Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » У капцюрох ГПУ
У капцюрох ГПУ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У капцюрох ГПУ

Электронная книга - «У капцюрох ГПУ». Краткое содержание книги:

Гэтая аповесць убачыла свет у канцы 30-х гадоў адразу на сямi эўрапейскiх мовах. Цяпер i беларускаму чытачу прапануецца малавядомы аўтарскi варыянт, яхi дагэтуль не выходзiў асобнай кнiжкай. Ён уключае больш як трыццаць новых раздзелаў i аўтабiяграфiчны дадатак. Гэтае выданне — своеасаблiвы дзённiк пакутнiка, вязня ГУЛАГу — дапаможа лепш зразумець складаную эпоху, а таксама светапогляд i жыццёвыя пазiцыi аўтара.
1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 70
Перейти на страницу:

Ён доўга не хацеў сказаць, аб чым ён пяе.

Пасьля толькi ўдалося мне даведацца.

Ен казаў:

— Як я вярнусь да свой дом… я не памятаюць усё… Так я цяпер усё, што перажываюць, усё пiсаць, i вучыць на памяць, i пяяць… Як буду ў свой дом, тады ўсё, што перажыў, буду пяяць…

Ён быў башкiрскiм паэтам.

Часам, аднак, неўспадзеўкi заглядаў да нас начальнiк васьпiтацельнай часьцi.

— Ну, што тут у вас робiцца?

— Работаем, гражданiн начальнiк!

— А этот што-ж усё сядзiць над партрэтам Дзяржынскага! Той раз я бачыў гэты партрэт i цяпер тое самае.

— Гражданiн начальнiк… Гэта мастацкая работа… Леонардо да Вiнчы сваю Джыоконду маляваў пяць гадоў i казаў, што яшчэ ня зусiм закончаная…

— Гм… Ну, хорошо… Работайце… Толькi не забывайце о большэвiстскiх тэмпах.

— Мы памятаем, гражданiн начальнiк!

Крадзежы

Адначасна з пераменай курсу лягернае палiтыкi ў кiрунку ўпрывiлеяваньня крымiнальнага элемэнту пачала непамерна разрастацца лiчба крадзежаў. Праўда, i раней выпадкi крадзежаў у лягэры здаралiся даволi часта, але цяпер дык пачалася запраўдная пошасьць.

Выходзячы на работу, мы зачынялi камары на ключ. На калiдоры дзяжурыў днявальны. Аднак зладзеi пралазiлi ў нашае жыльлё праз вакно цi то па драбiне, цi па прыстаўленых да сьцяны дошках. У радоўцы да кухнi, у крамцы, у тэатры — усюды, дзе быў натоўп, зладзеi-прафэсiяналы лоўка ачышчалi кiшэнi неасьцярожных фраераў.

У вязьня, якi варочаўся ў сваю роту з толькi што атрыманай пасылкай з прадуктамi, пасылку проста вырывалi з рук. Недзе воддаль бандыты хапалi сваю ахвяру за горла i рабавалi ўсё, што было ў кiшэнях. Кралi ўсё: грошы, тытун, вопратку, бялiзну, а галоўнае — спажыўныя прадукты.

Злоўленых на месцы крадзежу каралi ня больш як двухтыднёвым арыштам.

Пасьля выявiлася, што начальнiк салавецкага лягеру, Мардвiнаў, разам з некаторымi працаўнiкамi аслаўленага IСО быў у хаўрусе iз зладзеямi. Зладзеi вольна кралi i за патачку з боку начальства дзялiлiся зь iм сваёй здабычай.

Але няма такое тайнiцы, што не зрабiлася-б явай. Вестка аб «мардвiнаўскай палiтыцы» пранiкла за берагi Салавецкага абтоку. Не магу пiсаць, як гэта сталася, бо чалавек, якi пранюхаў гэтую справу, мо яшчэ жывы. Пiшучы аб салавецкiх падзеях, трэба быць надта асьцярожным…

Iзноў, быццам гром з яснага неба, звалiлася камiсiя з Масквы. Iзноў некалькi асобаў расстралялi. Мардвiнаў, як i ягоны папярэднiк Зарын, павандраваў на 10 год у канцэнтрацыйны лягер недзе ў Туркестан.

Аднак крадзежы ня спынялiся. Зладзеям патрэбны грошы на гарэлку, а матросы, якiя патайна прывозяць манапольку на Салоўкi, рызыкуючы канфiскатай кантрабанды i карай, за кожную бутэльку бяруць бадай у дзесяць разоў даражэй, чым самi плацяць. Патрэбны грошы i на гульню ў карты. Урэшце — i голад трэба-ж неяк заспакоiць…

А голад з кажным годам дакучаў усё больш i больш. Калi ў першыя гады маёй бытнасьцi на Салоўках нас кармiлi сачэўкай, грачанай кашай, бульбай, а часам на мясе варылi зупу, дык пасьля бульбу бачылi мы вельмi рэдка, аб гароху, грэчцы, сачэўцы даўно забылiся, а засталася адно толькi салоная рыба — тараны, якую давалi нам i на сьнеданьне, i на абед. 3 гэнае рыбы варылi полiўку, крыху запраўленую прасянымi крупамi або салонымi зялёнымi памiдорамi (!), вельмi рэдка — бульбай.

Адны кралi, каб мець на гарэлку i карты, другiя — каб не памерцi ад зьнясiленьня. А хто ня краў,— вышукваў на сьметнiках галоўкi ад селядцоў, косьцi ад тараноў, дый гатаваў iх з вадой, дадаючы крапiвы. Ня дзiва, што беспасярэдня пасьля лiквiдацыi плямiстага тыфусу пачалася новая эпiдэмiя тыфусу брушнога i дызэнтэрыi (крываўкi), а адначасна, асаблiва сярод моладзi, зьбiралi сваё жнiво сухоты, пашыралася цынга i скульлё. Каты ў лягеры счэзьлi: iх паелi. Калi схуднелая сучка, якая ня мела гаспадара i бадзялася па лягеры, шукаючы, як i вязьнi, пажывы на сьметнiках, прывяла аднойчы шчанят, дык i тыя ўсе раптам апынулiся ў кацялках згаладалых вязьняў.

У некаторых з прычыны галадоўкi пачалiся псыхоз i галюцынацыi. Гэнэрал Баеў (асэтын) аднаго разу, iдучы са мной, загледзеўся ў вакно другога паверху, дзе зьмяшчалася сёмая рота. Мой пагляд пайшоў усьлед за ягоным. Я нiчога асаблiвага там не пабачыў. Раптам Баеў, паказваючы на вакно, кажа:

— Во! Там мая кухарка пячэ блiны… Яна лоўка пячэ блiны!.. Пойдзем, я вас пачастую…

I — раптам галюцынацыя разьвеялася. Сьведамасьць сапраўднасьцi вярнулася. Баеў працiрае сабе лоб рукой i кажа iз засаромленым выглядам:

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 70
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)