Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 163
Перейти на страницу:

– То значыць, яны самі робяць сябе трывалымі? Самі?

– Хлопча, без бога, няхай нават безнадейнага, чалавек не мае падтрымкі ў сабе. Гэта падобна на ерась, ведаю: бог, на якога нельга спадзявацца, якога трэба бараніць. Але людзі трымаюць бога ў сабе, каб быць моцнымі... І найлепшы доказ – гэта тое, што вы выжылі, што гэта – дзіва, што не можа быць такой велічы без бога ў душы, – паклаў руку на плячук Алеся. – Найлепшы доказ – бог у вашым сэрцы.

...Алесь страпянуўся. Што гэта, задрамаў? Ірваны гук званочкаў. Нетры і снег. І ў гэтай безнадзейнасці чалавек ганарыцца сабою, маленькая мушка ў снягах. І вось конь, мудры конь песні, адказвае седаку:

Ой, цяжкі мне, цяжкі Частыя дорожкі, Частыя дарожкі, Густыя карчомкі.

Жывая песня ў мёртвых снягах. Маленькае сэрца не звяртае ўвагі, што вялікае вось-вось разарвецца. Не звяртаючы ўвагі на сусвет, на тое, што будзе заўтра, на мяжу пазнання, на зорныя астравы, мудра і мужна льецца песня...

Ты ж мяне паставіш Сыру зямлю біці, А сам, молад, пойдзеш Гарэлачку піці.

І ў гэтым вышэйшая мудрасць, але таксама і штосьці прынізлівае.

Ён думаў аб гэтым вялікім уніжэнні. І ў душы нарастала пагарда да сваёй слабасці, злосць на сваю слепату і тамленне.

А ў снягах бязлітаснай зімы мужна змагалася з марозам малюсенькая жывая крынічка песні:

Ты ж мяне паставіш У снезе па вушкі, А сам, молад, пойдзеш К шыкарцы ў падушкі.

І пад гэтую песню ён непрыкметна задрамаў... Пагойдваючыся, ляцеў пад гукі ўрывістай дзіўнай музыкі некуда ў бездані вялікага сэрца. Насустрач таму, што чакала.

...Ён сніў сон, у якім бачыў бога. Ён быў дзівосны, таму што яго нельга было бачыць, і ніхто ў свеце не бачыў яго, і толькі пачуццё таго, што ён побач, давала ўпэўненасць у тым, што ты бачыш яго... Не было пустаты ў душы, было разуменне ўсяго на зямлі на адно кароткае імгненне, і жах, што аддалішся і зноў страціш усё.

Бог быў не чалавек, і не жывёла, і не пульсуючае сэрца зорных астравоў, і не трава, і не каласы на нівах, і не слуп святла, а ўсё святло, і белы мокры конь, і чырвоная квецень дзічкі, і адначасова – нішто.

...З глыбінь, куды ляцела, падаючы, душа, нарастоў нізкі, на мяжа слыху, гук, які запаланяў усё. Сусвет крычаў.

Калі Алесь прачнуўся, кібітка стаяла ля сходаў вежынскага палаца. Ён адкінуў вільчуру, выскачыў на снег і цераз тры прыступкі пабег да ўвахода, поўны трывогі і чакання.

...Дзед сядзеў ля каміна. На століку, як заўсёды, бутэлька віна і келіх. На каленях папка з гравюрамі.

Узняў на ўнука вочы. Сінія, трохі пабляклыя. І... не здзівіўся, убачыўшы румяныя шчокі, усмешку, кропелькі вады ў валасах. Толькі трохі здрыгануліся чорныя бровы.

– Ты? – сказаў Вежа. – Чаго гэта ўзімку? Такая завіруха. Суму не хапае?

І падставіў для пацалунка пергаментна-смуглую голеную шчаку.

Нібы нічога не было. Нібы з Загоршчыны прыехаў.

– А казаў... некалькі год.

– Абставіны змяніліся. Буду ездзіць часта.

– Я ж казаў. Леціцё з гнязда, я навекі. А ў свеце – вецер.

– Загадайце дастаць з кібіткі. Я там падарункі прывёз.

– Глупства, – разгублена сказаў дзед. – І не трэба было зусім. Вялікі горад. А маладосць гэта тое самае, што мантацтва. Лепей бы ўзяў Кастуся да дзяўчат.. гэтых вашых... Ну, як іх?.. Новае слова.

Вусны дзеда іранічна крывіліся.

– Ага... нігілістак. Стрыжаных ды ў акулярах, крый нас ад такой бяды, божа.

– І што?

– І паезаў бы з імі да Барэля[32].

– Дзядунь, вы адкуль ведаеце?

– Ты што – лічыш, мы тут сякерай голімся? – І забурчаў: – У наш час жанчыны – гэта ж царыцы былі, каралевы. Ідзе – сляпыя за ёй галовы паварочваюць, так ззяе. Са смяротнага ложа чалавек устае, каб хоць крок за такой зрабіць... А цяпер!.. Нігісісткі, трыбушысткі, матэрыялісткі. Жывёльны магнетызм, рэфлексы, палавое пытанне.

Алесь сумеўся.

– То што хоць прывёз?

– Вам пару карцін. Вось паглядзіцё. Я там добрае знаёмства з букіністамі ды антыкварамі завёў. Дапамаглі яны мне дастаць для вас першае выданне Бакачча. Ведаеце, гэтае ў белай скуры, вялікае...

– Дзякуй. Асабліва за “белага Бакачча”. Рэдкая штука. У мяне не было. Гэта кніга чыстая, чалавечая. Пляваць яна хацела на ўсе абмежаванні, на ўсякую скутасць... Дзякуй, сынок... Ну, давай абдымемся.

Алесь не ведаў, як спытаць пра тое, што яго цікавіла. Моўчкі сядзеў ля агню.

– Як тут у вас? Як бацькі? – нарэшце спытаў ён.

– Б’ёмся памалу. Бацька павінен зараз прыехаць.

вернуться

32

Гаспадар аднаго з лепшых рэстаранаў у Пецярбургу.

1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 163
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)