая цюпка пакутліва моршчылася, ледзь не плылі з вачэй слёзы. І ксёндз злітаваўся:

— Ас! Міліцыя!

Пёс падкінуў цукар у паветра, схапіў яго і, падціснуўшы хвост, кінуўся пад ложак.

— Ну а калі сапраўды міліцыя? — засмяяўся я.

— У такую гульню пры ёй? Н-не-е… Ану, траўнічку.

Ас вылез з-пад ложка і зноў аблізаўся.

— Ведаеце, што мне прыйшло ў галаву? З Шаўчэнкі.

— Ведаю, — падумаўшы, сказаў ксёндз. — Як дзеці на вялікдзень на саломе хваліліся. Таму бацька чобаты справіў. Той маці хустку купіла… «А мені хрещена мати лиштву вишивала».

— Правільна, — «„А я в попа обідала“ — Сирітка сказала».

— Но, то чаму «папу» і праз сто год з гакам не накарміць «сіротку» абедам? Думаеце, я не бачу, як вы на мяне ў «век ракет і атамаў» глядзіцё? Праз «хады» і «таямніцы».

— Я не гляджу.

— То ж бо. І хаця апраўдвацца ні перад кім не хачу — перад вамі чамусьці хочацца. Адчуваю нешта.

— Не трэба апраўдвацца.

Жыховіч задумаўся. Нават твар ягоны абвіснуў, пацяжэў.

— Асаблівай ахвяры ў гэтым маім учынку не было. Мне і дагэтуль сорамна, што я паднёс царкве нягодны дар, але гэта праўда, ахвяры не было.

Рука яго гладзіла вушы Аса.

— Быў я дужа рэлігійны. Больш, чым зараз. І ў вайну быў упершыню закаханы. І — рэч амаль несумяшчальная — быў у падполлі… Яе схапілі, як я раніцай пайшоў па цыгарэты… Курыце… Пасля вайны я стаў ксяндзом… Асаблівай ахвяры не было.

…Я брыў ад яго і думаў, што сапраўды мы ўсе атручаныя бойкай. Магчыма, вар'яты. Але адкуль я ведаў, хто, што і як. Хаця б той ксёндз Жыховіч.

А меў вечар трагікамічную развязку. Досыць цяжкую і досыць камічную. Я прыйшоў у сваю бакоўку і заваліўся спаць. Досыць рана. І нават у сне адчуваў, як у мяне баліць галава. Нешта з ёю ў апошні час рабілася. Усё больш небяспечнае.

Сон быў таксама цяжкі. Тая самая галерэя, на якой тады бачыў я цені. Малады бялявы напаўхлопец-напаўмужчына (высокі, магутныя мускулы і дзіцячыя вочы, такія сінія, як рэдка бывае нават на гэтай зямлі). Маладая жанчына, чамусьці вельмі падобная да Сташкі.

— Я не магу, — шапацела яна. — Ён выдаў нас, выдаў сяброў, выдаў цябе.

— Не толькі выдаў, — кінуў ён. — Прыбраў усё майно паўстання. Як ты магла калісьці пайсці з ім?

— Я тады не ведала цябе. І я не ведала, што ён можа…

— Ён можа яшчэ і атрымаць ад караля трэць за выдачу сяброў, гэты знатнік[10], — прагучаў глухі, але прыемны голас, і я ўбачыў, што да іх падыходзіць дужа худы і высокі, светлавалосы чалавек.

Тут я здагадаўся, што гэта Грыміслаў Валюжыніч, ініцыятар «удару ў спіну», жонка Вітаўта Хвёдаравіча Альшанскага Ганна-Гардзіслава і дойлід касцёла, вежы якога, адзетыя рыштаваннямі, ужо ўзвышаліся над мурамі вонкі.

— Гэты ісцінстваваць[11] не будзе, — сказаў Грыміслаў. — Для яго ёсць дзве очыны[12]. Адну ён прадасць, але за другую зубамі будзе трымацца, глоткі грызці за свае скойцы[13].

— Родныя, — сказаў дойлід, — ён усё аднекуль ведае пра вас. І таму ўцякайце. Пакуль не позна. І вазьміце з сабою альмарыюм[14] з грашыма. Яны не належаць яму. Яны — людскія, вашы. Тых, што ўсталі. Уцякайце. Сядайце недзе на Нёмане на окрут[15] і некуды ў немцы. Пасля вернецеся, калі зноў прыйдзе ваш час, калі трэба будзе купляць зброю. Здрадны род. Што продак Пятро, які князя Слуцкага выдаў, што гэты.

— Што, коні ёсць? — спытала жанчына.

— Ёсць коні, — сказаў Грыміслаў. — Ключаюся[16] з табою, дойлід. Але столькі рэмняў[17] золата, столькі каменняў, столькі сажоных[18] тканей — хіба іх павязеш у саквах?

— Бярыце частку. Астатняе перахаваем тут.

— Я не хацеў, — сказаў Валюжыніч. — Але зэлжыў[19] ён самае наша беларускае імя.

— І няхай застанецца ні з чым, — жорстка сказала жанчына. — Без мяне і без скарбаў. Такі пакон[20]. І няхай нас адтамталя дастане, акрутны, апаёвы псарэц[21]. У яго свая судба[22], у нас — свая. А табе, вялікі дойлід, дзякуй ад нас і ад бога.

вернуться

10

Знатнік — багаты, уплывовы.

вернуться

11

Iсцінстваваць — гаварыць праўду.

вернуться

12

Слова «очына» мела два сэнсы: а) бацькі, продкі; б) маёрат, маёмасць.

вернуться

13

Скоец — манета.

вернуться

14

Альмарыюм — скрыня, радзей шафа.

вернуться

15

Окрут — карабель.

вернуться

16

Ключацца — падыходзіць, быць вартым. Тут у сэнсе згаджацца.

вернуться

17

Рэмень — мера вагі.

вернуться

18

Сажоны — вышыты каштоўнымі каменнямі.

вернуться

19

Зэлжыў — зняславіў.

вернуться

20

Пакон — закон, наканаванне.

вернуться

21

Акрутны — жорсткі, люты. Апаёвы — запойны. Псарэц — псяр.

вернуться

22

Судба — суд, прысуд, правасуддзе, прадвызначэнне.

1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)