Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
- Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
- Год: 1995
- Язык: белорусский
- Год: Юнацтва
- ISBN: 5-7880-0899-9
- Жанр: Историческая проза
Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:
— Вы, спаядзяюся, дазволіце мне пазбегнуць у адносінах да вас звароту "милостивый государь", — са старамоднай галантнасцю сказаў прафесар.
— Я спадзяваўся на гэта даўно.
Сразнеўскі гартаў лісты работы.
— Хлопчык мой, — сказаў ён. — Я не люблю празмерных пахвал. Але вы зрабілі незвычайнае. Вы адкрылі "вялікае Чыпанга", як Марка Пола. Адкрылі новы, нязнаны свет. Адкрылі, магчыма, цэлы народ. Няўжо яны былі такія?
— Якія, пан прафесар?
— Усе ж кажуць аб крайняй забітасці, затурканасці, выраджэнні нашага краю.
— Гэта ёсць. Але ў гэтых выказваннях больш палітыкі, чым праўды.
— Як?
— Трэба было давесці, што народ вынішчалі, што толькі под эгідай Мікалая Раманава, Уварава і Аракчэева ён атрымаў магчамысць дыхаць.
Прафесар трохі спалохаўся. Благавешчанскі ў чымсьці меў рацыю.
— Лінгвістыка не ведае палітыкі, мой друг.
— Лінгвістыка — гэта значна больш палітыка, чым усё натуразаўства. Не, народ не забілі. Ён жыве і чакае шчасця. І будзе жыць, як бы цяжка яму ні было… А наконт забітасці мяркуйце самі. Ладымер[28] едзе ламаць хрыбты крымчакам, восковая дзека розумам пабівае князя Ганю, мужык Ваўкалака піша на лубе лісты да каханай, таксама мужычкі, Любка з Копанога Рова, што пад Крычавам, звычайная дзяўчына з месца, грае ў шахматы з "царом чорных і рагатых" Рабедзяй і выйграе ў яго палонных. Або легенда аб лебядзінай келлі, ці аб явары і белай бярозе. Памятаеце, на магілах юнака і дзўчыны, раздзеленых царковой:
Чаму "Трыстан і Ізольда" — адзнака вялікіх сіл, а гэта — прыкмета забітасці?
Памаўчаў:
— Так, быў і прыгнёт. Але прыгнёт нараджае не толькі рабоў. Са слабых — магчыма. Але з моцных ён нараджае волатаў.
— Сразнеўскі задумаўся. Відаць, хацеў быў паўшчуваць за небяспечныя думкі, але раздумаў. Схаваў твар у далонях. Потым апусціў далоні.
— Якія гордыя, моцныя і страшныя людзі! Якая страсная прага справядлівасці! Як гэта там, у вас?
І гэта — як дуды раўлі! І як тройчы стрэліў і на трэцім стрэле "сэрца стрэльбы разарвалася"! Што ж гэта, хлопчык?! Ці во гэта… Не, гэта:
І як за волю сцяг трымалі. А Ляўшун граў у рог. А Грышко Пакубяціна падскакаў і ўдарыў па медным горле, што спявала, кулаком. І воля
А потым рог павезлі ў перакідных хустах, а ён сам граў. А? Як гэта?
Памаўчаў.
— Гэта — схавай. Маеш рацыю: надрукаваць гэта нідзе не надрукуюць, а людзей насцярожыш.
— Я гэтага i хачу.
— А я хачу, каб наступнай зімою, калі датэрмінова здасі экзамены за універсітэцкі курс — гэта стала тваёй дысертацыяй на кандыдата. З налёту іх возьмем. Каб не апамяталіся.
І Алесь убачыў малады, свавольны агеньчык у вачах прафесара. Не, проста ў вачах ціхмянага і добрага, але сумленнага чалавека.
Сразнеўскі раптам сказаў:
— Я не хачу, каб табе было цяжка.
— Чаму мне павінна быць цяжка?
— Ну вось гэтыя погляды. Непазбежнасць вайны за іх.
— Для мяне гэта не цяжар.
— І крайняя незалежнасць думкі, і рэзкасць, і тое, што ты адзін.
Паўза была доўгая і цяжкая. Потым прафесар ціха спытаў:
— Ты не верыш у бога, хлопчык?
— Чаму вы так думаеце?
— Ну вось гэтыя твае думкі. Спачатку вайна за волю, мяцеж за яе, страшны бунт Ваўкалакі, Вашчылы, Машэкі, Ляўшуна, Дубіны, Сымона-аршанца[29]. Дзіды, стрэльбы, бунчукі, страшныя, страсныя, жывыя людзі. І толькі потым рэлігійны рух, рэлігійныя паўстанні. Мяцеж віцяблян, Юр'ева ноч і "мост на крыві"[30] ў Воршы. Дый тое ты даводзіш, што біліся не за бога і рэлігійную справядлівасць, а за чалавека і справядлівасць грамадскую… І потым, гэтыя твае словы, што "рэлігія — справа дзесятая".
Алесь некаторы час маўчаў, пакусваючы суглоб указальнага пальца.
— Вы маеце рацыю, — урэшце сказаў ён. — Я не веру. Як сказаў нехта, не адчуваў дагэтуль патрэбы ў такой гіпотэзе. То бок, не кажу, што зусім пакідаю замест усяго гэтага пустое месца. Я хутчэй уяўляю яго сабе як нешта, з чым трэба весці спрэчку.
28
Тут і далей размова ідзе аб героях беларускага фальклору.
29
Легендарныя і гістарычныя беларускія героі-паўстанцы.
30
Месца сутычак бедных і багатых у Оршы.