Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Песьня пра зубра - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Песьня пра зубра

Электронная книга - «Песьня пра зубра». Краткое содержание книги:

«Песьня пра зубра» (1521—1522) — паэма напісаная на класічнай лацінскай мове. Спачатку твор быў прысвечаны папу Льву X, у пазнейшым выданні (Кракаў, 1523) — каралеве Боне. Паэма лічыцца непераўзыйдзенай у эпічным паказе Беларусі і беларускага народу да з'яўлення паэмы «Пан Тадэуш» А. Міцкевіча. У паэме яскрава выражаны патрыятычны заклік да яднання і дружбы розных па веры і культуры еўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсця, услаўленне дзейснай, свабоднай, гарманічна развітой і мужнай асобы, ідэя патрыятызму і антываенны пафас, рэнесансава-утапічная канцэпцыя гарманічных узаемадачыненняў чалавека, грамадства і прыроды, міждзяржаўных адносін.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 14
Перейти на страницу:

6

Знае народ, што лясы нашы — скарб неацэнны, Ён не зьмяняе яго нат на золата. Морам Чэргі чужых караблёў па яго да нас цягнуць, Дзівы вязуць нам багатых заморскіх тавараў. Шчодрая вільгаць з прыродных у лесе жаролаў Цёплым дажджом палівае ўраджайныя нівы, Рэкі у сьвет спрытна лес наш сплаўляюць плытамі, Што, як масты, заляглі паміж землямі княства. Глебы багатыя працы цяжкое ня просяць, Толькі ў жніво скрозь пярэсьцяцца жнеямі нівы, — Статкі ў суценьню узьлесьсяў пасуцца на волі, А у лугох — табуны скакуноў хутканогіх. Дар нашых ніваў, лясоў прадаем мы за мора Іншым краём і, няхай мы раўня па багацьці, Цэнім заморскае менш, чымся родныя пушчы. Княства Вялікае нашае — край дабрадзейны, Больш, чым красу ў сваім моры зялёным хавае. Ён — і складніца жывіцы й смалы карабельнай, Скуркаў куніцы, і мёду, і воску й дзічыны. Так што чужынцы-купцы трасянуць калітою Могуць цяжкой, не скупіцца на торжышчах нашых. Знойдуць усё: і сасну карабельную й дубу Стырты й драніцу на дахі чужым багацеям Тамка, дзе лесу няма. Нашы пушчы на дзіва Борзда растуць. Не знайсьці гэткіх волатаў-соснаў Пэўне нідзе. Шчодра нас надарыла прырода! Водараць пахамі краскаў лясныя узьлесьсі — Месца ўлюбёнае вёскаў на гульні ды йгрышчы, Бортнікі нашыя дзюплі дзяўбуць у камлішчах Дрэваў старых і ўжо маюць вульлі неўзабаве. Вёснамі — птушкі лясной не палічыш у пушчы, Б'юць яе стрэламі ў нас, а часамі й мушкетам Тых пявуноў, аб якіх яшчэ Пліні нам піша, Ў пушчы бязь ліку. У нас тут іх клічуць глушцамі. Птушка важкая, вагою гуся перавысіць, Пах асаблівы глушцоваму мясу ўласьцівы. Большай уцехі нямаш, чымся бачыць, як певень, Трапна падбіты, падскочыць… і падае долу! Зь цягі нясе паляўнічы дзьве нібы здабычы: Страву для цела, адлі і спажыву для духу. Дзе ні паткнешся — майструюць ці сеткі, ці пасткі: Гэтай ня зловіш — у гэную трапіць дзічына. Лесу закон скрозь адзін для здабытчыка-лоўцы! Гэткім прырода наш край надарыла багацьцем, Што лішкі тутка даюць нам свабоду здабычы: Ёсьць у ашчадных удосьць і птушыны і зьвера, Процьма марнуецца. Бачыў я сам нерастоўі Поўныя дохлае рыбы, што сетку мінула. Горш із даглядам: дзічэюць сады год па годзе, Збожжа ня родзіць на нівах, нязжатых улетку… Наша айчына — краіна загадкаў і дзіваў! Можа так Бог загадаў, каб усё было вольна, Мо з чараўнічае моцы расьце ўсё, каб зьгінуць? Часта з трывогаю думаеш: чым растлумачыць Сілу, што свомая зёлам паўночным ды словам, Песьняў уплывам магутным? І часам здаецца Гэта ўсё казкаю мне чараўніцы Мэдэі… Словы мае найшчырэйшая праўда. Я знаю, Жорстка карае Хрыстовая вера паганых, Тайна зьвязаных із моцамі зла чарадзеяў. Як іх даюць, з памагатымі, на катаваньне! Хопіць таго, каб пайшлі пагалоскі ў народзе: «Ён, бач, вядзьмяр і ціхцом із нячыстым вядзецца!» Схопяць у міг бедалагу, павяжуць і рукі, і ногі Й кінуць з высокага берагу ў вір галавою! Бачаць, што топіцца, — што ж, вінавайца — бязьвінны, А як ня топіцца, лічаць, што вінны напэўна! Гэткія кары ці раз назіраў я: ў прадоньні Б'ецца ахвяра зьвязаная з хваляй, прабуе Рынуць у вір з галавою, а натаўпы прагна Ходаньне гэтае сочаць, клянуць, гарлапаняць! Бачачы гэткае, я камянеў ад уразы Мрсьцілася, быццам вада — не вада, як заўсёды. Суне вось хваля, здаецца — канцы… праглынула… Не, не кранула, ўцякае… жыве йшчэ ахвяра! Справядлівейшы агонь: і чарадзея, і ведзьму Ён пажарэ ўсё адно, як агідных зладзеяў… Мо што да словаў маіх вы займелі сумлевы? Верце! Ў Літве адбываецца гэткае яўна. Я толькі праўды трымаюся, хай, як вядома, Нат у звычайныя выдумкі, бабскія казкі, Верыць гатовыя часта й разумныя людзі. Кіньма жа-ж казкамі трызьніць, спрабуем цяжару Трошкі лягчэйшага: знойдзем бароў насалоду. Шчодра табе, чалавеча, адкрыла прырода Сьвету прывабнасьць, а дзе ж твая будзе падзяка? Першапачатная гожасьць і траваў і дрэваў, Статкі лясной зьвярыны, баравая дзічына, — Ўсё захапляе а цешыць мужоў добрародных, Пасьля паходаў прыбылых увосені ў пушчу Папаляваць, адпачыць ад вайсковых цяжараў. Праца й спачын тут — найлепшая страва для духа, Цела гартуе яна і старэчую немач Аж на даўгія гады адганяе і гэтым Спраўнасьць захоўвае й век падаўжае сьмяротным. Гэта дазнаньнем пацьверджана: сунецца старасьць, Цела ж здаровае, слых няпрыглушаны, вуха Ловіць найменшыя шэляхі, добрае й вока Мэту бясьхібна здалёку ужо прыкмячае. Практыкай лепшай для вока ці лекам для вуха Ловы лічу я ізь іхнай няспыннай старожай. Вуха і зрок — памагатыя нам у прыгодзе, Калі, прыкмеціўшы лоўчага, зубар злаўчыцца, Каб вас адолець, ня спрытам, дык моцай сваёю. Ён, што з прыроды напорысты, кемлівы, грозны, Ўзагрудкі пойдзе й нічога ўжо вас не ўратуе… Зжыўшыся зь лесам, дасьветчыўшы сам усё гэта, Я ўваскрашаю так вобраз праўдзівы, і знаю, Што для каго — гэта праўда, а хто ня дасьць веры. Хай будзе й гэтак… Я песьню на суд справядлівы Гэтта стаўляю. Няхай яе згодна із правам Тыя асудзяць, што працаю сталай у Музы Ўменьне займеў лепш цаніць і пісаць, чымся тутка Сам я, і ў часе кароткім, і сьпехам, накідаў.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 14
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)