Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У пяты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Круглянскі мост» (1968 г.), «Дажыць да світання» (1972 г.), «Воўчая зграя» (1974 г.), «Яго батальён» (1974 г.).
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 221
Перейти на страницу:

Гэта быў напаўзамецены снегам супрацьтанкавы роў, адно з тых шматкіламетровых палявых умацаванняў, якія з пачатку вайны ва ўсіх кірунках парэзалі тутэйшыя землі. Цяпер роў трапіўся ім вельмі дарэчы на гэтым адкрытым пагорку, і лейтэнант наўскос ціха з’ехаў на яго шырокае, перамеценае снегавою хрыбцінай дно. Тут было зацішна І даволі глыбока, вецер з аднаго боку намёў прыгожы фігурны застрэшак, які ўтварыў некаторае сховішча зверху. Напэўна, нейкі нядоўгі час тут можна было адседзецца.

Адзін за адным яны ўваліліся ў гэтае сховішча і тут жа пападалі на мяккія выгібы гурбаў. Ён таксама ўпаў — як упаяўся задам у шчыльна спрасаваны завеяй снег — і, горача дыхаючы, доўга невідушча глядзеў, як снегавым пылам курыцца на ветры грабеньчык застрэшка. Іваноўскі не ведаў, як яму быць далей, дзе і як перабрацца цераз злашчасную гэту шашу, не ўяўляў сабе, што рабіць з параненым. Ён толькі адчуваў, што з мінулай ночы ўсе пайшло не так, як ён на гэта разлічваў, усё выходзіла горш, а можа стацца, што скончыцца і зусім кепска. Але ён не мог дапусціць, каб пасля столькіх пакут і намаганняў усё скончылася няўдачай, ён адчуваў, што павінен да апошняй магчымасці супрацьстаяць абставінам так, як бы ён супрацьстаяў немцам. Не падвялі б сілы, а рашучасці ў яго хопіць. Хвілін дваццаць яны ляжалі ў рове, не сказаўшы ніводнага слова, і ён не мог знайсці ў сабе сілы, каб загаварыць і назначыць назіральніка. Ён толькі ў думках паўтараў сабе, што зараз, зараз трэба кагосьці назваць. Хоць усе яны былі дарэшты знясілены, але адзін нехта павінен быў ахвяраваць адпачынкам і вылезці наверх, на вецер і сцюжу, каб не даць ворагу засцігнуць знянацку астатніх.

— Трэба паназіраць, — нарэшце сумна вымавіў Іваноўскі і перачакаў нямое маўчанне лыжнікаў. — Суднік, вы.

Суднік прываліўся спіной да снежнай сцяны, трымаючы на каленях набіты пілавіннем рэчмяшок са сваім далікатным грузам. Было падобна на тое, што ён спаў. Галава яго ў мокрым капюшоне была звешана долу, вочы прыкрыты.

— Суднік! — зноў гукнуў лейтэнант.

— Зараз, зараз…

Яшчэ трохі счакаўшы, баец рыўком выпраміўся, сеў раўней. Пасля абапёрся на рукі, устаў і, рэзка хіснуўшыся, ледзьве не паваліўся зноў.

— Ціха! Бутэлькі! — спалохаўся лейтэнант, і гэты спалох разам вывеў яго са стану неадчэпнай санлівасці.

Пакінуўшы лыжы ўнізе, Суднік узлез на высокі крутаваты бруствер трошкі збоч ад байцоў і залег за ім — белым пластам на свежым снезе.

— Як там? Ідуць?

— Ідуць. I канца не відно.

Ну, вядома, яны будуць ісці, не чакаць жа ім, калі ён пярэйдзе на той бок шашы, каб знішчыць іх базу. У іх свае мэты і свае задачы, напэўна, супрацьлеглыя ягоным задачам, і ён падумаў: добра яшчэ, што паблізу няма іх стаянак, інакш бы ён нядоўга праседзеў у гэтым сховішчы.

Напэўна, мінула каля гадзіны, і Іваноўскі прахапіўся ад сцюжы — разгарачанае цела пачаў прабіраць мароз. Усе, апроч Судніка на брустверы, нерухома ляжалі, бы нежывыя, і ён, падумаўшы, што так лёгка можна памерзнуць, крыкнуў:

— Не спаць! Ану, сесці ўсім!

Сёй-той заварушыўся, Лукашоў сеў, мутным ад знямогі поглядам абвёў снежнае сховішча. Півавараў не крануўся нават са зручнага снегавога месца — ён спаў. I тады лейтэнант рашыў, што, мабыць, трэба ўсё ж даць некалькі хвілін паспаць, іначай іх проста не скранеш з месца. Можа, за трыццаць — сорак хвілін не замерзнуць. Праўда, у такім выпадку сам ён заснуць ужо не меў права.

Немалым намаганнем, выкліканым блізкай, навіслай над імі небяспекай, Іваноўскі адагнаў ад сябе цягучую дрымоту і ўстаў. Яго даўно непакоіў Хакімаў, але толькі цяпер з’явілася магчымасць агледзець байца, і лейтэнант, хістаючыся, падышоў да параненага. Як ён і баяўся, байцу было кепска. Мабыць, усё яшчэ непрытомны, ён нерухома ляжаў на лыжах, туга загорнуты ў абсыпаную снегам палатку, праз цесную адтуліну ў якой праглядваў яго белы, з сінім адценнем твар. Ад частага кароткага дыхання краі адтуліны густа заінелі, і дробныя сняжынкі, абсыпаючыся з іх, адразу ж раставалі на мокрых шчоках Хакімава — ён быў у гарачцы. Схіліўшыся над байцом, лейтэнант ціхенька паклікаў яго, але той ніяк не рэагаваў на ягоны голас, толькі часта, напружана дыхаў.

Некалькі хвілін ён сядзеў над параненым і сумняваўся ў правільнасці свайго рашэння, якое асуджала Хакімава на гэты пакутны шлях. Можа, сапраўды лепш было пакінуць яго ў якім-небудзь стажку пачакаць, калі вернецца група. Але тады з параненым трэба было б пакінуць і яшчэ кагосьці, а на гэта лейтэнант згадзіцца не мог: і без таго з дзесяці чалавек іх засталося ўсяго пяцёра. I перад гэтымі пяццю ўсё ўскладнялася іх галоўная баявая задача, дзеля якой яны хоць і са спазненнем даклыпалі сюды. Цяпер трэба было перайсці шашу, але як гэта зрабіць на вачах у немцаў, лейтэнант проста не мог даўмецца.

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)