Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Агасфэр (Вечны Жыд) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Агасфэр (Вечны Жыд)

Электронная книга - «Агасфэр (Вечны Жыд)». Краткое содержание книги:

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 101
Перейти на страницу:

Нешта падобнае на павеў ветру кранае нас; але гэта ня вецер, а паток часьціц, мізэрных часьцінак Нічога, якія зь Нічога рухаюцца ў Нічога.

Я шукаў цябе, брат Агасфэр, кажа ён.

Дзе астатнія? кажу я. Дзе твае цёмныя сонмы, якія былі скінутыя зь неба над нябёсамі разам з табою і са мною за тое, што мы перад Богам адмовіліся ганараваць чалавека, якога Ён стварыў паводле вобрзу свайго з грудачкі пылу й кропелькі-вадзінкі й вятрынкі й жарынкі агню. Дзе яны?

Тут мінаецца ўсё, кажа ён.

Я бачу, як ён дрыжыць ад вялікага холаду, які вакол нас, і я разумею, што ён шукаў мяне, бо яшчэ горш за Нічога ёсьць думка пра яго, Нічога, вечнае існаваньне.

Я гнаў цябе й твой чын, кажа ён. Ты ўстаў, выпрастаўся і адняў свой кулак і рабіўся ўсё больш і больш прыгнутым і паламаным. І тым ня меней ты спадзяешся.

Бог ёсьць зьмяненьне, кажу я. Калі Ён стварыў сьвет, зь Нічога, Ён зьмяніў Нічога.

Гэта быў капрыз, кажа ён, выпадак, які здараецца адзін раз і больш ніколі. Бо глядзі, калі Бог азіраў Сваё тварэньне на сёмы дзень, Ён адразу агучыў, як цудоўна добра Ён усё знаходзіць у рэальна існуючай форме й што сьвет мае заставацца на ўсе часы, якім ён яго й стварыў, зь Верхам і Нізам, з арханёламі й анёламі, хэрувімамі й сэрафімамі й сонмамі духаў, падзеленых паводле чыноў і ступеняў, і вянок над усім — Чалавек. Бог ёсьць як і ўсе, хто нешта калі зьмянялі; і разам з тым яны баяцца за свой твор і сваё становішча й з чыстых рэвалюцыянэраў робяцца самымі строгімі ахоўнікамі створанага імі парадку. Не, брат Агасфэр, Бог ёсьць Існуючае, Бог ёсьць Закон.

Калі б так было, кажу я, навошта тады Ён паслаў Свайго роджанага Сына, каб той праз свае пакуты браў на сябе віну за грахі ўсіх і выбаўляў чалавека? Ці ж бо збавеньне ня ёсьць у сваёй аснове зьмяненьнем?

Мы лунаем.

І Люцыпар кладзе сваю руку на мяне, быццам нічога нас не разьдзяляе, ніякае сваё бачаньне сьвету, ніякае ўяўленьне мэты, і кажа мне: ты таксама ведаў яго, рабі.

І я падумаў пра рэбэ Ёшуа і як я знайшоў яго ў пустыні: рэдзенькая бародка ў пяску й пыле й распухлы ад голаду жывот, і як я павёў яго на вяршыню высокай гары й даў яму зірнуць на абсягі тварэньня ягонага бацькі з усёй галечай і з усёй несправядлівасьцю і сказаў яму, што ўсё гэта ён можа ўзяць пад сваю руку, бо прыйшоў час збудаваць сапаўднае царства Божае; але ён адказаў мне: Маё царства не ад гэтага сьвету.

І што, кажа Люцыпар, ён здабыў, рабі? Ці менш грашылі пасьля таго, як ён даў сябе прыбіць на крыж, і зямля ня п'е больш крыві, як раней? Жыве воўк разам зь ягнём, і ўжо чалавек больш ня вораг чалавеку? Чаму ты ня пойдзеш да яго, што сядзіць у сьвятле, там у вышынях, праваруч бацькі, і ня спытаешся ў яго? Табе ён напэўна дасьць слова й адказ.

Ён пракляў мяне, кажу я, бо я адмовіўся даць яму цень маіх дзьвярэй, калі ён быў у дарозе да месца ўкрыжаваньня з крыжам на сьпіне.

І я бачу, як Люцыпар нецярпліва пацепвае брывом. Я ведаю, ведаю, кажа ён, але менавіта пра гэта ён і захоча гаварыць з табою, бо ці ж ня меў ты рацыі, праганяючы яго ад сваіх дзьвярэй як чалавека, які цярпеў крайнюю нэндзу?

І тым ня меней, кажу я, рабі любіў людзей і цярпеў за іх.

Цярпеньні, кажа Люцыпар, — не заслуга; ягня, якое аддаецца на корм, мацуе парадак ваўкоў. Але ты, брат Агасфэр, ня хочаш паслаць сябе ў гэты парадак і спадзяешся на Бога, што Ён табе дазволіць крыху павыдурнівацца зь Ягоным тварэньнем, і пакіне табе шчылінку, празь якую ты з чыстым сумленьнем можаш прапаўзьці назад пад Яго Божую аслону й ня хочаш прызнаць, што гэты сьвет асуджаны на пагібель ад пачатку праз парадак, які Бог даў табе, і ўсё корпаньне ў ім марнае й толькі зацягвае скон. Хай жа ён ідзе ў пропадзь, гэты стары сьвет і дай нам з нашага духу будаваць царства свабоды, бяз гэтага маленькага Бога маленькага пустэльнага народу, які толькі можа жыць, калі яму падпарадкоўваецца кожная істота.

Я толькі баюся, брат Люцыпар, кажу я, твая пагібель сьвету можа аказацца канчатковай, а дзе ж узяць новага Бога для новага сьветатварэньня?

Мы лунаем.

У гэтай прасторы, якая ня мае пачатку й ня мае канца й ні Сьвятла ні Цемры, а фарбай і тонам, думкай і пачуцьцём усё жывое павінна ўліцца ў нешта й зрабіцца нічым па волі Люцыпара.

Маё Не табе не падабаецца, кажа Люцыпар. Не патрэбнае, як і Так, і з процілегласьці абодвух паўстае Чын.

Дык ты пойдзеш да яго, кажа ён.

А я падумаў пра рэбэ Ёшуа, як ён дазволіў мне пакласьці яму на грудзі голаў на апошняй вячэры й як я прывёў яму параўнаньне з колам, якое ня можа зьмяніць сваю каляіну, а вось фурман, які кіруе валамі, можа яе зьмяніць.

Як жа мне гаварыць яму супроць Бацькі, кажу я, калі яны ёсьць адно, Бацька й Сын, зь Сьвятым Духам як трэцім у зьвязцы?

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)