Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 164
Перейти на страницу:

Калі Алесь прачнуўся, кібітка стаяла ля сходаў вежынскага палаца. Ён адкінуў вільчуру, выскачыў на снег і цераз тры прыступкі пабег да ўвахода, поўны трывогі і чакання.

…Дзед сядзеў ля каміна. На століку, як заўсёды, бутэлька віна і келіх. На каленях папка з гравюрамі.

Узняў на ўнука вочы. Сінія, трохі пабляклыя. І… не здзівіўся, убачыўшы румяныя шчокі, усмешку, кропелькі вады ў валасах. Толькі трохі здрыгануліся чорныя бровы.

— Ты? — сказаў Вежа. — Чаго гэта ўзімку? Такая завіруха. Суму не хапае?

І падставіў для пацалунка пергаментна-смуглую голеную шчаку.

Нібы нічога не было. Нібы з Загоршчыны прыехаў.

— А казаў… некалькі год.

— Абставіны змяніліся. Буду ездзіць часта.

— Я ж казаў. Леціцё з гнязда, я навекі. А ў свеце — вецер.

— Загадайце дастаць з кібіткі. Я там падарункі прывёз.

— Глупства, — разгублена сказаў дзед. — І не трэба было зусім. Вялікі горад. А маладосць гэта тое самае, што мантацтва. Лепей бы ўзяў Кастуся да дзяўчат… гэтых вашых… Ну, як іх?.. Новае слова.

Вусны дзеда іранічна крывіліся.

— Ага… нігілістак. Стрыжаных ды ў акулярах, крый нас ад такой бяды, божа.

— І што?

— І паезаў бы з імі да Барэля[31].

— Дзядунь, вы адкуль ведаеце?

— Ты што — лічыш, мы тут сякерай голімся? — І забурчаў: — У наш час жанчыны — гэта ж царыцы былі, каралевы. Ідзе — сляпыя за ёй галовы паварочваюць, так ззяе. Са смяротнага ложа чалавек устае, каб хоць крок за такой зрабіць… А цяпер!.. Нігісісткі, трыбушысткі, матэрыялісткі. Жывёльны магнетызм, рэфлексы, палавое пытанне.

Алесь сумеўся.

— То што хоць прывёз?

— Вам пару карцін. Вось паглядзіцё. Я там добрае знаёмства з букіністамі ды антыкварамі завёў. Дапамаглі яны мне дастаць для вас першае выданне Бакачча. Ведаеце, гэтае ў белай скуры, вялікае…

— Дзякуй. Асабліва за "белага Бакачча". Рэдкая штука. У мяне не было. Гэта кніга чыстая, чалавечая. Пляваць яна хацела на ўсе абмежаванні, на ўсякую скутасць… Дзякуй, сынок… Ну, давай абдымемся.

Алесь не ведаў, як спытаць пра тое, што яго цікавіла. Моўчкі сядзеў ля агню.

— Як тут у вас? Як бацькі? — нарэшце спытаў ён.

— Б'ёмся памалу. Бацька павінен зараз прыехаць.

— А Глебавічна?

— Бегае ўсё.

— Што з Раўбічамі?

— Яраш у гордай самоце. Не вітаемся.

— А што Гелена?

— Тут, сыне, справы больш складаныя. Раджае яна. Першыя схваткі былі ўчора. Мы яе перавялі былі праз арку, непасрэдна ў будынак. Адмовілася. "Там жыла, там і раджаць буду".

Дзед глядзеў у агонь і не бачыў вачэй унука.

— Доктар некалькі месяцаў прыязджаў з "губернскага града". А цяпер тут сядзіць.

Вочы дзеда былі журботныя.

— Глебавічна паспрабавала пагаварыць, хто такі. Не кажа. "Кахаю, — кажа, — ні аб чым не шкадую. Але з ім ніколі не буду". А роды цяжкія. Еўфрасіння людзей пагнала, каб у Мілым ды ў Загоршчыне па царквах царскія брамы расчынілі. І я… змоўчаў. Так з учарашняга дня расчыненыя і стаяць… Шкада страшэнна… Як нябожчыцу маю святую… Ксені.

Упершыню за ўвесь час, што Алесь помніў дзеда, той вымавіў імя бабкі. Праз сорак сем год маўчання з'явілася ў пакой, да гэтага агню і гэтых кніг, ціха паварушыла полымем і застыла ў цішыні здань, якой адзін быў абавязаны жыццём, а другі — усім болем жыцця.

— Дзеду, — ціха сказаў Алесь. — Я гэта толькі вам. Нават не бацьку… Гэта маё дзіця, дзеду.

Твар Дзеда стаў смугла-аліўкавы. Нешта нібы варухнулася і ссунулася ў вачах… Дзед схіліўся да агню і качаргою пачаў варушыць жар. І, можа, ад жару шчокі пана Данілы трохі паружавелі.

— Т-так. Віншую. Жаніцца трэба.

І, нібы абдумваючы нешта, спытаў:

— Калі?

— Дзеду, — сказаў Алесь. — Вам яшчэ трэба пагаварыць аб гэтым з ёю. Яна не хоча.

— Як гэта — "не хоча"? — раззлаваўся дзед.

Ён сказаў гэта такім рэзкім голасам, што брынкнула, адгукнулася рэхам струна ў гітары на сцяне.

— Не гневайцеся, дзеду. Гэта, на жаль, так. Яна проста помніла аб тым вечары, калі я прынёс ёй волю.

— Расказвай, — кінуў дзед.

…Калі ўнук скончыў, пан Даніла глядзеў у агонь бліскучымі вачыма.

— І Майку назнарок памірыла?

Алесь нахіліў галаву.

— Мне няма чаго гаварыць з ёю, — урэшце сказаў дзед. — Гэта трэба зрабіць табе…

Дзед з сілай кінуў канцом у агонь качаргу. Абодва маўчалі, гледзячы, як у пырсках жоўтага полымя наліваецца чырванню, нібы крывёй набракае, метал. Жалеза стала вішнёвым.

Потым пляснуў рукамі па каленях:

вернуться

31

Гаспадар аднаго з лепшых рэстаранаў у Пецярбургу.

1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)