Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дрыгва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дрыгва

Электронная книга - «Дрыгва». Краткое содержание книги:

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа Дрыгва (Трясина), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 90
Перейти на страницу:

Былі моманты, калі Саўка важыўся вярнуцца назад, каб расказаць Цімоху ўсю праўду. Але Саўка не так далёка яшчэ зайшоў у сваім злачынстве. Апошні і рашучы момант яго злачынства адбудзецца тады, калі ён раскажа войту пра дзеда Талаша. Гэта акалічнасць крыху заспакойвала Саўку, і ён думаў аб тым, як рабіць яму далей. Ні да чаго пэўнага не прыйшоў Саўка ў сваіх думках. Там відней будзе, — пакінуў Саўка за сабою свабоду дзеяння і сунуўся далей.

Была ўжо глыбокая ноч, калі ён прыйшоў у Прымакі, але па хатах сям-там яшчэ свяціліся агні. У Васілёвай хаце агню не было. Саўка запыніўся, трохі пастаяў. Хацеў быў пастукаць у акно, а потым махнуў рукой і пайшоў далей. Тым не меней яму карцела пабачыць войта і яго прыяцеляў. Трэба было неяк выблутацца з таго прыкрага становішча, у якім апынуўся Саўка, і бляск у вокнах Біркавай хаты яго пацягнуў, як агонь цягне начнога матыля. Апроч усяго іншага, Саўка быў галодны. I ён зайшоў да Біркі.

Гаспадар адчыніў яму дзверы. Саўка пераступіў парог і спыніўся. Стол быў пакрыты настольнікам. На стале стаяла пляшка самагону, выпітая да палавіны, і закуска: скваркі і кіслая капуста. Войт сядзеў за сталом пануры і чорны, як ноч. Угледзеўшы Саўку, ён трохі ажывіўся. Разважлівы Бруй з шумам вылез з-за стала.

— Ну вот, я вам і Саўку прывёў, — урачыста абвясціў Бірка.

— Ну, сядай жа з намі!

Саўка павесіў на крук шапку. Кажушка ён не зняў, а толькі расшпіліў: у хаце было цёпла. Ды і распранацца яму было не з рукі: распранацца можна было толькі ў кампаніі роўных паміж сабою людзей. А ці Саўка можа раўняцца з імі, гаспадарамі-багацеямі? Што такое Саўка? Злодзей, канакрад, чалавек, якога можна купляць і стаўляць на цёмныя справы. I калі яго пусцілі ў хату і пасадзілі з сабою за стол, дык толькі таму, што ў ім мелі патрэбу. Усё гэта прамільгнула абразлівым ценем у Саўкавай галаве.

Прыступаць адразу да справы, распытваць, з чым прыйшоў Саўка, ніхто першым не адважваўся. Перакідаліся малазначнымі словамі і сказамі, нічога агульнага не меўшымі з Саўкавай місіяй.

— Выпі ж, Саўка, ды закусі, ты пэўна ж галодны з дарогі.

Бруй наліў яму шклянку самагону. Саўка неспакойнымі прагавітымі вачыма акінуў стол і закуску на ім. Не адрываючыся ад шклянкі, выжлуктаў самагон і энергічна паставіў яе на стол. Самагонная поскудзь борзда разлілася па яго жылах, стукнула ў галаву. Як воўк, глытаў ён скваркі і напіхваў рот цэлымі кучамі кіслай капусты. Капуста скрыпела і трашчала на яго зубах, а сківіцы варушыліся, як жорны.

Прыяцелі пазіралі на яго і па ім бачылі, што прыйшоў ён не з пустымі рукамі. Саўка чакаў, калі ж запытаюць яго аб справе, і адчуваў, што аб ёй пара пачаць гутарку. Але ў яго не было на гэты конт раней надуманага плана: гэтага не было ў Саўкавым звычаі.

Ён проста рабіў, выяўляў сваю дзейнасць. па натхненню, пад уплывам мінуты.

— А мы цябе, Саўка, чакалі, думалі аб табе, непакоіліся за цябе, — першым па-дзелавому загаварыў войт. — Ну, як жа ты схадзіў? Што бачыў, чуў? Раскажы.

Саўка абцёр губы, нагнуўся пад стол, прывёў у парадак нос.

— Чакалі мяне? Думалі пра мяне? Непакоіліся за мяне? Эх, Саўка! Ты чуеш, у якой ты пашане, які гонар табе… Нічога, хадзіў нагамі, пазіраў вачамі, слухаў вушамі, — з горкай іроніяй загаварыў Саўка. Войт і яго прыяцелі клюнулі насамі і прыгнулі галовы. Невялічкая няёмкая паўза, некаторае замяшанне.

— Гэта ўсё правільна. Але ж самі ведаем, што хадзіў ты не галавою, — таксама пад жарт у тон Саўку азваўся Бруй.

— А нашто Саўку галава? — тым жа тонам запытаў Саўка. — Нашто яна яму? За Саўку мудрэйшыя галовы падумаюць. А Саўкава справа — нагамі папіхацца.

— Ты, Саўка, чымся згрызены. Не ў гуморы ты. Выпі яшчэ.

Гаспадар наліў яму самагону. Саўка адвёў рукою Біркаву руку са шклянкаю.

— Не хочу! — катэгарычна заявіў ён. Яго паводзіны выклікалі агульнае недаўменне.

— Што ты, Саўка, бунтуеш? — строга звярнуўся да яго войт. — Кажы да ладу, калі з табою людзі гавораць.

— Людзі? Якія людзі? Хто людзі — вы? Сволачы вы, а не людзі. Я — гультай і злодзей, канакрад, прапашчы чалавек… Я зусім не чалавек. Але вы, вы пяты мае не варты. Я краў і гандляваў канямі, а вы гандлюеце людзьмі і сваім сумленнем. Вы — плюгаўства, нікчэмнасць. На вас плюнуць і растаптаць!

— Саўка, распусціў ты язык. Ой, глядзі! — прыстрашыў яго войт.

З Саўкам нешта здарылася. Яго паводзіны пачыналі сур'ёзна непакоіць войта і яго прыяцеляў. Яны яшчэ не трацілі надзеі дазнацца прычын гэтых дзіўных Саўкавых паводзін.

Але Саўка зацяўся, як камень. Ён толькі лаяўся, абражаў падвыпіўшую кампанію і зневажаў яе, як толькі ўмеў.

1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)