Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Агасфэр (Вечны Жыд) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Агасфэр (Вечны Жыд)

Электронная книга - «Агасфэр (Вечны Жыд)». Краткое содержание книги:

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 101
Перейти на страницу:

Усё ў Ёгансэна толькі дапушчэнне, не абапертае ні на які доказны матэрыял, які можна было б ахарактарызаваць як навуковы. Тое нямногае, што мы ведаем пра прарока Ёрга, хутчэй гаворыць супраць яго ідэнтычнасці з Агасферам. Ёрг прапаведуе пакаянне і пагражае няшчасцямі; Агасфер такога не робіць, ён светапераробшчык зусім іншага кшталту. Далей, няма ніякіх сучасных альбо іншых указанняў на тое, нібыта Ёрг калі-небудзь сцвярджаў, што ведаў Ісуса альбо што ўвогуле быў ім пракляты, як гэта мела месца з Агасферам; а ідэя назваць яго Агасферам з уражання ад карціны з персідскім царом у Мікалаеўскай кірсе ў Гамбургу ды яшчэ і яўрэем хутчэй паходзіць з поўных фантазіямі мазгоў Ёгансэна, чым з мозгу беднага прарока. Адвага, з якою Ёгансэн указвае і на трэцюю ідэнтычнасць, з юродам Васілём Блажэным, сапраўды подзіву вартая; у ім няма нават ценю прыкметаў такое ідэнтычнасці, калі, канечне, не мець за такую агульную шавецкую прафесію рускага святога юрода і яўрэйскага цудатворца. Маскоўскі жабрак-манах як правобраз Агасфера — пры ўсім прызнанні вялікіх дасягненняў рускага народа гэта ўяўляецца неверагодным.

Адзіна вартаснае ў Ёгансэнавых пісаннях — гэта канстатацыя таго, што Агасфер спыняўся ў Гамбургу. Гамбургскія эпізоды з жыцця Агасфера пацвярджаюцца не толькі выказваннямі яго самога мне, але і адпаведнай літаратурай. Пры гэтым я адрасуюся не так на розныя, пачынаючы з 1602 г. у розных варыянтах публікаваныя народныя кнігі, як на сведчанні Айцэна, зафіксаваныя ў апублікаваных у 1744 г. Cimbria Literata Ёганэса Молера з Фленсбурга і памянёныя ў Hamburgischen Ehren-Tempel 1770 г. гамбургскага гарадскога архіварыуса Нікалаўса Вількенса, а асабліва ж на дакумент, які я нядаўна атрымаў з добрай ласкі гера Герварта фон Шадэ, кіраўніка Нордэльбскай царкоўнай бібліятэкі, пасля таго як падчас пераезду бібліятэкі ў новае памяшканне гэта сталася магчымым, і аўтэнтычнасць гэтага дакумента мне здаецца гарантаванай. Дакумент, уласнаручна напісаны Агасферам ліст, паведамляе шмат цікавага пра Гамбургскі перыяд і пра адносіны з Айцэнам. Аднак найперш трэба Вам, дарагі калега, коратка патлумачыць, да якой жыццёвай фазы Айцэна аднесці гэта пісьмо.

Асабістыя прычыны, гаворка ідзе пра злосныя чуткі пра аблудныя непатрэбствы ў зняслаўленых начлежках, і непрыхільнасць галоўнага пастара Эпінуса да яго, прымусілі магістра фон Айцэна разам з яго юнай жонкай перабрацца ў Ростак, дзе ён разлічваў быць карысным ва ўніверсітэце; аднак падчас славутай успышкі антыпатый мекленбуржцаў да спрытных розумам ганзейцаў яму не ўдалося дабрацца туды пеша, і неўзабаве ён вярнуўся назад у родны горад; першае дзіця, дзяўчынка на імя Маргарэтэ ў калысцы. Гэтае дзіця, нягледзячы на гарбок і кульгавую ножку, было любімцам маці і павінна было пазней стацца сумнай славутасцю: Маргарэтэ Айцэн разам са сваім мужам, герцагскім пісарам Вольфгангам Калундам забіла бургамістра Апэнрадэ Эсмарха, іхняга зяця, і была ў 1610 годзе пакараная смерцю. Але гэты невялічкі крымінальны раман можа цікавіць нас толькі збольшага; важней тое, што Айцэн праз аб'яднаны ўплыў сваёй сям'і і ўплыў сваёй жонкі здабыў нарэшце духоўнае месца лектара сэкундарыўса пры саборы, г. зн. памочніка прапаведніка; неўзабаве аднак дзякуючы сваёй хрысціянскай руплівасці і сваёй абсалютнай вернасці літары Лютэра ён здабыў такую славу ў Гамбургу, што пасля смерці Эпінуса быў абраны тадыташнім схільным да тэалагічных эксперыментаў сенатам у наступнікі першага ў якасці галоўнга прапаведніка і суперінтэндэнты. Праўда, на жаль, акадэмічнай легітымацыі, якую Айцэн прывёз з Вітэнбэрга, было недастаткова; ён вымушаны быў туды вярнуцца, каб здабыць сабе доктарскі капялюш, як што ён быў абсалютна ўпэўнены, што вытрымае любы экзамен, яго выправілі з паперай Тэалагічнаму факультэту ў Вітэнбэргу, у якой выбітныя і знакамітыя гамбургскія пастары «хадайнічаюць стацца паслужнымі свайму калегу і суперінтэндэнту ў набыцці доктарскай годнасці» і ў якой між іншага гаворыцца, што факультэт праз наданне такой годнасці не толькі «privatim M. Paulum, sed etiam totam nostram Ecclesiam & civitatem», г. зн. не толькі магістра Паўлюса «ўшаноўваюць за вялікую рупнасць, але і забавязваюць усю гамбургскую эклезію і грамадства да глыбокай удзячнасці». Такой моцнай прэсіі, падмацаванай старымі сувязямі Айцэна з Мэланхтонам, вітэнбэргскі факультэт не маг супроцьстаяць, і ў выніку вучоныя мужы, нягледзячы на яўныя плыткасці і таўталогіі ў 58 пунктах Айцэнавай вуснай дысертацыі, сталіся «паслужнымі» ў справе набыцця доктарскага тытула і тым самым умажлівілі яму яго наступны крок.

1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)