Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Слова сапраўднага лад
Слова сапраўднага лад - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Слова сапраўднага лад

Электронная книга - «Слова сапраўднага лад». Краткое содержание книги:

Сённяшні дзень беларускай літаратуры, праблемы узаемаадносін часу і мастацкага пошуку разглядаюцца крытыкам на канкрэтным матэрыяле творчасці беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў — Я. Брыля, І. Шамякіна, П. Панчанкі, М. Танка, І. Чыгрынава, В. Казько, І. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, Р. Барадуліна, В. Сёмухі, А. Жука, А. Дударава, Я. Янішчыц, В. Коўтун, У. Някляева, Л. Галубовіча, Х. Лялько і інш.
1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 94
Перейти на страницу:

Пераклады Васілём Сёмухам «Фаўста» Гётэ і кнігі выбранага Рыльке «Санеты Арфея» — адметны, вызначальны факт беларускай культуры. Ва ўзаемадачыненнях яе да нямецкай і аўстрыйскай. І ўжо не знікнуць з шаляў па-беларуску прамоўленыя вершы латышскай паэтэсы Візмы Бэлшавіцы, якім даў высокую ацэнку латышскі перакладчык Таўрыд Руліс, а мы, беларускія чытачы, проста з удзячнасцю адкрылі для сябе гэты незвычайны талент.

І, мабыць, стане важнай вехай у польска-беларускіх культурных варунках пераклад «Польскіх кветак» Юльяна Тувіма.

Сапраўды, шырокае «амплуа» ў перакладчыка Васіля Сёмухі. Можа, таму асабліва прыдаўся яму Юльян Тувім. Паэт, з'яўленне якога ў польскай літаратуры было адзначана сучаснікамі як «пачатак новай паэтычнай эры» (Я. Івашкевіч). Пісьменнік дэмакратычнага кшталту, палымяны патрыёт і антыфашыст, шукальнік глыбокага зместу ў паэзіі і адпаведных форм, перакладчык і папулярызатар рускай літаратуры, чалавек, надзвычай дасведчаны ў філасофіі і гісторыі культуры, пісьменнік, які ўмеў пісаць сур'ёзныя даследаванні і самага глыбокага зместу філасофскія вершы, але стварыў безліч эстрадных песенек, скетчаў, вадэвіляў, лібрэта аперэт. Паэт, якому былі аднолькава ўласцівыя і разважлівы роздум, і паэтычны пафас, і элегічны лірызм, і лёгкая іронія, і з'едлівы сарказм.

Класічны твор Юльяна Тувіма «Польскія кветкі» — своеасаблівы ліра-эпічны летапіс чатырох дзесяцігоддзяў жыцця Польшчы — удзячны, але і нялёгкі вопыт для перакладчыка. Патрабуе неардынарнай філасофскай, гісторыка-культурнай, эстэтычнай падрыхтоўкі і, вядома, таленту. Першы том «Польскіх кветак» (другі, як вядома, так і не быў напісаны) — гэта роздум пра час, пра сэнс гісторыі, пра лёс чалавека і чалавецтва. Пра лёс польскага народа. І ўсе ўласцівыя Юльяну Тувіму вызначальныя рысы таленту яго тут выявіліся надзвычай акрэслена. Здолеў ухапіць і адчуць поліфанію твора польскага паэта беларускі перакладчык Васіль Сёмуха. Перадаў агульны тон твора, яго думкі, шматлікія, размаітыя адценні сэнсу.

Роздум Тувімавы: «Час — стужка сну. На стужцы соннай — / мінанне. Сню й лячу ў прадонне/ Секундамі, што твораць цела./ Секунда-ўдар... Распалавінены/ Няспынны бег, і я ўжо ўклінены/ Між успамінам і надзеяй,/ Між будучыняй і мінулым».

Лірычныя замалёўкі, накшталт: «... там, за шыбай, свеціць месяц —/ мігае лямпа. Занавесіў/ марозік шыбы, сплёў узоры,/ з вокан свецяць іскры, зоры,/ Крышталь, вясёлкі і тапазы,/ Брыльянты сыплюцца, алмазы,/ І сам мароз ужо не помніў,/ ці ювелір ён, ці садоўнік...»/

Высокая патэтыка. Урывак, пачатак якога тут зараз будзе прыведзены распаўсюджваўся падчас гітлераўскай акупацыі як лістоўка: «Дай нам святла над родным домам/ і звона вешчага ударам/ адкрый нам Польшчу, як ты громам/ нябёсы насцежыш у хмарах./ Дай нам ачысціць дом Айчыны:/ прыбраць каменне і руіны,/ сплаціць грахі свае, заганы, хай будзе бедны, ды бязвінны/ наш дом, у смерці адабраны».

Іронія паэта, і не сказаць каб зусім незласлівая. Ёсць у ёй кпіны і нават ёрнічанне: «А польскі бэз так пахнуў маем/ уздоўж Алей і ў Садзе Саскім,/ з кашоў на плошчах і ў трамваях,/ з Бялян як ехаў люд варшаўскі./ Шафёр, матор убраўшы бэзам,/ на ўсю баранку з гікам рэзаў,/ вёз «на эцюды і на брагу»/ вясёлых фраераў шарагу...».

І зусім з'едлівы, знішчальны сарказм, калі гаворка ўжо не пра мітуслівых фанабэрыстых мяшчан, а пра гандляроў ідэямі, пра ілжэпатрыётаў Польшчы: «З прылаўкаў вашых брудных яткаў прадаеце здыхліну,/ ворвань і ад мінуўшчыны здор ёлкі./ А ўся сучаснасць вам у горла:/ кавалкі тлустыя і полкі./ Бо — гэта вам./ Вялікім прызам./ Як сплачвайце патрыятызму./ О крывадушныя артысты!/ О трубадуры Сытай Волі,/ «Санацыі прапагандысты,/ Святога Заўтра на Ніколі...».

Строгая, суровая канстатацыя, без жывапісных дэталяў, жорсткая графіка фактаў, калі гаворка пра рабочую Польшчу: «...Цэнтр горада панура-шэры; стары рабочы, жоўта-буры, есць бульбу з міскі ля варот. Чаму зямлісты колер скуры? — Бо голад, холад, бруд, смурод».

1 ... 61 62 63 64 65 66 67 68 69 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)