Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум
Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

Электронная книга - «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум». Краткое содержание книги:

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага «жывёльнага», календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх — філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы — у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету.
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 62
Перейти на страницу:

У Кітаі сабака адганяў злых духаў. Між іншым, тое ж у беларусаў. Беларускі даследчык А. Шамак піша: «Сабака адчувае і бачыць Духаў. Нядобрых адганяе ад сядзібы сваім брэхам, тым самым ахоўвае хату ад усялякага ліха. Калі Нядобры Дух ноччу схопіць у свае лапы чалавека, дык даволі забрахаць сабаку, каб Дух зараз жа кінуў сваю здабычу» [119, 102]. Гэта яшчэ адзін доказ блізкасці сабакі да нябеснага свету, да добрых багоў.

Нельга скідваць з рахунку і трывалую веру продкаў, што раней жывёлы і людзі — як бы адна еднасць, толькі жывёлы адрозніваліся ад людзей сваім адзеннем — шкурай і поўсцю. Чалавек і звер лёгка перакідваліся адзін у аднаго. Пра пярэваратняў распавядаюць шматлікія былічкі і чарадзейныя казкі літаральна ўсіх народаў свету. І адсюль жа паходзіць сістэма параўнанняў у фальклоры і мастацкай літаратуры (чалавек як леў, дзяўчына — лебедзь белая і інш.), а ўжо ў наш час — адпаведная сімвалічная атрыбутыка ў адноўленых народных абрадах.

На Беларусі, ва Украіне, у Расіі надзвычай шырока былі распаўсюджаны былічкі пра ведзьмаў, якія ператвараліся ў свіней, сабак, катоў. Спосабы ператварэння ведзьмаў і ведзьмакоў у жывёл розныя, і адзін з іх — апрананне ў звярыныя шкуры і пер’і птушак. Успомнім аповед Герадота пра нашых продкаў — неўраў, што раз на год рабіліся ваўкамі: ясна, што ў аснове абраду — пераапрананне ў шкуры звяроў. А доўгія рукавы ў адзенні сярэднявечных славянак — гэта, на нашу думку, напамін пра крылы качак ці лебедзяў. Раней жрыцы ці простыя жанчыны падчас пэўных святаў, відаць, прычаплялі да рук птушыныя крылы. Чарадзейныя казкі перапоўнены вобразамі дзяўчат, што пераўвасабляліся ў качак ці лебедзяў. Магчыма, мужчыны — у абрадах якраз звяры, а жанчыны — птушкі. А калі вярнуцца да сабак, дык неабходна адзначыць, што не толькі ведзьмы прымалі сабачы воблік, але некаторыя і сабакі маглі ведзьмаў лёгка адчуваць. Такі сабака ў кожнай вёсцы надзвычай цаніўся — ва Украіне ён называўся ярчук [35, 266]. У папярэднім артыкуле мы пісалі і пра пеўняў-царыкаў з незвычайнымі ўласцівасцямі, што часам выводзіліся ў славянскіх вёсках. Значыць, не толькі сярод людзей зрэдку нараджаюцца выключныя асобы, а і сярод звяроў. Гэта, дарэчы, працуе на міф пра цывілізацыю мудрых змеяў, калі лічыць, што птушкі (а певень — птушка) паходзяць ад дыназаўраў.

Адносіны сабак з чалавекам не заўсёды складваліся проста. Кідаецца ў вочы надзвычай шырокая распаўсюджанасць у казках Еўропы сюжэта пра выгнанне гаспадарамі старога сабакі, якому дапамагае воўк. Тут сэнс празрысты, ён нагадвае пра роднасныя сувязі жывёл, і не мае значэння тое, што аповед у значнай ступені іранічны ў адносінах да ваўка: казка ў некаторых момантах настолькі істотна трансфармуе рэальнасць, што бывае вельмі цяжка дашукацца першапачатковага сэнсу.

У вядомай казцы «Мікіта Кажамяка» царэўна трапляе да цмока, але хатні сабачка носіць ад яе лісты бацькам. У большасці казак удзячны за сваё выратаванне сабака дапамагае герою. Казкі акцэнтуюць увагу на вернасці, высакароднасці сабак — уласна на тым, за што і любіць жывёліну чалавек.

Шырока фігуруе сабака ў павер’ях. І невыпадкова. Выключнае чуццё, уменне прадбачыць будучае, адчуваць сабакамі ліха прымушала чалавека ўважліва прыглядацца да іх паводзін. Так, практычна па ўсёй Еўропе людзі ведалі, што выццё сабакі прадракае смерць некага з яго гаспадароў. Рускія, пачуўшы скуголенне, пераварочвалі падушкі і гаварылі: «На сваю галаву» — тады сабака замаўкаў. Яшчэ адно назіранне: калі да вас прывязваецца чужы сабака — лічыце добрым знакам. Існуе цікавае павер’е і ў амерыканскіх вадзіцеляў вялікіх грузавых аўтамабіляў: калі перад капотам на асфальце раптам з’яўляецца сабака, гэта пэўны знак, што неабходна спыніцца і адпачыць — сабака папярэджвае пра стомленасць. Псіхалагічна ўсё гэта лёгка тлумачыцца, але заўважым, што ў візуальнай галюцынацыі ўзнікае менавіта сабака, хоць больш лагічным было б, напрыклад, з’яўленне каня як транспартнага, падобна машыне, сродку, ды і сярод продкаў сённяшніх амерыканцаў шмат каўбояў.

У сучасным гарадскім фальклоры распаўсюджваюцца міфы пра надзвычай разумных сабак, якія пераходзяць дарогу толькі на зялёнае святло светафораў, лёгка арыентуюцца ў метро, з усё большым вынаходніцтвам здабываюць сабе ежу і падобнае. Але і вучоныя сцвярджаюць, што сабака робіцца ўсё большым інтэлектуалам. Нядаўна нямецкія даследчыкі даказалі, што, як быццам, сабакі разумеюць чалавечую гаворку — не толькі інтантацыю, а сэнс слоў, і ледзь ужо не самі імкнуцца гаварыць. На жаль, іх галасавы апарат прыстасаваны для гэтага горш, чым у катоў і некаторых птушак (і ў тых і ў тых поспехі ў гэтым плане фенаменальныя, і пра іх часта піша прэса). Значыць, робяць выснову вучоныя, жывёлы разумнеюць і ўсё больш цягнуцца да чалавека.

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 62
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)