Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Агасфэр (Вечны Жыд) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Агасфэр (Вечны Жыд)

Электронная книга - «Агасфэр (Вечны Жыд)». Краткое содержание книги:

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.
1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 101
Перейти на страницу:

Цяпер у сувязі з гэтым наступным крокам, «дыспутацыяй з яўрэямі», стаіць пісьмо Агасфера да яго ад 14 кастрычніка 1556 года, ксеракопію якога я прыкладаю. Паколькі Айцэн атрымаў доктарства толькі ў траўні гаданага года, ён мусіў спешна адразу пасля свайго вяртання ў Гамбург брацца за планаванне і падрыхтоўку сваёй акцыі. Рукапіс Айцэна нялёгка расшыфроўваецца, але я мяркую, Вы ўжо здолееце ўчытацца. Я хацеў бы толькі звярнуць Вашу ўвагу на некаторыя мясціны, якія мне здаюцца асабліва значнымі, скажам, адразу прыгожы пачатак:

«Дастойны доктар, добры гер суперінтэндэнт, я бедны жыдок, які вандраваў гэтыя шмат гадоў з аднаго месца ў другое і многа ўсялякага, часцей дрэннага, панагледзеўся, павінен па Вашай Годнасці прапанове ў вялікім публічным disputatio скласці сведчанне de passione Christi, які пракляў мяне і асудзіў in eternitatem, і павінен сказаць абшчыне яўрэяў у Альтоне ex ore testis і пацвердзіць, што рабі быў сапраўдным сынам Бога Jahwe, хай свяціцца імя яго, а таксама Meschiach, якога чакаў народ Ізраіля, і павінен я гэта зрабіць дзеля пабожнага каяння, якое я ў сабе выявіў, і ad majorem Dei gloriam».

Альбо яго пазнейшае пытанне:

«І што было б, калі б я адмовіўся? Ці не пераследаваўся б я Вамі і вышэйшым начальствам, ці не быў бы схоплены і разадраны, як авечка ваўкамі? Ad majorem Dei gloriam, кажаце Вы, але гэта хутчэй ad majorem gloriam дастойнага д-ра фон Айцэна, чым Бога, і за гэта павінен я, бедны жыдок, апынуцца ў situationes, якія для мяне нявыгадныя, інакш гэта каштавала б мне галавы».

І далей унізе:

«Але я хачу зрабіць гэта дзеля рабі, бо хто ж, як не я, зразумеў яго напраўду?»

Пасля чаго ён дапісвае:

«Павітайце Barbaram conjugem, я хачу здабыць для яе шэсць локцяў карычневага палатна, а таксама падвескі з Турцыі, а для маленькай Маргарэтэ чэпчык.

Вашай дастойнасці слуга і вандроўны Жыд Агасфер».

Вось гэта, дарагі гер прафесар Байфус, што да тэзаў гера Ёгансэна і сапраўдных падзей падчас гамбургскага перыяду Агасфера.

З чым, па-сяброўску вітаючы Вас, застаюся

Ваш

Ёханаан Лёйхтэнтрагер

Hеbrew University

Jerusalem

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)