Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У пяты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Круглянскі мост» (1968 г.), «Дажыць да світання» (1972 г.), «Воўчая зграя» (1974 г.), «Яго батальён» (1974 г.).
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 221
Перейти на страницу:

— Зімянькова ка мне! — кінуў ён камусьці, хто стаяў у яго за спіной, і той хуценька шмыгнуў у сенцы, куды, ні слова больш не сказаўшы, вярнуўся і генерал.

Іваноўскі застаўся ля ганка адзін на адзін з вартавым, які з маўкліваю злосцю пазіраў на яго. «А ўсё ж не пройдзеш!» — было напісана на ягонай фізіяноміі. Але лейтэнант ужо і не рваўся ў гэтую прасторную хату. Ён пакорліва прачакаў хвілін дваццаць, пакуль на ганку зноў не з’явіўся старшы лейтэнант у паўшубку, з маўзерам цераз плячо.

— Ідзіце да капітана Зімянькова і атрымайце людзей. Заўтра ў трынаццаць ноль-ноль генерал чакае з дакладам аб гатоўнасці групы.

— Ёсць! — сказаў Іваноўскі.

Ён не запытаўся нават, хто гэты капітан Зімянькоў і дзе шукаць яго, — давялося пытацца пра тое ў канаводаў на вуліцы. I сапраўды, пад вечар у яго ўжо быў на руках спіс з васьмі байцоў і аднаго старшыны; дзесятым у гэтым спісе значыўся ён сам.

I лейтэнант пачаў рыхтавацца.

Апроч людзей, трэба было атрымаць боепрыпасы, бутэлькі КС, узрыўчатку, два метры бікфордава шнура. Чацвёра байцоў былі ў абтрэпаных шыняльках без ватовак, трэба было іх пераабмундзіраваць. Хтось доўга не хацеў выдаваць маскхалаты (на накладной не было подпісу старшага начальніка), за лыжамі ён ездзіў у тылавую, за пятнаццаць кіламетраў, вёску. Апошнюю ноч перад выхадам ледзьве прыдрамнуў пару гадзін, паеў толькі раз за дзень, выстаяў на трох інструктажах, але ў трынаццаць усё ж прывёў групу ў двор высокага, з прыгожымі аканіцамі дома. На гэты раз яго адразу ж прапусцілі ў пакой, і ён з трапяткім гонарам далажыў аб гатоўнасці выканаць баявы загад.

Генерал скончыў тэлефонную размову і паклаў трубку. Як быў у футравым на гімнасцёрцы жылеце, моўчкі выйшаў у двор, дзе, пастроеныя па камандзе «смірна», чакалі дзевяць байцоў з Дзюбіным на чале. Генерал моўчкі абышоў гэты строй, агледзеў усіх, і на яго немаладым, у зморшчынах, з запалымі шчокамі твары ўпершыню за ўвесь час свайго прабывання ў штабе Іваноўскі не знайшоў і следу начальніцкай строгасці. Цяпер гэта быў проста зморшчаны твар абцяжаранага шматлікімі турботамі, зморанага, даўно не маладога ўжо чалавека:

— Сынкі! — сказаў генерал, і штось у душы лейтэнанта жаласна ўздрыгнула. — Вы ведаеце, куды ідзяце? Ведаеце, што будзе цяжка? Але, трэба. Бачыце: мяце, — паказаў ён у нізка аселае хмарнае неба, з якога падаў лёгкі сняжок. — Авіяцыя на прыколе. На вас уся надзея…

Ён і яшчэ гаварыў, раячы, як трэба паводзіць сябе ў трудную хвіліну ў тыле ворага, дзе ўжо ніхто, апроч хіба таварыша, табе не паможа. Але ён мог бы і не рабіць гэтага — лейтэнант ужо меў некаторы вопыт баявых дзеянняў у нямецкім тыле, накоплены за час яго двухтыднёвых блуканняў па смаленскіх лясах. А вось яго зусім не начальніцкі, амаль што сяброўскі тон і яго ўвага да іх поўных невядомасці лёсаў кранулі лейтэнанта, які з гэтай хвіліны гатовы быў на ўсё, абы толькі выканаць баявую задачу. Нават смерць у гэты час не здавалася яму чымсьці жахлівым — ён гатовы быў рызыкаваць жыццём, калі гэта спатрэбіцца для Радзімы.

Напэўна, так адчуваў сябе не адзін ён, а і астатнія ў гэтым кароценькім страі на двары, поўныя маўклівай увагі і рашучасці. I калі Іваноўскі, аддаўшы чэсць, павярнуў групу на выхад, у ягонай душы гучалі фанфары. Ён ведаў, што выканае ўсё, на што пасланы, іншага не павінна, а таму і не магло быць…

6

Як лейтэнант ні падганяў байцоў на апошніх кіламетрах шляху, усё ж світанак застаў іх у голым, беласнежным пасля начной мяцеліцы полі, непадалёк ад шашы.

Карыстаючыся апошнім прыцемкам, Іваноўскі прайшоў яшчэ кіламетр. З усё большай рызыкай ён набліжаўся да ледзьве прыкметнай здаля ніткі дарогі, як раптам убачыў на ёй машыны. Лейтэнант ледзь не крыкнуў ад прыкрасці — не хапіла якіх пятнаццаці хвілін, каб праскочыць на той бок шашы! Для суцяшэння сябе ён спярша падумаў, што машыны неўзабаве пройдуць, і яны сапраўды хутка схаваліся ўдалечыні, але следам за імі паявіўся нейкі марудлівы конны абоз, у абгон яго з-за пагорка выскачылі дзве чорныя прыземістыя легкавушкі. Стала відавочна: пачынаўся дзень і большаў рух, перайсці шашу незаўважанымі з іх валакушай, мабыць, не было чаго і думаць.

Тады Іваноўскі, не набліжаючыся да шашы, але і не аддаляючыся ад яе, крута ўзяў убок, на недалёкі пагорак з рэдзенькай грыўкай кустоўя. Сховішча там, мяркуючы па ўсім, было нікудышняе, але і чакаць у лагчыне паблізу ад шашы таксама не выпадала — хутка віднела, і кожную хвіліну іх маглі згледзець немцы.

З апошняе сілы лыжнікі ўскараскаліся на пагорак, ледзьве не вывалілі з валакушы параненага, і лейтэнант, перасільваючы звыклы боль у назе, зморана пасунуўся да недалёкага ўжо хмызняку. Аднак на паўшляху да яго перад Іваноўскім вырас са снегу нейкі даволі высокі вал, які роўна пераразаў пагорак і збягаў да шашы. Спярша лейтэнант здзівіўся, а пасля ўсё зразумеў і ўзрадавана замахаў рукою таварышам, якія ледзьве брылі за ім, — маўляў, давайце хутчэй.

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)