Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 153
Перейти на страницу:

…Гулка, як з гарматы, вырваўся з дрыгвяністай лежкі дзік. Кінуўся ў нетры.

Спалохаўшыся, яны ішлі далей, цяпер ужо не аглядаючыся на бакі. А на адным з валуноў, ледзь не над іхняй галавою, стаялі Корчак і Грынь Паківач, глядзелі, як маленькія фігуркі прабіраюцца ўсё вышэй і вышэй па цёмным дне.

Калі яны зніклі ў засені ляшчыны, бледны Корчак перавёў дыханне, сціскаючы ў руках Паківачову дубальтоўку.

– Аднаго ведаю, – шэптам сказаў ён. – Траюрадны пляменнік нашага Кроера. Гэтага б…

Паківач спалохаўся.

– Ты што?

На шчоках у Корчака хадзілі жаўлакі:

– Іх усіх – пад корань… панянят, княжат…

– Ну і дурань, – сказаў Грынь. – З імі сялянская дзяўчынка. Ды і самі яны чым вінаватыя, дзеці? Ты залішнюю злосць з сябе выпусці, задушыць.

– Залішняй злосці не бывае, – сказаў Корчак. – Хадзем адсюль.

Густыя зарасці ляшчыны і воўчага лыку прагнулі іх.

А дзеці тым часам знайшлі ў самай глыбіні яра, у растапыраных шатах арэшніку, праз які падаў у лонца вады адзіны прамень, крынічку.

Крынічка, спакойная на паверхні, выкідала з глыбіні сваёй пясчаныя фантанчыкі. Вечна жывыя пясчынкі рухаліся, расцякаліся па дне ад сярэдзіны жарала, скакалі. А побач другі малы “гейзер”, амаль на паверхні, таксама тужыўся нарадзіць ваду, але ў яго не хапала сілы, і ён толькі часам выпускаў з сябе сытыя бурбалкі.

– Бацька вады, – шэптам сказала Майка.

– Бацька вод, – паправіў Алесь. – Вось так і Дняпро пачынаецца недзе.

– Жывая вада, – сказала Яня.

І яна апусцілася на калені і зламала пальчыкамі крыштальную паверхню.

– Піце. Будзеце жыць сто год…

Яны ляглі на жываты і доўга, часам адрываючыся, пілі ваду, такую халодную, што яна абручом сціскала лоб.

А вакол быў зялёны і чорны паўзмрок, і толькі адзін прамень падаў між іхніх галоў на нябачную ваду, мякка залоцячы дно.

XIV

Усё праходзіць. Прайшлі і тыя шчаслівыя дні, калі ўсе былі побач, мала спалі: абуджаліся раней за птушак, сустракалі ўсход, праводзілі сонца, калі яно, нізкае, адбіваецца ва ўсіх вокнах, і вокны гараць расплаўленым золатам і дом нібы пылае ўнутры, і клаліся позна.

Паехалі. Толькі і засталося, што ўспаміны ды надзея. Бо нездарма ж Майка казала: “На ўсё жыццё”. Суцяшала гэта дрэнна.

Цэлымі днямі адзін – Фельдбаўха і француза ў сябры сабе не возьмеш, – маці чытае або вышывае другі ваздух, бацька цэлымі днямі на палях, а то на паляванні.

І вось у адзін з дзён, – стаяла сярэдзіна жніўня, – бацька і маці нешта доўга шапталіся за вячэрай, а твары ў іх былі ўстрывожаныя і ўрачыстыя. Урэшце, калі прыбралі са стала, матуля сказала:

– Дзядуля прыслаў з пасыльным ліст, сынок.

Алесь узняў вочы.

– Ён просіць, каб ты прыехаў да яго… Адзін.

Бацька выняў з пулярэса ліст паперы і прачытаў:

– “Мізантропія мая і хандра разгуляліся. Мне цяжка бачыць новых людзей. Таму і не зваў вас. Твар падабенства божага мне абрыдзеў, так мала ў ім божага. Але паколькі настрой гэты ўсё цягнецца і канца яму не відаць, а ў жываце нашым бог волен кожны дзень, то ўнуку майму Аляксандру належыць ведаць ва ўладанне чым ён уступіць пасля мае смерці і паспяховага адыходу ў тое, што пасля яе. Таму хай прыязджае да мяне на адзін-два дні…”

Матуля закрыла вочы рукою, пальцы яе дрыжалі.

– Я ведаю, Georges, чаму ён не хоча бачыць цябе. Гэта праз Кроера. Праз яго ён і мяне не любіць.

– Недарэчнасць, – сказаў пан Юры. – Ах, чорт стары, семдзесят восем год, я ён блазуе, як недаростак. У

яго капрызы, як у цяжарнай! Ты для яго – слабая святоша. Я – сабачнік, няздатны на справу.

– Georges! Пры дзіцяці?! Ты што?

– А таму, каханая, – нечакана цвёрда сказаў пан Юры, – што з цябе здзекавацца я нікому не дазволю,

хоць бы і роднаму бацьку. Звык, у другім веку жывучы, мудраваць і свае прыхамаці вышэй за ўсё ставіць.

– Пакінь, – сказала пані Антаніда. – Я, напэўна, памылілася. Ён сапраўды старога веку чалавек. Столькі бачыў, што яму абрыдлі людзі, хочацца спакою.

І тут нечакана ўмяшаўся Алесь.

– А ў мяне ніхто не пытае, – сказаў ён.

– А што тут пытаць? – азваўся бацька.

– А тое, што я не паеду, – упарта сказаў сын. – Я не лялька. Цяжка яму бачыць людзей – хай не бачыць. Я таксама чалавек, а не кацянё якое.

Пані Антаніда спалохалася.

– Ты гэта дзеля мяне зробіш, сынок, – мякка сказала яна. – Ты не звяртай увагі.

– Не паеду.

– Можа, ты і спадабаешся яму.

– Не хачу нікому падабацца, – зусім па-вясковаму сказаў Алесь. – Што я, дзеўка?

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)