Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 241
Перейти на страницу:

Хацеў ужо драла даць з гэтага шчасця, ды аднойчы з’явіўся гэты Фралоў. Кажа, прыходзь у «Паплавок», справа будзе. Прыходжу. Сядзяць у куце пад пальмай — мой Фралоў і яшчэ адзін, дзядзькам Агеем звалі. Што, думаю, за справа? Выпілі, закусілі, нічога не кажуць, яшчэ выпілі, закусілі — маўчаць. Яшчэ і яшчэ. А пасля Агей і кажа: так і так, маўляў, падкінем пару пудзікаў звыш накладной — прадасі? Прадам, кажу, не залежыцца: тавар ходкі. Ну вось, парадачак, хлопец свойскі, цешыцца Агей. А мне з п’янкі і не ўпрыцям, што гэта — першы мой крок быў чорту ў зубы. Добра на душы, смеласць так і прэ, дагадзіць хочацца людзям — вось і згадзіўся. А не ведаў таго, ярына зялёная, што сёння — пару пудоў, а заўтра — дзесятак, а пасля — тонамі падкідваць мне хлябец будуць. Прыйдзе машына, пачнуць згружаць — гэты самы Агей і яшчэ адзін, гляджу на вазе — дзве тоны. А накладную даюць на паўтары. Астатняе — наша. Грошы лішкі — усё ім аддаваў. А яны дзяліліся. Спачатку скрабло ў мяне на сэрцы, думаю — да дабра не дойдзе. Але пасля грошы тыя збілі з панталыку — павалілі кучай. Не прывык столькі мець, што рабіць з імі? Не прап’еш: паўлітэрка шэсць рублёў, і толькі.

— Ну, гэта ты брэшаш, — уставіў Пшанічны. — З грашмі яшчэ ніхто не меў клопату.

— Не меў? — з’едліва перапытаў Свіст. — Што ты разумееш, Мурло, душа капеечная…

— Ладна, годзе вам. Давай далей, — абарваў сварку Карпенка.

— Ага. Ну, тут разгарэлася мая фантазія, захапіўся я фота. Купіў апарат, усякія да яго прычындалы, пачаў псаваць паперу і пласцінкі. Знімаў. I на Волзе, і на Зялёным востраве, і ў парку. Налаўчыўся з часам — нішто выходзіла. Падумаў быў — ці не паступіць мне ў фотаарцель? Сказаў аднойчы Фралову — той толькі зубамі заскрыпеў. Спрабуй, кажа.

Так, жыву далей. Абрыдла фота, купіў байдарку і ўвечары, у выхадныя — на Волзе. О, гэта я любіў. Відаць, душа такая: заўсёды на прастор лезе. Фралоў з Агеем таксама калі прыходзілі, катаў. Пасля прадаў байдарку, купіў маторку. Зноў Зялёны востраў, ды ўжо — не разбойнікі, а жулікі і не гульня, а на самай справе. П’ём, рыбу ловім. Туды ж адзін раз прывезлі яны Лёльку. Дзеўка, брат, такая, ярына зялёная, во! Пальчыкі абліжаш. Агнявая, баявая, вясёлая, і захмялела мая галава ў адзін вечар — і гарэлкі не трэба. Купаліся, пілі, і там, у кустах, налаўчыўся я, згроб яе і пацалаваў. Думаў, у морду ляпне, а яна куды там — абхапіла мяне аберуч за шыю, упілася ў вусны, і дух мне заняло, быццам у якую прорву рынуў.

Закруціла мяне любоў з гэтай Лёлькай, месца сабе не знайду. Кажу, давай пажэнімся, жыць будзем па чэсці, а яна толькі смяецца. Ходзіць да мяне на спатканні, цалуецца, але ўсё тайком, каб Фралоў не ведаў. Што ты, кажу, малая ці ён — бацька твой, чаго баішся? Нельга, кажа, каб ведаў, і ўсё. Не ведаю, чым бы гэта скончылася, каб аднойчы такая гісторыя не сталася.

У нейкае свята дамовіліся сустрэцца, прыходжу, а яна стаіць ля танцпляцоўкі ў парку з гэтым самым Фраловым. Пачуў я нядобрае, але падышоў, а Фралоў бярэ мяне за локаць і выводзіць на бакавую алейку. Думаю, нешта будзе, а ён гэтак мне кажа: кінь Лёльку, не чапай — не твая. Лютасць ва мне забушавала. А чыя, кажу, мо твая? Мая, кажа, і вочы, як у воўка, гараць, а рука ў кішэні нешта намацвае. Ну, я не зважыў на гэта, злаўчыўся ды ладна яму садануў у скулу. Распачалі мы бойку, парнуў ён мяне фінкаром у лапатку, але і я кулака адважыў. Пазбягаліся людзі, закрычала Лёлька, ну, нас і ўзялі. Прывялі ў аддзяленне — пратакол і так далей. Гляджу — гэты сабака чужое нейкае прозвішча падстаўляе за сябе і дакумент у яго адпаведны ў кішэні. Узбунтавалася ва мне кроў — ах ты, гад, думаю, зноў некім засланіцца хоча. Вядзі, кажу канвою, да галоўнага. Паклікалі начальніка, узяў я і расказаў усё — і пра хлеб, і пра Агея, і пра нашы шахер-махеры. Нічога не ўтаіў — утаіў толькі Лёльку. Чула маё сэрца, што і яна не так сабе, таксама ў гэтым кодле, а назваць не мог. Не назваў…

Свіст чагосьці прымоўк, задумаўся, загледзеўшыся ў грубку. Наўкола, чакаючы, сядзелі таварышы. Карпенка, падпёршы голаў рукою, ляжаў на тапчане і таксама чакаў. Свіст яшчэ памаўчаў, пагладжваючы гарачыя калені і, відаць, нанова перажываючы колішнюю сваю бяду.

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)