Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Электронная книга - «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка». Краткое содержание книги:

Перад вамі - аповесць легендарных часоў. Аповесць - таму што гэта цікавая, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў - бо ў ёй распавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў легендарным мінулым нашага свету, у паўміфічных краінах, праз якія пралягалі шляхі-дарогі адважных герояў. Гэта фэнтэзі з квэстам і экшн, з легендамі і экзотыкай. Героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць мноства таямніц і пераадолець неверагодныя выпрабаванні. 
1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 73
Перейти на страницу:

— Гэта адносны спакой, — растлумачыў Ром Ончар. — У любы момант мы ўсе можам адправіцца на бітву з ворагам альбо на барацьбу са стыхіяй. Віцязі апранаюць свае шчыты, скачуць з балкона, а «магнітычныя» струмені нясуць іх да месца бітвы альбо прыроднай катастрофы.

— Мы можам «дальнабачыць» толькі там, дзе ўспыхвае маланка, — працягваў маг Ніціч, — часта гэта здараецца нават без дажджу. Але ўсё роўна, пакуль на небе бясхмарна, мы не ведаем, што адбываецца ў тым месцы на зямлі.

— Я бачыла і чула, як вашыя віцязі, — недаверлівым тонам прамовіла Алеолла, — ляцелі, каб абрабаваць караван.

— Яснапанначка, калі вы не зразумелі, навошта ляцелі мае віцязі, — грозна сказаў Ром Ончар, — то свае здагадкі лепш бы пакінулі пры сабе.

— І што ж адбылося з тым караванам у Ледокскіх Гарах? — упарта працягвала Алеолла.

— Наш дзяжурны ўбачыў, як у цясніне на шляху каравана стаіліся разбойнікі, — сказаў маг Ніціч.

— Усяго іх было сорак, — усміхнуўся Ром Ончар, — таму для іх хапіла адной нашай змены.

— А змена гэта колькі чалавек? — пацікавіўся Арцін.

Яму пачало рабіцца сорамна за тое, што ён так неабдумана паверыў Алеолле, і, акрамя таго, вельмі цікава, як наладжана ваенная справа ў замку.

— Змена ў нас — дзесяць чалавек.

— А колькі наогул у вас віцязяў? — наіўна пацікавіўся мастак Дроздзіч.

— Наогул гэта ваенная тайна, — усміхнуўся Ром Ончар.

Яны з магам перазірнуліся.

— Але ў знак нашага даверу да вас, — працягнуў Ром Ончар, — я скажу. Віцязяў, не лічачы мяне і мага, усяго трыццаць тры. Трое па чарзе назіраюць за маланкамі пад купалам. Астатнія пазменна па дзесяць чалавек дзяжураць, чакаючы загаду на вылет. Але часам прыходзіцца ўсёй трыццатцы разам са мною адпраўляцца ў шлях, калі адбываецца вялікая бітва альбо здараецца прыродны катаклізм.

— А хто гэты чалавек, які знаходзіцца ў вас у вязніцы? — усё яшчэ недаверліва спытала Алеолла.

— Ён не ў вязніцы, а наш госць, — хітра прамовіў маг Ніціч.

— Гэта цар Мераміра Ранэон. Вы чулі пра такога? — прабасіў Ром Ончар.

— Чулі, — чмыхнуў кот Міамурмарор.

— І я таксама чуў, — хмурна сказаў Бедалдай.

— І мне людзі пра яго сёе-тое распавядалі, — сказаў мастак Дроздзіч, — толькі, гавораць, ён даўно памёр.

— Не памёр. Нам давялося яго ізаляваць, — прызнаўся Ром Ончар.

— Такога крывавага тырана яшчэ не ведала наша гісторыя, — сумна сказаў маг Ніціч. — Няхай лепш у касцяныя бірулькі гуляе.

— А навошта ж вы нас у вашу «гасцініцу» пасадзілі? І кубікі свае падсунулі?

— А таму, што вы, яснапанначка, — нахмурыўшы бровы, адказаў Ром Ончар, — занадта настырныя. І боўтаецеся пад нагамі!

— Вы хацелі, каб мы вас адразу ж адправілі да вашых сяброў, ці не так? — спытаў яе маг Ніціч.

— Менавіта, — пагадзілася Алеолла.

— На сякеры Бедалдая?

— Так.

— Але ж лётаць вы не ўмееце — гэта, па-першае. Сякера Бедалдая намі яшчэ не праверана. Мы не ведаем, наколькі яна надзейная ў якасці лятальнага апарата — гэта, па-другое. А па-трэцяе, вашы сябры паглыбіліся ў дрымучы лес, таму і зніклі з поля нашага зроку. Нават калі над лесам прайшла моцная навальніца — дазорца іх не заўважыў.

— Мы ў той час сядзелі ў будане з яловых лапак, — растлумачыў Арцін.

— Вось бачыце, заўважыць было не так проста.

— А самае галоўнае, вы ўсе паказалі сябе такімі героямі, моцнымі ды самаўпэўненымі, што задумалі адправіцца да Паляндры. Быццам мы не хацелі б з ёй разабрацца. Але, на жаль, Чорнае Балота не пройдзеш і не пераляціш. Там «магнітычная» сіла Зямлі не дзейнічае. Ісці туды — верная смерць.

— А мы ўсё роўна пойдзем! — сказаў Арцін.

— Так-так, — падтрымаў мастак Дроздзіч, — мы пойдзем.

— Тады мне варта стрымаць вашае парыванне, — вельмі сур’ёзна сказаў маг Ніціч. — Пакуль вы сюды ішлі, Прыта разлілася, і прайсці да Чорнага Балота немагчыма. Нашым віцязям давялося прыйсці на дапамогу тамтэйшым сялянам.

— Не, мы ўсё роўна пойдзем, — перабіў Арцін, — мы ўмеем хадзіць па вадзе.

— Але вам і начаваць давядзецца на вадзе, бо шлях па залітай вадой зямлі зойме не адзін тыдзень. Ці не прасцей пагасцяваць у нас, пачакаць, пакуль вада сыдзе? А там, калі не раздумаеце, адправіцеся да Паляндры.

— А праз колькі вада можа «спасці»? — спытаў кот Міамурмарор. Ён нават паморшчыўся — бо вада яму заўсёды не падабалася.

— Можа, месяц, а можа, і год, і два.

— Можа, вы нас падкінеце да краю Чорнага Балота? На сваіх шчытах? — спытаў мастак Дроздзіч.

— Не, гэта выключана. Я не магу рызыкаваць сваімі людзьмі, — цвёрда сказаў Ром Ончар.

— Невядома, наколькі Чорнае Балота пашырэла, і дзе цяпер яго межы, — апавядаў маг Ніціч. — Нашыя віцязі могуць са сваімі шчытамі на спіне проста зваліцца ў яго нетры.

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)