Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 228
Перейти на страницу:

Але ён толькі задаваў пытанні, п'яныя і несур'ёзныя.

Гэта з аднаго боку, а з другога, то канечне ж, вельмі сур'ёзныя, мо нават яго, Уладзікавы, гэта былі пытанні. Толькі ж не на танцах вырашаць іх пад джаз і рок-н-рол.

— Жывяце, як жывяце вы тут, вясковыя? — мучыўся, п'яна сумаваў, бянтэжыў і Уладзіка ІТР.

— Анічога, жывем мы хораша,— адказваў Уладзік,— дыхаем свежым паветрам.

— Не, я не пра тое, я пра душу, маркоціцца душа, маркоціцца ж.

— Ды не, здаецца, не,— сур'ёзна адказваў Уладзік, прыкідваючы, як тут пачуваецца яго душа.— Чаго маркоціцца. Такі лес, такая рэчка. Рыбалка, грыбы, ягады...

— Я не пра тое, я не аб прыродзе, хаця аб ёй таксама. Паміраеце ж вы, выміраеце?

— Адны паміраюць, другія нараджаюцца...

— Колькі, колькі нарадзілася за апошнія год-два?..А, якраз пра гэта я, але не зусім і пра гэта...— Гараджанін пакутліва замоўк.

— Пра што ж тады? — далікатна спытаў Уладзік.

— Не ведаю, адчуваю, што не так, не тым вы жывяце.

— А ў горадзе інакш жывуць?

— У горадзе тое ж самае. Але вось сёння ў вас тут шумна, весела. Прыехалі мы з горада, разбудзілі ваш лес і рэчку. Танцы, песні, любоў. А кончыцца, паедзем мы зноў у горад, зіма прыйдзе, снег, цішыня, сум, нудота. Лазні нават няма. Усё снегам замецена. А дзесьці ёсць горад, робяць з ранку і да вечара магазіны, трамваі, аўтобусы, кіно, тэатры...

— Не,— сказаў Уладзік,— не, усё гэта не тое: кіно, тэатры, трамваі. А ў нас паляванне, сена возім, дровы рэжам, печы палім.

— Пра рознае мы з табой гаворым... Два чалавекі сышліся, а зразумець адзін аднаго не здольныя. Тэатры, паляванне, сена, трамваі — сёння. А заўтра што? А назаўтра? Вось ты чаму, навошта на свет нарадзіўся?

Гэтага Уладзік не ведаў і нічога не адказаў гараджаніну, але той, здаецца, ужо і не чакаў ніякага адказу.

— Павесіцца ці напіцца,— працягваў ён гаварыць далей і, падобна, толькі самому сабе,— дык ніхто і не прыкмеціць. Не, калі п'яны, то бачаць усе. На рабоце прагул запішуць, на сходзе пагавораць. А вось калі ты ўжо мёртвы, жывы, але мёртвы, ніхто і не прыкмячае. А як здароўе, пытаюцца... Жывем мы хораша, дыхаем свежым паветрам...

— А што, няпраўда?

— Усё праўда. Як ні павярні — кругом адна голая праўда. I падмануць няма каго. Толькі сябе. Толькі сябе.

— I жонкі няма? — спытаў Уладзік. Спытаў не жартам, а сур'ёзна, таму што стала яму шкада гэтага ІТР. I той сур'ёзна адказаў яму:

— Няма. Будаваць уласны дом пачаў, а яна і кінула мяне. I вось будуюся я, удзень на рабоце, ноччу фундамент раблю. А навошта? Каму ўсё гэта трэба? I ўсе, усе мы так сёння.

— Не ўсе,— сказаў Уладзік,— мы за ўсіх толькі гаварыць прывыклі, а за мяне не трэба гаварыць, я і сам не без языка, толькі дайце мне рот раскрыць.— Гараджаніна, мусіць, ужо развезла. Ён падняўся і, натыкаючыся на танцораў, пайшоў з клуба. Уладзік праводзіў яго позіркам, не адчуваючы цяпер ужо да яго ні жаласлівасці, ні прыязнасці. Вельмі ж нецярплівы быў гэты ІТР, вельмі шмат чаго хацеў, так, хапіў ён у жыцці нягоды, але тое ж жыццё не навучыла яго слухаць і чуць іншых.

I ўсё ж гараджанін развярэдзіў яму душу. Гэта Уладзік адчуў, калі ўжо замкнуў клуб, развярэдзіў не словамі, на іх куды больш здатнымі былі тыя ж Кастрат з Лукашом. Як пачнуць сплываць словамі пра тое, што ўсё на свеце перакруцілася, дык і не выплывеш. Ад гараджаніна, да таго ж яшчэ ад інжынера, Уладзік чакаў іншай гаворкі, пэўнасці нейкай, туману і ў яго галаве хапае. I дратавала яго яшчэ і тое, чаму ж не прыйшла Света. Дамаўляліся ж.

Даміношнікі ўсё яшчэ не рушылі, стаялі пад ліхтаром каля клуба. I Уладзік зразумеў, што ён іх не перачакае. Але і вяртацца з імі дамоў, ісці па адной і той жа вуліцы таксама нічога вясёлага. Ён хацеў пабыць на адзіноце, падкрасціся да Светчынай хаты, паглядзець, ці свецяцца яе вокны. З імі ж не пойдзеш. Лукаш з Кастратам робяць захады не толькі да Іванчыка, ведаюць пра яго, Уладзікаву, хваробу, пільнуюць яго. Шакалы. I дамоў яму не хацелася ісці. Маці яшчэ, пэўна, не спіць, наогул невядома, калі ўлетку яна кладзецца спаць. I бацька таксама такой парой пабег з фермы ўзяць што-небудзь на зуб, а мо і прыкархнуць у хаце гадзіну-другую, пакуль не развіднее і не пацягнуцца даіць кароў даяркі. Ніхто з фермы тых кароў за гэтую гадзіну не пакрадзе. I Уладзік вырашыў схадзіць на рэчку, адведаць, як жывуць бабры. I ён скіраваў у бок рэчкі. Бачачы, што загадчык клуба не жадае далучацца да іх кампаніі, пацягнуліся з двара і даміношнікі. I Уладзік яшчэ нейкі час чуў іх галасы.

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)