Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Песьня пра зубра - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Песьня пра зубра

Электронная книга - «Песьня пра зубра». Краткое содержание книги:

«Песьня пра зубра» (1521—1522) — паэма напісаная на класічнай лацінскай мове. Спачатку твор быў прысвечаны папу Льву X, у пазнейшым выданні (Кракаў, 1523) — каралеве Боне. Паэма лічыцца непераўзыйдзенай у эпічным паказе Беларусі і беларускага народу да з'яўлення паэмы «Пан Тадэуш» А. Міцкевіча. У паэме яскрава выражаны патрыятычны заклік да яднання і дружбы розных па веры і культуры еўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсця, услаўленне дзейснай, свабоднай, гарманічна развітой і мужнай асобы, ідэя патрыятызму і антываенны пафас, рэнесансава-утапічная канцэпцыя гарманічных узаемадачыненняў чалавека, грамадства і прыроды, міждзяржаўных адносін.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 14
Перейти на страницу:

3

Шмат мог сказаць аб зуброх кожны ў нас паляўнічы. Што ж да мяне — паляваць я ўжо, хіба, ня буду: Час хваляваньняў мінуў і жыве толькі памяць Сумнага сэрца… Вяртаюся думкай туды я, Ўдзень і ўначы пасткі памяці зноў расстаўляю, Сочачы пільна за кожным каштоўным імгненьнем, Згубленым некалі, сяньня ж, на жаль, незваротным. Што з тых спамінаў! Вярнуць даўніну немагчыма. Гонішся сьледам за згубленым часам, сьмяротны, І не здагоніш — забіты… Няхай сабе й гіне, Часу бурліваму волі сваёй не накінеш… Што ж я чакаю? Пара ўжо за працу мне брацца. Вусьцішна ўсё-ткі: начытчыкаў чым ты задзівіш? Зьведалі ўсё яны, столькі згарнулі бачынаў! Хай сабе спраўдзяць па кнігах, які зь сябе зубар, Але ды будзе вядомы й мой ім дадатак: Тайніцу крыюць бары й напішу я пра справы, Што не знайсьці вам ні ў кнігах, ні ў граматах даўных. Нават і Паўлюс Дыякан, у Дзеяньнях тых Лянгабардзкіх, Нам аб памерах зубровага цела ня кажа, Піша адно, што на скуры забітага зьвера Спалі — там дзесьці — пятнаццаць ажно паляўнічых! Не захапляўся ніколі ні скураю я, ні рагамі, Як разьбіралі на ловах у пушчы здабычу… Я паляўнічыя сьцежкі разьведаў з маленства, Зьведаў цяжары жыцьця, яго працу й турботы, Собіла ж мне бо — із Рэчы пасполітай родам — Край мой гушчарны, ня ў прыклад паэтам даўнейшым, Крокам наважным з канца ў канец перамераць. Змалку вучыўся я ў бацькі майго — зьвералоўцы — Сьцішнай хадою прасочваць лясныя гушчары, Зоркасьцяй вока у логаве зьвера высочваць… Кемлівасьць, нюх — паляваньне бязь іх гэта кпіны: Ступіш ізь ветрам, а зьвер ужо счуяў, схаваўся. Колькі ж ён поту сагнаў зь мяне ўзімку, у сьцюжу, Дзіды з пляча прымушаючы кідаць з разгону! Колькі я сконаў зьлічыў, зграй браханьня начуўся Дзіцем яшчэ, брыдучы сьледам лоўчага-бацькі! Сьцяміў усё: скуль выходзіць мядзьведзь ізь сям'ёю, Як і калі йдзе вяпрук на папас у дуброву, Пасткі як трэба стаўляць на ласёў палахлівых, Каб як пятлі не заўважыў і ў сетку ускочыў. Бачыў і чуў, як ад стрэлаў трымцела паветра, Цяжка, з бурчаньнем на сьнег асядала здабыча, Бачыў, як коньнік мільгае ў гушчары, як пырскі Зыркай крыві і яго й гурбы сьнегу чырвеняць. Вось жа-ж у гэткіх прыгодах у нашай старонцы Часта быў зь іншымі роўны я ў справах лавецкіх: Рэкі лясныя, Дняпра паўнаводнага стрыжань Конна з буланым адольваў у гоне за зьверам. Што ж, прызнаюся: ахвотна ў баку б я застаўся, Ды адставаць ад сяброў у нас ганьбай лічылі. Колькі нягод паспытаць давялося мне ў пушчах літоўскіх, А без хвальбы гавару, быў я і спрытны і лоўкі. Творчасьць ляснога майстэрства, мой плод недасьпелы, Ты, чытачу мой, сарві з кроны ягонай нястройнай. Мэта мая — цябе ўзяць на прыроды улоньне, Зь ёй пазнаёміць, і з норавам дзікага зьвера.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 14
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)