Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Общественные науки, социология » Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце
Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Электронная книга - «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце». Краткое содержание книги:

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).
1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 66
Перейти на страницу:

БСДП «НГ» пасля аб’яднання з Партыяй Народнай Згоды ў 1995 г. падкрэсліла сваю левацэнтрысцккую платформу, працягвае традыцыі марксісцкай сацыял-дэмакратыі пачатку ХХ стагоддзя (напрыклад, удзельнічае ў святкаванні 1-га мая).

БСДГ утварылася пасля расколу Грамады, створанай у 1991 г. пад кіраўніцтвам М. Ткачова. У 1997 г. не падтрымаўшая аб’яданне з БНЗ, частка былой БСДГ стварыла аргкамітэт па аднаўленню партыі і пасля аб’яднання з Беларускай нацыянальнай партыяй (БНП) у 1998 г. БСДГ была адноўлена. У праграме БСДГ, прынятай на 2-м з’едзе ў 1999 г., адзначана, што БСДГ — партыя правацэнтрысцкага кшталту. Яна не прытрымліваецца ўсталяванага сярод сацыял-дэмакратычных партый прынцыпу дзяржаўнага рэгулявання эканомікай, выступае за шматукладую эканоміку і ў першую чаргу рыначную. Другай рысай БСДГ — таксама традыцыйная прыкмета «правага» ўхілу — з’яўляецца тое, што вялікая роля ў праграме адводзіцца нацынальнаму адраджэнню і ўмацаванню дзяржаўнай незалежнасці Беларусі.

На нашай схеме змешчаны асноўныя палітычныя партыі і ідэалагічныя платформы, што існуюць у наш час на Беларусі. Іншыя, больш дробныя партыі прымыкаюць да асноўных. Так, напрыклад, Патрыятычная партыя па свайму характару бліжэй за усё падыходзіць да ідэалогіі камунізма і адносіцца да фігуры 2, Рэспубліканская партыя Працы і Справядлівасці — гэта сацыял-дэмакратыя І (фігура 6-І) і г.д.

У заканчэнне адзначым, што прадстаўленая на схеме палітра беларускіх ідэалогій і партый мае некаторыя адметнасці ў параўнанні з палітрай іншых краін. Так, на Беларусі (у адрозненне, напрыклад, ад Украіны, ці Польшчы) адсутнічае нацыянал-камунізм і таму фігуры 2 і 1 не маюць агульных граніц. Аналагічна, не перасякаюцца фігуры 3 і 5, бо, як мы паказалі вышэй, на Беларусі няма ліберал-кансерватараў.

Пабудаваная схема палітры ідэалогій не з’яўляецца застыўшай палітычнай структурай, яна сфармавалася на працягу ўсяго 10 гадоў і адлюстроўвае стан беларускага грамадства на рубяжы ХХІ стагоддзя. Зразумела, яна будзе мяняцца, магчыма дапаўніцца новымі фігурамі і сегментамі, але ў выніку, калі Беларусь будзе ісці паспяхова па шляху прагрэса, колькасць асноўных ідэалогій будзе змяншацца, а колькасць партый магчыма прыпыніцца на лічбе 2 — як гэта мае месца ў перадавых краінах Еўропы і Амерыкі (напрыклад, у ЗША існуе дзве партыі — рэспубліканская і дэмакратычная).

4.2. Негвалтоўныя метады рэалізацыі нацыянальнай ідэі (НІ)

Ажыццяўленне НІ — дасягненнне незалежнасці знутры і самасцвярджэнне нацыі — у наш час магчымы шляхам ненасільнага дзеяння. Якімі ж метадамі можна ненасільна процістаяць існуючаму аўтарытарнаму рэжыму. Найбольшую ўвагу можна аддаць наступным ненасільным акцыям і грамадскім рухам:

1. Праца сярод насельніцтва — рабочых, сялян, інтэлігенцыі і іншых сацыяльных груп. Напрыклад, у 1991 годзе у Мінску выйшла на вуліцы каля 100 000 чалавек, была прыпынена праца вялікіх заводаў і прадпрыемстваў і гэта дало магчымасць ўздзейнічаць на ўрад. Сацыяльнае супрацьстаянне — магутная зброя ненасільнай барацьбы.

2. Стварэнне вялікай сеткі няўрадавых арганізацый і прадпрыемстваў. Трэба максімальна змяншаць сацыяльную і эканамічную залежнасць людзей ад дзяржавы. Многія з нашых рабочых і служачых да гэтага часу чыста па-саўкоўскаму адносяцца да месца сваёй працы. Імі кіруе страх быць звольненымі, нягледзячы на жабрацкую зарплату. Прычым назіраецца адваротная парадаксальная залежнасць: чым менш чалавек атрымлівае, тым больш ён абараняе рэжым, і чым больш заможна ён жыве, тым больш ён схільны да крытыкі рэжыму. Магчымасць самастойнага стварэння сямейнага бюджэту, максімальна магчымая незалежнасць чалавека ад дзяржавы — вось шлях перамогі над сіндромам савецкага страху.

3. Важным пытаннем з’яўляецца праблема паразумення паміж рознымі дэмакратычнымі арганізацыямі і партыямі, а таксама каардынацыя дзеянняў паміж імі і ўсёй апазіцыяй. Неабходнасць негвалтоўнага характару супрацьстаяння рэжыму прызнаецца зараз усімі. Але шлях шматпартыйнасці часта становіцца тормазам прарэсу, а не здабыткам дэмакратыі.

Мала вядомым метадам паразумення паміж плынямі розных ідэалагічных накірункаў з’яўляецца метад, вядомы ў палітыцы пад тэрмінам «саборнасць».

Гэтае паняцце не толькі царкоўны тэрмін, у сапраўднасці саборнасць з’яўляецца вядомым старажытным, аб’яднаўчым прынцыпам дзяржаўнага будаўніцтва. Этымалогія слова «саборнасць» вядзецца ад дзеяслова «збіраць» і азначае збіранне лепшых сіл грамадства для рашэння жыццёва важных задач. Саборнасць з’яўляецца першаснай формай выражэння грамадскай волі. Фактычна саборнасць — гэта антыпод партыйнасці. Улічваючы наш невялікі дослед у партыйным будаўніцтве, малую аўтарытэтнасць партый у грамадстве, менавіта саборнае вырашэнне спрэчных пытанняў набывае ў нашых умовах адметны сэнс.

1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 66
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)