Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 241
Перейти на страницу:

— Пасадзілі нас у КПЗ, пачалі следства. Да мяне няблага адносіліся ўсе — і міліцэйскія, і турэмшчыкі, і следчыя, а тут аднойчы заўважаю: нешта перамянілася, падазрона гэтак паглядваюць і ўсё ловяць на чымсьці. У чым справа, пытаю, я ўсё вам па шчырасці. А ці ўсё, кажа адзін чорны такі, каўказскі на выгляд чалавек. А чаму пра Злотнікаву маўчыш? Якую Злотнікаву? Пра Лёльку, адказвае і гэтак углядаецца, бы праз вочы ў нутро хоча зазірнуць. Аказваецца, гэты гад Фралоў ужо выдаў яе.

Ну і вот, судзілі. Цэлую шайку. Як глянуў я на судзе, дык аж спалохаўся. Ярына зялёная, аказваецца, я толькі кончык ніткі падаў, а ўвесь клубок разматалі без мяне. Чалавек дваццаць розных зладзюг. I Лёлька. Цяжка мне было, паверыце, бачыць яе там. За сябе не так крыўдна, як за яе. А яна ў вочы мне не глядзіць, не размаўляе. Няўжо, думаю, мяне даносчыкам лічыць? Маўклівасць гэтая мне душу выварочвае, карціць загаварыць, а нельга.

Ну, далі каму колькі. Фралову — 10, Лёльцы — З, мне — 5. Пасля папаўзла жысць турэмная, лагерная. У Сібіры лес пілаваў. Піхта, елка. Снег да зада, сопкі, мароз. Дым ад кастроў аж цяпер уначы калі чую — сніцца ўсё. Усё, здаецца, ім прасмярдзела. Тралявалі ў распадак. Пайкі хлеба, баланда, нормы. Люд розны. Каторыя нішто, душэўныя, каторыя — сволачы. Ахова таксама. Трудна было. Пасля прывык. З залікамі адбыў два гады. Выпусцілі. Куды падацца? Кажуць бывалыя: на захад не ткніся: цяпер ты з блямбай на векі вечныя. Там ты — як воўк у аблаву. Усе атукаць будуць — судзімы. Гайда на ўсход. Паверыў, падаўся на ўсход. На Сахалін прыбіўся, парабіў у шахтах — не спадабалася. Успомніў Волгу — пайшоў матросам на сейнер. Крабаў у Татарскім праліве лавілі, селядцы, у пуціну — ласосяў. Трудная жытуха, марская, а прывык — нішто. Мора, яно прываблівае — і муштруе, і не адпускае, як капрызная каханка. Часам дапячэ за шторм, свет белы праклянеш, а сціхне, улагодзіцца — лепшага і не трэба: прастор, вецер — мілая душа, ярына зялёная.

I тут — вайна. Ага, забыўся вам расказаць. Быў яшчэ ў маім жыцці чалавек, любіў я яго, паважаў. Няшмат каго паважаў, а яго паважаў, гэта па шчырасці. Уладзімір Кузняцоў. Лётчыкам быў. Капітан. Яшчэ, помню, я малым падшывальцам на Манастырцы ў сады лазіў, а ён прыязджаў у водпуск — у шызай гімнасцёрцы, жоўтых рамянях і фуражцы з залатым крабам. Але асабліва нам падабаліся яго значкі на грудзях — памятаю — варашылаўскі стралок, ПВХО, ГСО і парашутысцкі. Любілі мы, пацаны, за ім бегаць, і ён не стараніўся, дружыў з намі. Аднойчы я запіску ад яго Інцы Галашчокавай насіў — была такая ў нас прыгажушка. Ну вось, а пасля гэты самы Уладзімір знік — ні слыху ні дыху. Бацька яго Рыгор Сымонавіч — той самы, што мяне да такарства прызвычаіў, — ходзіць маўклівы, сярдзіты, маці ўсё бядуе, а дзе ён — ніхто не ведае. Але праз год ці два з’яўляецца Уладзімір Рыгоравіч. Ужо, брат, тры шпалы на пятліцах, замест значкоў — два ордэны Чырвонага Сцяга, але, ведаеш, нешта са здароўем нелады. Паранены, аказваецца, быў, і думаеш дзе? У Іспаніі. З франчукамі ваяваў, за рэспубліку. Пасля ён сам мне гэта па сакрэту расказваў. Звольнілі яго са службы з-за той раны, і пачаў ён чарнець ад нейкага гора, як той кацялок ад сажы. Стаў сумны, маўклівы і ўсё адзін. А ўбачыць калі самалёт над горадам, дык, паверыце, зажмурыць вочы, пазірае, пазірае — той ужо схаваецца дзе ці пасадку зробіць, а ён усё стаіць і ўзіраецца. А на вачах слёзы. От, брат, гора было чалавеку! Калі я спутаўся з гэтай чортавай фралоўскай кампаніяй, ён штосьці заўважыў, — вядома, па суседству нядоўга што ўтоіш — і ўсё казаў мне: кінь ты, Віцька, не тое робіш. Ну, а я не паслухаў. Хацеў і не мог. Ну, а любіў яго вельмі. I цяпер так шкадую, што не паслухаў яго, хоць, канечне, ён не ведаў усяго, а толькі здагадваўся. Але што тыя здагадкі!

I вось атрымліваю на Сахаліне пісямцо з Саратава ад пляменніцы, піша — таго ўзялі, таго прызвалі, а Кузняцова сын на другі дзень вайны сам пайшоў. Не хацелі браць у лётчыкі, бо здароўе непрыгоднае, дык ён у пяхоту выпрасіўся. Ну, думаю, карціна, ярына зялёная. Што, думаю, за гады тыя фашысты, калі ўжо такі чалавек гатовы ў пяхоце з імі біцца? Ну і вось усе мае знаёмыя, былыя дружбакі — на фронце, адзін Свіст у тыле. То быў у турме, а цяпер — у цёплым месцы на рыбфлоце. Не, думаю, я таксама чалавек, не скаціна. Падаў заяву — давайце разлік — не пушчаюць. Кажа начальнік кадраў: «Кінь, Свістуноў — усё мяне Свістуновым зваў, — кажа, кінь харахорыцца. Тут ты за мілую душу да канца вайны адседзішся, што табе перціся фашысту на ражон?» — «Ах ты, сабака, кажу, там людзі жыцця не шкадуюць, а тут — сядзі. Не ў турме ж я, адсядзеў сваё — давай грошы!»

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)