Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Электронная книга - «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка». Краткое содержание книги:

Перад вамі - аповесць легендарных часоў. Аповесць - таму што гэта цікавая, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў - бо ў ёй распавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў легендарным мінулым нашага свету, у паўміфічных краінах, праз якія пралягалі шляхі-дарогі адважных герояў. Гэта фэнтэзі з квэстам і экшн, з легендамі і экзотыкай. Героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць мноства таямніц і пераадолець неверагодныя выпрабаванні. 
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 73
Перейти на страницу:

— Яго самога трэба прымусіць кінуць гэтыя кубікі! — гнеўна сказала Алеолла. — Бедалдай! Арцін! Трымайце яго! Гэта ў іх галоўны разбойнік!

— Супакойцеся, супакойцеся, — папрасіў мастак Дроздзіч.

Але Бедалдай з Арцінам рынуліся да мага.

— Ціха! — сыкнуў кот Міамурмарор.

— Ціха ўсім! — у пячорны пакой зайшоў Ром Ончар.

Яго громападобны голас прымусіў усіх спыніцца.

— Прашу ўсіх падняцца да мяне, — ветліва папрасіў маг Ніціч.

XXIII

НА ШЧЫЦЕ ТАКСАМА МОЖНА ЛЁТАЦЬ. ТЭОРЫЯ

Дзіўна, што ў зале, дзе жыў маг Ніціч, ужо стаяў накрыты стол з мноствам страў: садавіна, пірозівы, сокі, малако, смятана, бліны, тварожны пудынг, упрыгожаны трускалкамі, разнастайныя сыры. Каля стала расстаўлены крэслы-гушкалкі. Іх было сем — роўна па ліку гасцей, плюс сам маг і ваявода. Як быццам гаспадар загадзя рыхтаваўся да сустрэчы.

— Прашу ўсіх за стол, — сказаў маг Ніціч. — Пабанкетуем на славу.

— Ведаем, ведаем, хто вам пра нас распавёў, — прамовіў кот Міамурмарор і праглынуў слінку, зіркаючы на сыр і смятану.

— Няўжо крумкач? — здагадаўся мастак Дроздзіч.

— Так. Гэта Крачар, наш вартавы, — пацвердзіў маг Ніціч. — Калі да замка падыходзіць чалавек, Крачар падлятае да балкона на скале і гучным карканнем папярэджвае дзяжурнага віцязя.

— Крачар каркнуў тры разы, — дадаў Ром Ончар.

— Ну, прысаджвайцеся, — запрасіў маг Ніціч.

— Я за адзін стол з разбойнікамі не сяду, — заявіла Алеолла і сціснула кулачкі. — Арцін, не садзіся, і ты, кот, не квапся на крадзены сыр. Напэўна, яны якога-небудзь гандляра абрабавалі.

— З чаго вы гэта ўзялі, яснапанначка? — абурыўся Ром Ончар.

— А хто ў вас у вязніцы сядзіць? Вы і нас з Бедалдаем пасадзілі, кубікі гэтыя падкінулі.

— Мы патрабуем, — Арцін гнеўна паглядзеў на Рома Ончара, а затым на мага Ніціча, — каб вы нас неадкладна адправілі назад. І даю вам слова, што калі я стану віцязем, збяру войска і вазьму штурмам гэты замак.

— Не спяшайся даваць слова, юнак, — усміхнуўся Ром Ончар.

— І не рабіце паспешлівых высноў, — дадаў маг Ніціч.

— У нас ёсць падставы давяраць Алеолле, — сказаў мастак Дроздзіч. — Тым больш, я сёе-тое чуў пра непадступнага Уладара Навальніц.

— Добра, — вымавіў маг Ніціч, — у такім разе, запрашаю ўсіх вас у галоўную залу. Спадзяюся, мы зможам вам усё растлумачыць.

Маг Ніціч і Ром Ончар павялі ўсю кампанію ў грот, дзе знаходзілася цяжкая глыба.

— Гэта наш пункт адпраўлення. Вось глядзіце, у пазе, які аддзяляе падлогу залы ад яе сцен, я ўстаўляю выплаўленую з шэрага каменя пліту. Тады глыба пачынае «працаваць». Адзін бок глыбы, дзе ў яе нос, адштурхоўвае пліты, высечаныя са скалы, — я назваў яго «паўднёвы» бок. А другі прыцягвае — гэта «паўночны» бок.

— Гэтак жа як магічнае жалеза? — спытаў мастак Дроздзіч. — Адзін бок прыцягваецца, другі адштурхваецца.

— Так, толькі ў шмат разоў мацней, — адказаў маг Ніціч. — Глыба высечана з кораня скалы. Як вы ведаеце, у скале ёсць падземны вадаспад, на гэтым вадаспадзе, гэта вы таксама ведаеце, мы ўсталявалі вялізны вадзяны млын. На ім круціцца другая такая глыба. Гэтыя дзве глыбы, як браты-двайняты, узмацняюць адна адну. А сіла, нават у адной з іх — проста неймаверная, — маг Ніціч пагладзіў рукой шэрую паверхню глыбы і працягваў распавядаць далей. — За сваё існаванне скала у якой мы цяпер знаходзімся, назапасіла вялізную колькасць зямной сілы. І, акрамя таго, у гэты скальны пік падчас навальніцы трапляюць маланкі. Яны таксама звяза ны з гэтай магічнай сілай зямлі. Маланкі сыходзяць у корань скалы і перадаюць ёй нябесную сілу. Я не Уладар Навальніц, як мяне ахрысцілі людзі, але ўмею сачыць за маланкамі. Кожную маланку, дзе б яна ні ўспыхвала на нашым паўшар’і Зямлі, я магу бачыць. Маланка ўплывае на «магнітычныя» сілавыя струмені, якія праходзяць праз гэтую скалу. А на гэтай крыштальнай столі, — маг Ніціч падняў рукі і паказаў на зыркаючы агнямі купал грота, — над глыбай з’яўляецца водбліск, які паказвае дзе мільганула маланка. Да таго ж, калі прыгледзецца, то нават можна ўбачыць, што і каго гэтая маланка на Зямлі асвятліла. Вядома, у вельмі паменшаным выглядзе. Гэта магічнае альбо, як гавораць віцязі, «магнітычнае» дальнабачанне.

— Адзін з віцязяў заўсёды дзяжурыць пад гэтай столлю, — Ром Ончар паказаў на сетку, у якой, як у гамаку, ляжаў чалавек і ўзіраўся ў жоўта-апельсінава-сінія водбліскі, што сям-там успыхвалі на купале столі. — Гэй, дазорца? Што ў нашай частцы свету відаць?

— Здаецца, усё спакойна, — адказаў віцязь у гамаку.

1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)