Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Райскія яблычкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Райскія яблычкі

Электронная книга - «Райскія яблычкі». Краткое содержание книги:

Стаўшы гродзенцам, С. Астравец ужываўся ў горад менавіта з літаратурнай мэтай, каб засвоіць яго, адчуць сябе на бруку на сваім месцы, укарэніцца, пачаць увасабляць горад у прозе. Сваё першае гродзенскае апавяданне, прысвечанае разбурэнню Фары Вітаўта, гатычнага касцёла, пачаў пісаць у начной рэдакцыі ў друкарні на Паліграфістаў пры канцы 1984-га. Аўтара цікавіць гродзенскае жыццё, яго знітаванасць з гісторыяй, вобразы яе персанажаў, найперш каралёў, у свядомасці сённяшняга жыхара. Яго цікавіць тэатр і алхімія журналісцкай працы, пішучыя машынкі і драматычныя лёсы папярэднікаў-пісьменнікаў. Некаторыя апавяданні, што ўвайшлі ў кнігу “Райскія яблычкі”, друкаваліся ў часопісе “Дзеяслоў” — “Фабрыка сфінксаў”, “Конны помнік з пап’е-машэ”, “Флот каўчэгаў”, а “Рэпрадукцыя Брэйгеля” і “Райскія яблычкі” — у літаратурна-мастацкім зборніку “Ад лідскіх муроў”. У кнізе “Кактэйль Молатава” таксама публікаваўся пачатковы варыянт апавядання “Далакопы”. Райскія яблычкі пісьменніка растуць у гродзенскім садзе, яны някідкія, іх не кожны зможа знайсці, не кожнага яны могуць зацікавіць. Але С.Астравец памятае, што яшчэ нямецкія храністы са слоў рыцараў назвалі некалі Гродна на свой лад Гартэнам або горадам-садам. Ён ведае смак райскіх яблычак і цэніць іх.
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 109
Перейти на страницу:

Перад самым шлагбаўмам выходзіш. Падае дождж. Ты самотны пад парасонам. Як вартавы пад “грыбам”. З будкі выходзіць памежнік: што ты тут робіш? Клеіш на твар падабенства ўсмешкі. Тлумачыш, размаўляеш лагодна, вымаеш з кішэні пашпарт. Ніякіх чэргаў, патрэбных табе, тут няма. Няма ўвогуле машын. А з другога боку паглядзець немагчыма. Табе гэта было вядома наперад, але ты павінен зрабіць рэпартаж з мяжы. Мусіш, хаця выразна ўсведамляеш хісткасць уласнага становішча. “Уезд і ўваход у памежную зону забаронены”. Парушэнне памежнага рэжыму — і гэтак далей.

Гэта не іншая мяжа, дзе кіламетровыя чэргі, сотні людзей, цэладзённае жыццё. Дзе нікому ты не патрэбны. Калона жыве жыццём рухомай вёскі. Адбываецца рознаякі гандаль, робіцца гешэфт. Людзі спяць, ядуць і наведваюць прыбіральню — як звычайна. Тут мёртва. Тут ты — аб’ект пільнай увагі. Спяшаюцца гэта пацвердзіць два маладыя афіцэры, якія накіроўваюцца да цябе з нейтральнай зоны. Межы бываюць розныя...

Мёртвая дарога. Калісьці вельмі ажыўленая. Яе журботнасць падкрэслівае, узмацняе восеньскі краявід, золкае мокрае надвор’е. Безжыццёва выглядае прыдарожны касцёлік без вокнаў, які рамантуюць. Калісьці гэта была дарога жыцця, дарога гурманаў, дарога па каўбасу. На водны курорт. У еўрапейскія кавярні і рэстарацыі. У іншамоўнае асяроддзе. Без пашпартаў і візаў.

Гэта была субота. У нядзелю ты мок пад дажджом ля вясковая аселіцы. І не ты адзін мок. Поплеч стаялі вясковыя дзядзькі, цёткі, бабулькі. І публіка гарадская. Парасоны былі не ў кожнага. Вяскоўцы, асабліва старыя, увогуле рэдка імі карыстаюцца. Ці грошай не маюць і звычкі, ці лічаць гарадской завядзёнкай. А можа іх папросту не завозяць у сяльпо.

Толькі што зацэментавалі вялікі дубовы крыж. Яго неслі каля дваццаці мужчын. Паставілі ў зямлю метры на два ці болей углыбкі. Закідалі каменнем, залілі растворам, умацавалі гранітную дошку. Спачатку ў ганаровай варце пасталі былыя акоўцы. Затым іх замянілі рыцары. Луналі сцягі. Над ксяндзом трымалі парасон, як у кіно. Калі асвячэнне крыжа і палявая імша закончыліся, дождж раптам знік, на свінцовым небе намалявалася бляклая сонечная пляма. Потым улады будуць патрабаваць спілаваць яго. (І спілуюць уначы). Але гэта будзе потым…

Каля статуі, — вялізнай амаль непраўдападобна, на гарадскім пляцы стыхійны мітынг. Пад вокнамі ў начальства, яго чакаюць, упарта не разыходзяцца. Чаканне зацягваецца. Выходзіць са світай крыху болей сярэдняй рукі чыноўнік. Нечакана з мегафонам, які трымае як недарэчную прыладу. На твары ўсхваляванасць, абуранасць і падспудны страх. Яму выпала стаць аратарам, весці недазволены мітынг. (Раптам зробяць ахвярным казлом?) Ён так і паведамляе публіцы: гэта — несанкцыянаваны мітынг. Катэгарычна, жорстка, безапеляцыйна. Але ўмыць адразу рукі не атрымліваецца. З яго роляй парламенцёра.

У першыя шэрагі праплішчваюцца жанчынкі. Ты стаіш наперадзе з прышпіленым мікрафончыкам, з дыктафонам у кішэні. Папросту насупраць мегафона, які перадаецца з рук у рукі. З чынавенскіх у чынавенскія. Яны тлумачаць, спрабуюць давесці нейкія інструкцыі, пастановы, загады. Ніякавеючы перад абураным натоўпам. Адчуваючы сябе ў чужой дзеі, у не сваёй ролі, выцягнутымі з кабінетаў на вольнае паветра, як рыба з вады. Ім яшчэ адпавядала б гаварыць агульнаслоўныя святочныя прамовы да працоўных калектываў на афіцыйных мерапрыемствах. “Ды пачакайце! Не ўсе адразу! — зрываюцца яны. — Дайце дагаварыць да канца...”

Ты пачынаеш усведамляць, што знаходзішся ўжо менавіта ў натоўпе, а не на мітынгу. Кабеты, кожная са сваім енкам міжволі старалася прабіцца наперад, бліжэй да начальства, каб выгукнуць у вочы, у твар. І ты з першых шэрагаў апынуўся раптам ўсярэдзіне, не рухаючыся, стоячы на месцы. Усчаўся галас, не раўнуючы як на кірмашы. Адначасова гаварылі, крычалі, абураліся мабыць дзясяткі чалавек. Адная жанчынка ажно ўзвісквала, гучна вылучаючыся, прыцягваючы ўвагу большасці з астатніх. “Я так разумею! —абурана лямантавала яна. — Што мы — залатая курыца. Вой, што я кажу, —курыца, якая нясе залатыя яйкі. І яе хочуць зарэзаць!” “Правільна!” —згадзіліся навокал і падтрымалі воплескамі. “Я тры пенсіянеры забяспечваю. У мяне яшчэ свая сям’я ёсць. Колькі можна падвышаць падаткі!!!”

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 109
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)