Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Общественные науки, социология » Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце
Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Электронная книга - «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце». Краткое содержание книги:

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).
1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 66
Перейти на страницу:

Згодна аднаго з падыходаў лічыцца, што трэба мяняць культавую мову на зразумелую народу мову, падцвярджаючы гэтую выснову словамі апостала Паўлы: «Дбайце пра тое, каб прарочыць, але не забараняйце гаварыць і мовамі».

Прыхільнікі артадаксальнага падыходу лічаць, што культавая мова павінна заставацца нязменнай і маюць свае аргументы на карысць традыцыйнай мовы богаслужэння. Галоўны аргумент — гэта святасць мовы, гэта здольнасць мовы ўвесці часовую і смертную чалавечую істоту ў свет Вышэйшага плану, Боскасці.

Некаторыя рэлігійныя канфесіі маюць абыякавыя адносіны да мовы богаслужэння. Гэта ўласціва найперш амаль усім пратэстанцкім цэрквам. Назіраецца такая заканамернасць: чым старыжытней канфесія, чым яна больш нясе рыс артадаксальнасці, тым у большай ступені яна захоўвае нязменнай мову свайго богаслужэння. У каталіцкім касцёле зусім нядаўна (пасля Другога Ватыканскага сабора 1962–1965 гадоў) замест традыцыйнай лаціны было дазволена ўжыванне нацыянальных моў.

Праваслаўная царква не выпадкова па грэчаску завецца «артадаксальнай». Яна кансерватыўней за касцёл у значна большай ступені і славянскі праваслаўны свет да нашага часу стала карыстацца царкоўнаславянскай мовай. Дыскусіі аб магчымасці пераходу на беларускую мову ў праваслаўных набажэнствах вядуцца даўно і адказ на яе не адназначны.

Пытанне аб прымірэнні розных поглядаў да праблемы культава — нацыянальнага суіснавання вельмі актуальнае. Мае рацыю К. Б. Мечкоўская, якая падкрэслівае: «практика, которая использует вероисповедание как рычаг в национально-языковой или иной политике, так же порочна, как и практика, для которой национально-языковые проблемы — только аргументы в языковой пропаганде».

Апошняе стагоддзе адзначана знакам секулярызацыі Царквы і згаданае вышэй паслабленне каталіцызму адносна моўнай традыцыі тлумачыцца менавіта імкненнем да самазахавання і спрадвечнай палітыкі экспансіі. Вось тут і ўзнікае пытанне аб далейшым развіцці хрысціянства, аб мове богаслужэння ў будучым.

У ракурсе апошняга пытання трэба адзначыць і яшчэ адну моўную катэгорыю, якая адрозніваецца ад згаданых двух — культавай і нацыянальнай — і, звычайна, не вылучаецца ў асобную. Гэта — мовы вузка-прафесійнага кшталту. Да іх, напрыклад, належыць мова формул — мова матэматыкі; ёсць мовы праграмавання — сродак зносін чалавека з электронна-вылічальнымі машынамі (кампутарамі).

Сярод гэтага, трэцяга класа моў існуе таксама дзве розныя групы моў. Першая — уяўляе сабой пэўны код і звычайна зводзіцца да звычайных моў. Напрыклад — мова глуханямых, мова матэматыкі і іншыя. Другая група — мовы як сродак зносін чалавека не з чалавекам, з іншымі аб’ектамі-існасцямі, што могуць быць зразумелымі толькі гэтаму аб’екту і для яго ствараюцца. Сюды трэба аднесці ў першую чаргу ўсё інфармацыйна-тэхнічнае поле сучасных кампутарных тэхналогій.

Вузка спецыялізаваны характар зносін паміж чалавекам і кампутарам за апошні час пачаў значна змянцца ў бок спрашчэння. Традыцыйныя мовы праграмавання магчыма ўжо ў недалёкім будучым зменяцца на звычайныя, нацыянальныя мовы (ЭВМ пятага пакалення). Адзначым таксама, што працэс спрашчэння моўных зносін ахоплівае і іншыя галіны чалавечай дзейнасці.

Вяртаючыся да нашай тэмы, можна задацца пытаннем, ці не мае аналагічнай тэндэнцыі і развіццё моў набажэнства? Калі зыходзіць з прыведзеных вышэй працэсаў (у галіне кампутарных тэхналогій, напрыклад), то напрашваецца думка аб аб змене характару моўнага асяроддзя богаслужэнняў — магчыма і ў гэтай вобласці надыйдзе час нацыянальных моў, што і здарылася з каталіцкай канфесіяй.

На нашую думку, аднак, нельга адназначна мяняць цяперашнюю мову, у прыватнасці, царкоўнаславянскую праваслаўнага богаслужэння на больш зразумелыя мовы. І гэта аргументавана даказана ў пісаннях Святых Айцоў і багасловаў, пра што казалася вышэй.

Рашэнне гэтага пытання нам бачыцца ў наступным.

1. Апошняе дзесяцігоддзе прайшло пад знакам масавага прытока людзей у храмы, значнага павялічэння колькасці вернікаў. Гэты працэс выявіў наступную акалічнасць: большасць грамадзян вельмі недасведчаная ў пытаннях рэлігіі і царкоўнага жыцця. Гэты прабел можна ліквідаваць шляхам змены сістэмы адукацыі. Адна з мер — увядзенне Закона Божага як прадмета ў агульнаадукацыйных школах. У тых месцах, дзе жыве большасць праваслаўнага насельніцтва, можна ўвесці элементы (факультатыў) царкоўнаславянскай мовы. Дарэчы, усё гэта ўлічвалася ў дарэвалюцыйных школьных праграмах і цяпер трэба толькі вярнуць былую традыцыю з улікам патрабаванняў часу.

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 66
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)