Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У пяты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Круглянскі мост» (1968 г.), «Дажыць да світання» (1972 г.), «Воўчая зграя» (1974 г.), «Яго батальён» (1974 г.).
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 221
Перейти на страницу:

Думка аб гэтай шашы не выходзіла ў яго з галавы, і ён хутка ўстаў. Хакімаву ён нічым не мог памагчы, а пра задачу ён проста не мог не думаць. Ён уваткнуў у гурбіну лыжы і, хістка ступаючы ў снезе, палез на бруствер да Судніка.

Тут было ветрана і халадней, чым у рове, затое адкрываўся шырокі кругагляд на поле з абодвума канцамі шашы, сярэдзіна якой хавалася за вяршыняй пагорка. Там жа знікаў і роў. Па той бок шашы, месцамі блізка падступаючы да дарогі, шырока разбегліся хмызнякі і пералескі, а трошкі ўбаку ад прырэчнай лагчыны цямнеў знаёмы хвойны лясок, які так вераломна сустрэў іх аднойчы.

Лейтэнант выняў з запазухі карту, зарыентаваўся. База наўмысля не была пазначана на яго карце, але ён і без таго цвёрда памятаў яе месца на паўночным мыску невялікага надрэчнага лесу. Цяпер, знайшоўшы на карце гэты пагорак, лейтэнант убачыў, што базу і яго раздзяляла ўсяго якіх паўтара кіламетра, не больш. Зноў стала да болю крыўдна: так гэта было блізка — і так недаступна. Праз гэтую праклятую шашу ён мусіў марнаваць увесь дзень — цэлы дзень пакутаваць ад няпэўнасці і сцюжы.

Разам з Суднікам Іваноўскі пачаў назіраць за шашой, на якой на працягу нядоўгага часу выпадалі невялікія перапынкі ў руху. Ішлі ў асноўным грузавыя — крытыя і з адкрытымі кузавамі машыны самых розных марак, відаць, сабраныя з усіх краін Еўропы. Большасць іх імчалася на ўсход, да Масквы. I раптам лейтэнант падумаў, што калі і не ўсім і не з параненым, то, напэўна, хоць бы з адным-двума варта паспрабаваць, скарыстаўшы роў, перабрацца цераз шашу. Ва ўсякім выпадку за дзень ён бы там нешта выгледзеў, разведаў, склаў бы план дзеяння, а як сцямнела, перавёў бы на той бок і ўсю групу.

Гэтая думка адразу надала яму бадзёрасці і выклікала дадатковыя сілы для дзеяння. Ён споўз з бруствера, нягучна, але энергічна гукнуў лыжнікам:

— Пад’ём! Паскакаць, пагрэцца ўсім! Ну!

Краснакуцкі, Лукашоў адразу падняліся, ляскаючы сябе па сцёгнах, замахалі рукамі. Лукашоў расштурхаў асалавелага са сну Піваварава.

— Грэцца, грэцца! Смялей! — настойваў лейтэнант і тут жа прыпомніў найлепшую для пад’ёму каманду: — Ану, снедаць! Лукашоў, даставайце кансервы! Усім па два сухары.

Лукашоў, санліва ўздрыгваючы, дастаў з сумкі некалькі сухароў і банку рыбных кансерваў. Лейтэнант са скрыпам распароў нажом яе бляшанае дно, і яны нажамі і лыжкамі ўзяліся выскрэбваць мёрзлыя кавалкі рыбы.

— Ну як, Піваварчык, наспаўся? — штучна ўзбадзёраным тонам запытаўся лейтэнант.

— Ды так, кімарнуў трохі.

— Што ж ты прыстаў быў, га?

— Прытаміўся, таварыш лейтэнант, — проста адказаў баец.

— А я думаў, ты мацачок, — з лёгкай жартоўнасцю заўважыў лейтэнант. — А ты вунь які!

— Падбіўся я.

Ён не апраўдваўся і не ныў, выгляд ягоны цяпер, пасля кароткага адпачынку, быў сарамліва-вінаваты, смуглявыя шчокі са сну гарэлі амаль дзіцячаю чырванню.

— Падбіўся! — зласліва перадражніў яго Лукашоў. — Што гэта табе — у мамкі? Тут… таго — адставака горш, чым забіты.

— Забіты што, забітаму сілы не трэба. А тут во — пухіры на руках ад вяроўкі, — паказаў Краснакуцкі свае распухлыя, чырвоныя далоні — яму, вядома, хапіла за мінулую ноч.

Але каму не хапіла! I яшчэ невядома, што ўсіх чакае наперадзе.

— А то вунь сачкі! — ранейшым раздражнёным тонам працягваў Лукашоў. — Не то змыліся, не то заблудзіліся. А тут за іх аддувайся.

Ён меў на ўвазе Дзюбіна з Зайцам, аб якіх таксама ні на хвіліну не забываўся лейтэнант. З забітым усё было зразумела, вельмі трудна, але ўсё ж зразумела было з Хакімавым — старшына ж з Зайцам зніклі ў начным шляху, быццам праваліліся скрозь зямлю, — ціха, бясследна і загадкава.

— Добра яшчэ, калі проста. А то як бы не гэта самае, — бурчэў Лукашоў, строга і заклапочана пазіраючы ўздоўж рова, і лейтэнант зразумеў, на што намякаў сяржант.

Але таго, што ён меў на ўвазе, не павінна быць. Іваноўскі не хацеў дапускаць і намёку на думку, што старшына Дзюбін быў здольны на здраду. I тым не менш ён быў поўны няпэўнасці — як ні думаў, не мог зразумець, куды прапалі гэтыя двое з яго і без таго невялічкай групы.

— Яшчэ немцаў следам прывядуць, — прастадушна азваўся Краснакуцкі. — А што — лыжня пад носам, гані, недзе дагоніш.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)