Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Общественные науки, социология » Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце
Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Электронная книга - «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце». Краткое содержание книги:

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 66
Перейти на страницу:

Чаму ж у 90-я гады ХХ ст. не з’явілася моцнай хрысціянскай-дэмакратыі? А тыя кволыя парасткі хэдэкаў увасобленыя ў партыях Беларуская Хрысціянска-дэмакратычная Злучнаць, ці Хрысціянска-дэмакратычны Выбар, хутка трапілі ў нябыт. Некаторыя тлумачаць гэта тым, што Беларусь з’яўляецца шматканфесійнай краінай, што перашкаджае стварэнню моцнай хрысціянска-дэмакратычнай партыі. Такі погляд цалкам памылковы.

Па-першае, і ў 30-я гады Заходняя Беларусь была шматканфесійнай, але Ян Пазьняк і Адам Станкевіч кіравалі моцнай хрысціянска-дэмаратычнай партыяй, якая мела сваю салідную газету «Беларуская крыніца». Акрамя таго ў наш час не існуе аднаканфесійных краін. Напрыклад, у Германіі некалькі канфесій і пры гэтым няма перавагі якой-небудь адной, пры гэтым католікаў і пратэстантаў (лютэран) прыкладна пароўну. Тым не менш творца «нямецкага цуда» Людвіх Эрхард быў хрысціянскім-дэмакратам, а адпаведная партыя была ў той час ва ўладзе. У Польшчы, што лічыцца каталіцкай дзяржавай, жыве каля мільёна праваслаўных, якія маюць аўтакефалію.

Па-другое, у Беларусі ў наш час любая партыя заснаваная на пэўных ідэалагічных прынцыпах будзе слабай. У грамадстве бярэ верх цяпер прагматызм. І не дзіўна, што найбольшую моц у Рэспубліцы Беларусь мае «партыя ўлады».

У выніку вышэй прыведзенага аналізу адпаведная класіфікацыя палі-тычных ідэалогій і партый Беларусі можа быць адлюстраванай на схеме 5.

Тлумачэнне да схемы 7

На схеме 7, як і на схеме 5, Х — вось фактара свабоды эканамікі, Y — вось фактара свабоды асобы, фігуры 1-10 адлюстроўваюць асноўныя палітычныя ідэалогіі Беларусі.

Фігура 1 — нацыналізм. Галоўная арганізацая, што спавядае гэтую ідэалогію. — Беларускі народны фронт (Рух існуе з 1988 г, партыя БНФ з 1993 г.). Аднак ні ў воднай праграме БНФ не выкарыстоўваецца тэрмін «нацыяналізм». Больш нацыяналістычны накірунак праграмных дзеянняў узяла на сябе Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі (НДПБ) (з 1995 г. ў назве партыі слова «Беларусі» было заменена на слова «беларусаў»). Але адкрыта аб’явіла нацыяналізм асновай сваёй праграмы толькі абвешчаная ў 1994 годзе Беларуская нацыянальная партыя (БНП). Аднак на перарэгістрацыю 1998 г. гэтая партыя не падавала.

Партыя КХП — партыя БНФ абазначана прамавугольнікам у правым верхнім вуглу на стыку фігур 1, 3 і 4. Сучасны статус яе больш блізкі да класічнага нацыяналізму, а абвешчаная ў 1999 г. КХП праграма дзеянняў, вылучыўшая галоўнай задачай стварэнне так званага «нацыянальна-вызвольнага руху», робіць яе падобнай да шэрагу партый, што паўставалі ў часы рэвалюцыйных пераўтварэнняў за нацыянальную свабоду пачатку нашага стагоддзя. Фактычна гэтая праграма ёсць выразнік ірэдэнтысцкага нацыяналізму ў Беларусі. У гісторыі ёсць шэраг прыкладаў такой барацьбы, якая канчалася як паразамі (паўстанне Кастуся Каліноўскага), так і перамогамі (напрыклад рух «Саюдзіс» у Літве). КХП, магчыма, яшчэ будзе кансерватыўнай партыяй, але гэта адбудзецца толькі тады, калі яна стане на шлях памяркоўных, паступовых змен у грамадскім ладзе, што сцвярджае класічны кансерватызм.

Авал нацыяналізму 1 мае агульныя пункты сутыкнення з іншымі ідэалогііямі (акрамя лібералізму і камунізму) — сегменты 8, 10

Фігура 2 — камуністычная ідэалогія. У Беларусі яе прадстаўляюць дзве партыі — КПБ і ПКБ. Блізка да іх стаіць таксама Патрыятычная партыя. Фігуры 1 і 2 не перасякаюцца, што азначае адсутнасць нацыянал-камунізму ў Беларусі.

Фігура 4 прадстаўляе хрысціянска-дэмакратычную ідэалогію. Як ужо адзначалася ў цяперашні момант афіцыйна ні водная з партый не спавядае гэтай ідэалогіі. Аднак ёсць асобныя носьбіты хрысціянска-дэмакратычнай ідэі, як сярод людзей, так і грамадскіх арганізацый. Да перарэгістрацыі 1998 года афіцыйна існавалі наступныя рысціянска-дэмакратычныя партыі: БХДЗ (Беларуская Хрысціянска-дэмакратычная Злучнасць), ХДВ (Хрысціянска-дэмакратычны Выбар (ХДВ), Беларуская Хрысціянска-дэмакратычная партыя (БХДП).

Фігура 5 — лібералізм. Галоўныя носьбіты ідэалогіі: Аб’яднаная Грамадзянская партыя (АГП) і Ліберальна-дэмакратычная партыя (ЛДП).

Фігуры 6-І і 6-ІІ — cацыял-дэмакратыя.. На схеме 7 у адрозненне ад схемы 5 фігура 6, адпавядаючая сацыял-дэмакратыі, падзелена на дзве фігуры 6-І і 6-ІІ, займаючыя рознае становішча на малюнку. Гэта абумоўлена некаторымі прынцыповымі разыходжаннямі паміж вядучымі партыямі абедзвюх галін сацыял-дэмакратыі — Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ) і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» (БСДП «НГ»).

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 66
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)