Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Райскія яблычкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Райскія яблычкі

Электронная книга - «Райскія яблычкі». Краткое содержание книги:

Стаўшы гродзенцам, С. Астравец ужываўся ў горад менавіта з літаратурнай мэтай, каб засвоіць яго, адчуць сябе на бруку на сваім месцы, укарэніцца, пачаць увасабляць горад у прозе. Сваё першае гродзенскае апавяданне, прысвечанае разбурэнню Фары Вітаўта, гатычнага касцёла, пачаў пісаць у начной рэдакцыі ў друкарні на Паліграфістаў пры канцы 1984-га. Аўтара цікавіць гродзенскае жыццё, яго знітаванасць з гісторыяй, вобразы яе персанажаў, найперш каралёў, у свядомасці сённяшняга жыхара. Яго цікавіць тэатр і алхімія журналісцкай працы, пішучыя машынкі і драматычныя лёсы папярэднікаў-пісьменнікаў. Некаторыя апавяданні, што ўвайшлі ў кнігу “Райскія яблычкі”, друкаваліся ў часопісе “Дзеяслоў” — “Фабрыка сфінксаў”, “Конны помнік з пап’е-машэ”, “Флот каўчэгаў”, а “Рэпрадукцыя Брэйгеля” і “Райскія яблычкі” — у літаратурна-мастацкім зборніку “Ад лідскіх муроў”. У кнізе “Кактэйль Молатава” таксама публікаваўся пачатковы варыянт апавядання “Далакопы”. Райскія яблычкі пісьменніка растуць у гродзенскім садзе, яны някідкія, іх не кожны зможа знайсці, не кожнага яны могуць зацікавіць. Але С.Астравец памятае, што яшчэ нямецкія храністы са слоў рыцараў назвалі некалі Гродна на свой лад Гартэнам або горадам-садам. Ён ведае смак райскіх яблычак і цэніць іх.
1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109
Перейти на страницу:

2009. Кніга “Каты Ёзафа Ратцынгера. Апавяданні, эсэ, зацемкі, рэпартажы з Горадні”.

2010. Стыпендыя Балтыйскага цэнтра пісьменнікаў і перакладчыкаў, месяц працаваў у доме творчасці на востраве Готланд у Швецыі. Готландскае эсэ “Вежы ўздоўж мора” з сайта Радыё Свабода перадрукавала “Літаратурная Беларусь”.

2011-2012. Блог “Дзённік пісьменніка” на сайце Радыё Свабода.

2012. “Райскія яблычкі. Апавяданні з берагоў Нёмана і Гараднічанкі”, першая кніга ў электронным варыянце (Бібліятэка Kamunikat.org).

2012. “Жалезная заслона з арнаментам. Стэнаграфічная сага”, другая электронная кніга (Бібліятэка Kamunikat.org).

Школьныя гады правёў у прыгарадах Берліна, у ГДР, затым — у Літве. Жаданне пісаць з’явілася рана: убачаны зблізку выступ на Прагу савецкай вайсковай калоны ў жніўні 1968 года стаў пазней падставай для апавядання “Мытыя яблыкі”. Яно было апублікавана напярэдадні распаду СССР  у адноўленай у 1991 годзе Сяргеем Дубаўцом першай беларускай газеце “Наша Ніва”. Два іншыя “нямецкія апавяданні” надрукавалі газета “ЛіМ” і часопіс “Бярозка”. У 2003 годзе пісьменнік, вярнуўшыся да падзеяў 1968-га, напісаў “Чэшскае піва. Запіскі капітана Кавалёва” (публікацыя ў часопісе “Дзеяслоў” у 2009 г.).

Літоўскі горад Шаўляй меў братэрскія сувязі з Гродна, а школа, дзе вучыўся будучы пісьменнік, — з адной з гродзенскіх. У Шаўляе існаваў помнік паўстанцам 1863 года, якімі ён тады ўпершыню зацікавіўся. Пасля заканчэння дзесяцігодкі — вяртанне ў Беларусь, служба ў Савецкай Арміі, універсітэт.

Дыпломную працу прысвяціў пошукам звестак пра газету “Свабода”, якую напачатку ХХ стагоддзя выпусцілі браты Іваноўскія з удзелам паэткі Алаізы Пашкевіч-Цёткі. Звяртаўся па дапамогу да Зоські Верас, якая жыла ў Вільні, і да гісторыка Юрыя Туронка, які ў Польшчы даследаваў гісторыю гэтага выдання, надрукаваўшы яе ў газеце “Ніва”. С.Астравец апублікаваў артыкул аб “Свабодзе” у 1984 годзе ў “ЛіМе”, рэцэнзентам быў літаратуразнаўца і пісьменнік Адам Мальдзіс. Праз дзесяць гадоў пашыраная публікацыя “Як я шукаў газету “Свабода” выйшла на старонках адноўленай “Свабоды”, якую рэдагаваў Ігар Гермянчук.

Пазней вершам пісьменніка “Свабодай “ назвалі газету студэнты” распачыналася калектыўнае выданне з бібліятэкі Радыё Свабода “Верш на Свабоду”. Ён трапіў затым у англамоўную версію кнігі “Poems for Liberty. Reflections for Belarus”, творы для якой пераклала Вера Рыч.

Па замове часопіса “Arche. Скарына” у 2000 г.  С.Астравец напісаў эсэ аб трох гарадах — Беластоку, Гродне і Мінску — “Танк, Ленін і Ажэшка з Міцкевічам”. У наступным годзе эсэ “Беласток” і “Грунвальд” прагучалі на Радыё Свабода ў перадачы “Дазвол на выезд”. Усе тры трапілі ў кнігу “Лісты да хома саветыкуса”.

2000. Два апавяданні ў польскіх перакладах у часопісе “Krasnogruda”, Польшча: “Клаўстрафобія” (пераклала Міра Лукша) і “Радзівілаўскія дамавіны” (пераклаў Аляксандр Вярбіцкі).

2000. Беластоцкі “Czasopis” змясціў апавяданне “Ленін на балоце” у перакладзе на польскую Міры Лукшы. Сам С.Астравец пераклаў з польскай адно з апавяданняў Вітольда Гамбровіча, якое змясціў часопіс “Калоссе”.

У кнізе “Сучасная беларуская проза. Традыцыі і наватарства” (Мінск, 2003) змешчана апавяданне С.Астраўца “Ундэрвуд”, якое ў перакладзе на рускую мову друкавалася ў часопісе “Неман”.

У зборніку “Нашай Нівы” “Паветраны шар. Беларускае мужчынскае апавяданне” змешчана апавяданне С.Астраўца “Рукі прэч ад Лукіча!”, а ў зборы нашаніўскіх эсэ “Вясна народу” іншы тэкст —  “Друкарка”.

2009. На Радыё Рацыя выйшла праграма з С.Астраўцом у якасці госця, у якой ён распавёў аб сваёй творчай майстэрні.

2011. На Радыё Свабода прагучала гутарка з Уладзімірам Някляевым “Пісьменнік у турме”.  У канцы 2011-га С.Астравец удзельнічаў у з’ездзе СБП, зацемкі аб якім “Проза паэзіі” з блога “Дзённік пісьменніка” перадрукавала “Літаратурная Беларусь”.

2012. Заканчвае працу над сваім першым раманам, названым аўтарам “Папяровы рыцар”.

1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)