Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Слова сапраўднага лад
Слова сапраўднага лад - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Слова сапраўднага лад

Электронная книга - «Слова сапраўднага лад». Краткое содержание книги:

Сённяшні дзень беларускай літаратуры, праблемы узаемаадносін часу і мастацкага пошуку разглядаюцца крытыкам на канкрэтным матэрыяле творчасці беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў — Я. Брыля, І. Шамякіна, П. Панчанкі, М. Танка, І. Чыгрынава, В. Казько, І. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, Р. Барадуліна, В. Сёмухі, А. Жука, А. Дударава, Я. Янішчыц, В. Коўтун, У. Някляева, Л. Галубовіча, Х. Лялько і інш.
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 94
Перейти на страницу:

Універсітэт. Першы курс. Пяцьдзесят пятая аўдыторыя. Сто пяцьдзесят чалавек філфакаўцаў (журналісты былі тады адным з аддзяленняў на філфаку). І мы — неафіты. Варлен Бечык, Генадзь Шупенька, я... Сур'ёзны светлы хлопчык Варлен. Зусім яшчэ хлопчык. Ён нават на свае шаснаццаць год не выдаваў. Здавалася, які сямікласнік трапіў на лекцыю.

Калі з'явіліся яго першыя публікацыі ў «ЛіМе», у «Немане» — так добра ўспомніўся яго прасветлены, нібы азораны нейкай асаблівай чысцінёй твар. Хто яго ведае — можа тая прасветленасць была не толькі ад духоўнай узвышанасці, але і ад не вельмі сытага пасляваеннага часу...

Мы ўспаміналі і ўражанні ад вялікага горада. Згадвалі свабодны, лічыце, на тую пару, доступ на філарманічныя канцэрты, што наладжваліся або ў старым будынку кансерваторыі (на плошчы Свабоды, зараз там спецыялізаваная музычная школа), або ў клубе імя Дзяржынскага. Было б жаданне. Білеты былі заўсёды. Нават на Святаслава Рыхтара. Партэр — 10 рублёў на старыя грошы, 1 рубель (фантастыка!) па сённяшніх уяўленнях.

Гаварылі і пра тое, як цяжка выслабаніць вольную хвіліну для пісьма. І я неяк уздыхнула — з намерам добра паплакацца ў жылетку. А Варлен Леанідавіч тады якраз толькі што здаў у «ЛіМ» падагульняючае слова ў дыскусіі пра сучасную паэзію пад назвай «У чаканні галоўнага». Ведала, што «зацягнуў» яго добра. Але не здагадвалася пра тое, што міжволі вырвалася ў яго. «Думаеце, я — прыйшоў дахаты і сеў за пісьмовы стол? Трэба заўтра здаваць артыкул, а я ў дзесяць вечара прыйшоў з пральні самаабслугоўвання». Гэта не было дакорам. Проста ён быў добрым сынам, добрым мужам, добрым бацькам названаму сыну. Дбаў пра ўсіх, клапаціўся пра ўсіх. Акрамя самога сябе. Пра сябе клапаціцца ён не ўмеў.

І — неяк не змаглі падумаць пра яго мы. Усе мы, хто быў побач з ім. Дагэтуль свідруе думка — няўжо нельга было нічога зрабіць? Згадваюцца ўсе верагодныя і неверагодныя гісторыі выратавання, пазбаўлення ад хваробы...

Ён ніколі не жаліўся. Пайшоў у апошні свой адпачынак: «Буду пісаць кнігу пра Панчанку». Быў на дачы. Але і да таго ён праводзіў адпачынак на дачы. Праўда, з вясны распытваў пра Дубулты. Меркаваў, як даехаць — сын захапляецца веласіпедным спортам, трэба абавязкова браць веласіпед. А потым: «На дачу. Буду рабіць «Панчанку». Зразумела. Ён такі акуратны, а кніга з серыі «Народныя паэты» стаіць у плане.

Прыйшоў з адпачынку — гаварыў, што было блага. Дык, можа, што трэба? Не, нічога...

...Ён трапіў у бальніцу. Мы невялікім жаночым гуртам пакіраваліся да яго. З кветкамі. Яшчэ з нейкімі, як нам здавалася, патрэбнымі дарункамі. Ён выйшаў — свежы, па-хлапечы жывы, у спартыўным гарнітуры, што вельмі пасаваў яму...

Выйшаў на работу. Паказваў эпікрыз (медыцынскае заключэнне), які, мабыць, свядома, каб даць яму зразумець сур'ёзнасць становішча, выдалі на рукі.

Ён глядзеў на ўсё напісанае там іранічна і з недаверам. А напісана там было многа. І не проста сур'ёзнага. Жудаснага. Але чамусьці мы падзялялі яго іронію. Згадваючы розныя дыягназы, якімі палохалі некалі многіх з нас.

А Варлен Леанідавіч паружавеў, акрыяў, здавалася, быў ажыўлены. Толькі з незвычайнай для яго ўвагай да сябе стаў хадзіць піць малако роўна ў дванаццаць гадзін аполудні.

Праўда, быў чалавек, які спачатку ўсё ведаў, мужна нёс гэты цяжар, не гаворачы нічога нікому. І дзейнічаў. Рабіў усё, што мог. Ці дакладней, рабіла.

Маці. Ларыса Лявонцьеўна. Якая настояла на аперацыі... Аперацыі, што была неабходнай. Як мага хутчэй. І якую вытрымліваюць многія.

Ён не вытрываў.

Тры дні ўсё выдавецтва, усе сябры па-за яго сценамі з ранку да позняга вечара даймалі званкамі абласную бальніцу. Тры дні, ці, дакладней, трое сутак рабілі ўсё (як заўсёды ў такіх выпадках, закрадваецца думка — ці не ўсё?), каб выратаваць чалавека...

А трынаццатага лістапада мы неслі кветкі... У той пакой, дзе ўжо не будзе больш працаваць Варлен Бечык. Дзе стала труна, каля якой сядзела з вачыма, што, здаецца, увабралі ўсю скруху свету, жанчына. Маці. Ларыса Лявонцьеўна. Былая партызанка. Любімая выкладчыца. Любімая маці... І гаварыла: «А некалі ж людзі рызыкавалі жыццём, каб уратаваць яго».

Чатырнаццатага лістапада Дом літаратара ламіўся ад людзей, якія хацелі развітацца з Варленам Бечыкам. Таленавітым і сумленным крытыкам. Светлым чалавекам. Дзелавым, па-сапраўднаму дзелавым работнікам. І хаця было і золка, і слотна, аўтобусы да Прылукаў былі таксама поўныя людзей.

Многія гаварылі. І ў Саюзе, і на могілках, і пазней, на кватэры ў Ларысы Лявонцьеўны. І гаварылі шчыра. Нават тыя, хто ўвогуле мала здатны на шчыры, бескарыслівы парыў. Варлен Бечык валодаў яшчэ і рэдкай здольнасцю зачароўваць розных людзей.

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)