Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 241
Перейти на страницу:

— Яно так, — азваўся Карпенка, выцягваючы на тапчане ногі. — Але хай яна згарыць, вайна гэтая. Колькі ліха, колькі гора! Мне дык яна ўсё жыццё парушыла. Толькі на ногі ўзняўся, на сваю каляю ўзбіўся, а тут трах-трах — павяло…

— Гэта праўда, — згадзіўся Свіст. — I калі ўжо мы яго здужаем, гада? Прэ і прэ, паразіт!

— Нічога, здужаем. Да Масквы ўжо не пусцім. Гэта пэўна.

Аўсееў, грэючы мокрыя пальцы, непрыязна бліснуў на старшыну чорнымі сцюдзёнымі вачыма, у якіх былі здзек і пагарда.

— Ага. Можна падумаць, што Масква за Уралам.

— За Уралам не за Уралам, а Маскву не аддамо.

— Гэта мы ўжо чулі, — чмыхнуў Аўсееў. — А тры месяцы адступаем…

— Глупства, — жыва азваўся Свіст. — Кутузаў таксама адступаў. Тут, брат, план, можа, такі, як з французам. А што? Заманіць глыбей у лясы, балоты, акружыць і кокнуць к чортавай матары, каб ніводнага не засталося.

Карпенка курыў, пускаў у столь шырокія струмені дыму і нешта думаў. Аўсееў, нагрэўшыся, узяўся даядаць кашу, Віцька зграбаў ля печкі апошняе паліва, а Глечык, поўны ўвагі на круглявым хлапечым твары, абапёрся на руку і слухаў. Дровы ў грубцы дагаралі, зіхацела жарам куча вуголля, змрок затульваў постаці людзей, невыразна свяціліся толькі твары, рукі.

— Ах, гады, гады! Што зрабілі з Расіяй, — казаў Свіст, падбіраючы ў цемры рэшткі паліва. — Ну чакай, дабяромся — нікому літасці не будзе.

— Нашто так, — падумаўшы, заўважыў Карпенка. — Усіх не трэба пароўну мераць. Ёсць і ў немцаў людзі. Падпольшчыкі. Відаць жа, яны сваю справу робяць.

— Што, можа, пралетарскую рэвалюцыю рыхтуюць? — нявесела ўсміхнуўся Аўсееў. — Я чуў, адзін палітрук пра рэвалюцыю ў Германіі агітацыю разводзіў. Кажа, хутка нямецкі пралетарыят падымецца супраць Гітлера.

— А што? Можа, і падымецца. Што ты думаеш? Мы не ведаем, а там, мажліва, справа ідзе. Не можа ж быць, каб усе рабочыя там — за Гітлера.

— Ага, чакай, — буркнуў Аўсееў.

— Эх ты, разумнік, — зазлаваў Карпенка. — Нешта ты дужа знайка вялікі, гляджу. Усё ты знаеш, усё разумееш.

— I разумею, а што ж!

— Разумееш! Вось я пагляджу заўтра, які ты будзеш разумны.

Аўсееў змоўчаў. Стала ціха. Глечык насупіўся, Свіст разважна казаў:

— Гэта нічога, нічога. Хай! Пэўна што ліха, але няма ліха без дабра, а дабра без ліха. Перамучымся, але бяда жыць навучыць.

Заскрыпеўшы тапчаном, Карпенка павярнуўся на другі бок і заціх. Седзячы, прытуліўся да цёплай печкі прамоклы Аўсееў, на падлозе з галавой ухутаўся шынялём Свіст. Глечык падсунуўся бліжэй да грубкі і, ашчаперыўшы калені, маркотна глядзеў на рэшткі агню.

Калі зусім дагарэлі дровы, яшчэ доўга яркай чырванню зіхацела вуголле, па ім дзе-нідзе прабягалі сінявата-празрыстыя агеньчыкі, але іх усё менела, і з імі ўсё гусцеў змрок у гэтай хаціне. Пасля на вуголлі пачала ўвачавідкі расці тоненькая смуга попелу, яна варушылася, гайдалася, усё шырэй распаўзалася ў грубцы. I ад гэтага затухання ці ад чаго іншага ўсё жаласней сціскалася ў грудзях Глечыкава сэрца, поўнае даўніх, балючых турбот.

10

За гэтую страшную пару нязмерных людскіх пакут Глечык ужо парадкам агрубеў нутром і перастаў заўважаць дробныя нягоды жыцця. Не вельмі дапякалі хлопцу маршы і акопы, сцюжа, голад, прызвычаіўся ён да патрабавальнасці камандзіраў, і толькі адно вялікае перажыванне, ніколі не сціхаючы, дзень і ноч тачыла яго душу.

Ён быў нясмелы і маўклівы хлопец, зважлівы да старэйшых і байчэйшых за яго, ніколі нікому не адкрываў сваіх пакут, усё слухаў другіх, думаючы, што ягонае гора — не гора. Праўда, ад таго не было лягчэй, і ўсё чарнела ўнутры ад непазбыўнага болю мінулага…

Эх, каб можна было спыніць час, перайначыць жыццё спачатку, «сабраць з дарог каменні тыя, што губяць сілы маладыя»! Не зрабіў бы, можа, і Глечык тае крыўды роднаму, найбліжэйшаму чалавеку — маці, крыўды, ад якой цяпер так балюча і трывожна ў яго душы.

Ціхае і прыгожае было маленства Васількі Глечыка. Цагельны завод на краі пасёлка, агромністыя старыя кар’еры з шырокімі лужынамі жоўтай вады, доўгія сушыльныя павеці і мноства цэглы — сырой, падсохлай і абпаленай. На сырой можна было напісаць сваё прозвішча, намаляваць зорку, абпал чырванеў, як медзь, быў жорсткі і звонкі. У кар’ерах пасялковыя падшывальцы лавілі ўлетку палонікаў, дурэлі, купаліся, прападалі ля вады з ранку да вечара, пакуль на абрыве не з’яўляўся Васеў бацька і не гнаў іх дадому.

1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)