Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Песьня пра зубра - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Песьня пра зубра

Электронная книга - «Песьня пра зубра». Краткое содержание книги:

«Песьня пра зубра» (1521—1522) — паэма напісаная на класічнай лацінскай мове. Спачатку твор быў прысвечаны папу Льву X, у пазнейшым выданні (Кракаў, 1523) — каралеве Боне. Паэма лічыцца непераўзыйдзенай у эпічным паказе Беларусі і беларускага народу да з'яўлення паэмы «Пан Тадэуш» А. Міцкевіча. У паэме яскрава выражаны патрыятычны заклік да яднання і дружбы розных па веры і культуры еўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсця, услаўленне дзейснай, свабоднай, гарманічна развітой і мужнай асобы, ідэя патрыятызму і антываенны пафас, рэнесансава-утапічная канцэпцыя гарманічных узаемадачыненняў чалавека, грамадства і прыроды, міждзяржаўных адносін.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 14
Перейти на страницу:

7

Вецер падзьмуў і залівісты брэх у гушчарах Чутны мацней. Колькі шчырае жарсьці ў нас будзяць Водгукі ловаў! Як сэрца трапеча, пачуўшы Шум у вяршалінах дрэваў! Плыве ён, як хваля, Раз — ападае, раз — зноўкі узносіць у неба. Злое рыканьне чуваць, нечы віск… Што за ліха? Гэта ўзьнялі мядзьведзя у бярлозе, ці хтосьці Раніў стралой вяпрука… Не пабачыў — ня скажаш, Як атрыманыя раны й магутнага зубра Могуць разьюшыць, і зьвер, вар'яцеючы, глуха Ровам гушчары ўстрасае, разьзявіўшы ляпу. Гнеў у вар'ята яго абярнуў, ён — жахлівы! Зрок, спадылба, злосна кідае іскры наўкола! Аж камянееш з жуды, калі горлам прадонным Хрыпла рыкаючы, гойсае ён паміж дрэваў, Хочачы растрыбушыць вас — страшэнная зьява! Варта яму аказацца — й турботаў бязь ліку Ўраз у цябе: і трывога, і жуда, і наважнасьць! Ці ж апануеш ты ўсё гэта ў буры пачуцьцяў, Ці зразумее цябе, хто іх сам не дасьветчыў! Праца нялёгкая ў нас, ды ці хто параўнае Нашыя клопаты з важкай бядою айчыны? Як тутка лекі знайсьці, яе немачы сходаць? Думкі, адлі, павяртаюць да ўдачаў лавецкіх, Больш бо здароўя для цела у іх, чымся ў леках. Кожны сьпяшаецца справамі ловаў заняцца, Сьцегны свае натаміць нясупыннай хадою. Як жа-ж у змрочных барох гэткай працы цурацца, Злую нуду ня гнаць прочкі здаровай разьмінкай? Выкпіўшы ўсіх эскуляпаў, лавец гэтым самым Чуе сябе юнаком, дай, нарэшце, мікстуры Сродак у нас не адзіны, аж чэрава пухне Й вусьцішна нават, што лопне ад зельля зьнячэўку! Сівер паўночны — драбніца для моцнага духам, Лоўца зацяты дасьць рады й турбоце й нягодам. Непераборлівы, нат і бяз ласых прысмакаў Ён і здаровы й пад'еўшы, аж думаеш часам Ці не аддаць перавагі жыцьцю зьвералоўцы? Часу нястача пыніць мне гэтта развагі, Ўсёткі апіс паляваньня на грознага зьвера Я папярэджу паданьнем народу паўночнага краю: Зубар — змагар, браць яго трэба ўзагрудкі, сілай, Не ашуканствам: стралою здалёк, ці мушкетам. Вераць спрадвек бо ў народзе: ён пушчу пакіне, Калі ў сутычцы ўжываеш ня моц ты, а хітрасьць. Пэўне паданьням старым хай якога народу Свомае ўсё растлумачваць таёмнаю сілай, Праўды ж у казках няшмат, я лічу, бо каб нават Гэткае штосьці й было — гэта выпадак толькі. Я, адкідаючы домыслы, тое пяру давяраю, Што давялося самому дасьветчыць ці бачыць. Мне ці ж баяцца казаць аб трафеях Дыяны Або аднэй із паплечніцаў ловаў багіні! Мо прыгадаць тутка трэба і лук Апалёна, Стрэлы у цёплай крыві пранізанага зьвера! Ўсе усхваляюць Юпітара або Юнону, Я ж паважаю Ісуса і Госпада Бога, Сэнсу ня бачу у блытаньні праўды із басьняй. Мець я хацеў бы дазвол, хай сабе і ў скароце, Праўду ўсім тым расказаць, хто высочвае дзівы Ды старадаўных памылкаў ману паўтарае. Праўда — ўнутры. Пэўне плоцкі наш біскуп Эразмус Тых не пахваліць, хто Госпада Бога зьніжае. Ён толькі тое у хорам сьвяты дапушчае, Што і прыстойна, і ў згодзе із станам сьвятарскім. Я, служка верны ягоны, вось тутка й прабую Словы ўжываць, што майму Спадару да спадобы. Гэта прычына, чаму ў маю песьню трапляе Штосьці з рэлігіі нашай. Вы ў ёй не шукайце Ні асалодаў жыцьцёвых, ані весялосьці — Лёд і сьнягі закавалі крыніцу натхненьня, Краскаў нямашка на гэткім няўробленым полі.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 14
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)