Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Райскія яблычкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Райскія яблычкі

Электронная книга - «Райскія яблычкі». Краткое содержание книги:

Стаўшы гродзенцам, С. Астравец ужываўся ў горад менавіта з літаратурнай мэтай, каб засвоіць яго, адчуць сябе на бруку на сваім месцы, укарэніцца, пачаць увасабляць горад у прозе. Сваё першае гродзенскае апавяданне, прысвечанае разбурэнню Фары Вітаўта, гатычнага касцёла, пачаў пісаць у начной рэдакцыі ў друкарні на Паліграфістаў пры канцы 1984-га. Аўтара цікавіць гродзенскае жыццё, яго знітаванасць з гісторыяй, вобразы яе персанажаў, найперш каралёў, у свядомасці сённяшняга жыхара. Яго цікавіць тэатр і алхімія журналісцкай працы, пішучыя машынкі і драматычныя лёсы папярэднікаў-пісьменнікаў. Некаторыя апавяданні, што ўвайшлі ў кнігу “Райскія яблычкі”, друкаваліся ў часопісе “Дзеяслоў” — “Фабрыка сфінксаў”, “Конны помнік з пап’е-машэ”, “Флот каўчэгаў”, а “Рэпрадукцыя Брэйгеля” і “Райскія яблычкі” — у літаратурна-мастацкім зборніку “Ад лідскіх муроў”. У кнізе “Кактэйль Молатава” таксама публікаваўся пачатковы варыянт апавядання “Далакопы”. Райскія яблычкі пісьменніка растуць у гродзенскім садзе, яны някідкія, іх не кожны зможа знайсці, не кожнага яны могуць зацікавіць. Але С.Астравец памятае, што яшчэ нямецкія храністы са слоў рыцараў назвалі некалі Гродна на свой лад Гартэнам або горадам-садам. Ён ведае смак райскіх яблычак і цэніць іх.
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 109
Перейти на страницу:

Аніводзін карабель не загінуў у моры ў час Вялікага зыходу. Усе пазней дайшлі да далёкага порта, да месца сваёй апошняй стаянкі. Каб ператварыцца паступова ў жалезнае ламачча. У карабельныя могілкі. Але спачатку ў мёртвую эскадру, у лагер на вадзе з афіцэрскім сходам, шпіталем і школкай, з капліцай, штабам, пральняй і гарматамі. Урангель ад самага пачатку ведаў чым закончыцца ўсё. Як толькі прыняў камандаванне, ён загадаў рамантаваць караблі, рыхтаваць флот. За паўгода да эвакуацыі. Але таксама стаў умацоўваць армію. Каб даць час быць гатовымі каўчэгам да адплыцця.

У апошнія хвіліны, ужо ў маршрутцы, Фабіяну думаецца: урангелеўскія караблі сталі казармамі і жытлом на вадзе для афіцэрскіх сем’яў, гэта не быў ужо флот, з якім можна было спадзявацца на вяртанне, на паўторнае заваяванне Крыму. Але ён найдаўжэй заставаўся наколькі магчыма баявым фармаваннем, прычым флот не пацярпеў паразы, як армія генерала на крымскім мацерыку, флот выратаваў яе ад поўнага разгрому, але ён згас як агонь, як цяпельца, у якое не падкідаюць дроў. У афрыканскім моры, у Бізерце на Куццю 1924-га над урангелеўскімі караблямі быў спушчаны сцяг, назаўжды. Флот каўчэгаў спыніў існаванне…

Уцекачы адплывалі, стоячы на карме па-афіцэрску: пагоны, шэўроны, аксельбанты, узнагароды, пры шаблях і пісталетах, зняўшы фуражкі. З баявымі штандарамі. Хто застаўся — праводзілі іх вачыма, закапаўшы ці знішчыўшы дакументы, пагоны, медалі, нашыйныя крыжыкі. Нават фатаграфіі, дзе яны ў мундзірах, пры рэгаліях. У баявым шыхце, у конным, пры зброі. Каля браневіка, гарматнай батарэі. Пад трыкалёрам. Забыць сваё мінулае, выкрэсліць усё, што папярэднічала цяперашняму дню. Заплюшчыў вочы да болю, да каляровых плямаў. Расплюшчыў — навокал рабаціць. Чырвоныя сцягі, транспаранты, плакаты. Зоркі на шапках... Тых, хто застаўся, закапаюць у рудаватую зямлю, рэшткі якой засталіся на падэшвах уцекачоў.

2002, 2008

РАЙСКІЯ ЯБЛЫЧКІ

Рэпарцёрскае апавяданне

Штармавое папярэджанне. У рачным горадзе, які злучаны пупавінай з морам, ад якога адцінае мяжа. Шторм на рацэ? Хацелася б убачыць. Не, гэта так толькі гаворыцца. Доўгі нудотны дождж. Шэры гранітны бюст паэткі пачарнеў ад вады. Рачулка побач ператварылася ў горную. У каламутную імклівую плыню. Каб чым хутчэй утапіцца ў набрынялай свінцовай рацэ, якая плыве ў накірунку вялікай вады.

А сёння ўвогуле снег. Замест бабінага лета. Зноўку я не паспеў пафарбаваць вокны, усё чакаў зручнага моманту, нават фарбу падрыхтаваў гэтым разам. Але: або спякота, або дождж і халадэча. Халодна зрабілася раптам. Крыху ліхаманкавы стан. Ад рэзкай змены надвор’я. Журавінавы лікворчык вельмі дарэчы. Але таксама таблеткі. Каб не захварэць па-сапраўднаму.

Райскія яблычкі за вокнамі. Нечакана аснежаныя, быццам здзіўленыя. Упершыню напаткала зіма. Часовая, восеньская, але снежная як мае быць. Яшчэ ўчора-заўчора ты ішоў праз стары парк, засыпаны жоўтай лістотай. Трымаючы над галавою шырокі парасон. Растаптаныя каштаны пад нагамі выглядалі жаласна. Сваёй марнасцю выклікаючы неакрэсленую шкадобу. Як слівы, якія заўжды непазбежна пачыналі гнісці пад дрэвам у суседнім двары, казытліва пахнучы браджэннем. Дарэмныя сокі.

Яблычкі райскія пад самымі вокнамі Рамана з Вандай. Вокнамі безжыццёвымі, абыякавымі. Сляпыя вокны. Свінцовы бляск шыбаў. Шчыльна зачыненыя форткі. Ніколі шыбы не робяцца ўвечары або ранкам цёплымі жоўтымі простакутнікамі. Ніхто не п’е кавы ці гарбаты, не гатуе вячэру. Застаецца спадзявацца, што гэта толькі часова. Хаця — што будзе лепей для іх — невядома. Дакладней, вядома толькі ім самім, але яны далёка. І вядома стане яшчэ не сёння. Яны самі яшчэ не ўпэўнены. Стрэс пасля пералёту. Скрозь некалькі часовых пасаў запар. Наперад часу. Туды, дзе няўлоўны маньяк-снайпер расстрэльвае на вуліцах мінакоў. Туды, дзе страх. Адтуль, дзе зніклі некалькі вядомых людзей. Дзе нават у паветры адчуваецца, лунае безнадзейнасць.

Пад вокнамі непатрэбныя нікому чырвоныя райскія яблычкі. Крамяныя, прыгожанькія, але дробныя-дробныя. Болей нагадваюць нават чарэшні, а зусім не яблыкі. Дрэва расце ля ганку старой камяніцы, дзе мастацкая школка. Яшчэ нядаўна дзяўчаты-падлеткі спрабавалі нарваць яблычкаў, якімі сёння абсыпаны дол. Ты першы раз, дзівячыся сам сабе, заўважыў, што на дрэве райскія яблычкі, а не проста дзічкі. Увёсну яно прыцягвала буйной квеценню. Але немагчыма было сабе ўявіць тады яго абсыпаным дробнымі чырвонымі пладамі.

Дождж, дождж. Бляклае неба. Няма чаго ўспомніць. Не, усё было больш-менш пакуль, толькі часам здаецца, што балансуеш на мяжы. Абы не было горш, як той казаў. Стары чырвоны “Ікарус”. Трасецца да мяжы. Повен пенсіянерак. Інтэлігентных і звычайных. З табой побач вясковая бабулька. Сціплая і добрая. Хавае ўсю дарогу тандэтныя цыгарэты, дробныя пакуначкі. Прызнаецца, што вязе таксама кілё цукру і паўкіля пернікаў. Грашовыя заробкі. Мінулым разам замежны мытнік адабраў у яе кілё пернікаў. Бо дазваляецца толькі палову.

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 109
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)